Каротки курс гисторыи

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2014 в 19:28, лекция

Описание работы

Навуковае паняцце “гісторыя” выкарыстоўваецца у некалькіх выпадках: па-першае, калі размова ідзе аб мінулым грамадства, развіцці дзяржавы і, па-другое, калі маецца на ўвазе навука, якая даследуе мінулае чалавецтва. Жыццё чалавека заусёды было звязана з грамадствам, дзяржавай, эканамічнай сістэмай, навукай і тэхнікай, культурай і сям’ёй. Усё гэта знаходзіла адлюстраванне ў чалавечай дзейнасці. Жыццё і дзейнасць чалавека ў мінулым складаюць змест сусветна-гістарычнага працэсу і з’яўляюцца прадметам гістарычнай навукі. Гістарычная навука адносіцца да сістемы грамадазнаўства і выконвае важныя сацыяльныя функцыі.

Файлы: 1 файл

Гісторыя як навука.docx

— 125.32 Кб (Скачать файл)

 Існавалі  адрозненні і ў формах дваранскага  землеўладання, і ў прававым  статусе дваранства. Расія не  ведала землеўладання дробнай  шляхты. У Рэчы Паспалітай дробная  шляхта па свайму прававому  становішчу амаль не адрознівалася  ад магнатаў.

 Такім  чынам, у першы час пасля  далучэння Беларусі да Расійскай  імперыі яе ўрад імкнуўся не  ўжываць жорсткія меры да мясцовага  насельніцтва, каб прыглушыць апазіцыйныя  настроі. Але значная частка  апалячанай шляхты і каталіцкага  духавенства, якія страцілі сваё  прывілеяванае становішча, засталіся  незадаволенымі. Гэта прымусіла  расійскі ўрад устаць на шлях  узмацнення сваіх пазіцый у  беларускіх землях.

 Канфесійная  і нацыянальная палітыка. У канцы  ХVІІІ ст. на беларускіх землях  пражывала каля 39 % уніятаў, 38 – католікаў, 10 – іудзеяў, 6,5 – праваслаўных, 4 – старавераў, астатнія 2,5 % прыходзіліся  на пратэстантаў, мусульман і  караімаў. Расійскі ўрад дазволіў  дзейнасць усіх канфесій, аднак  верацярпімасць была адноснай. Галоўнай  задачай канфесійнай палітыкі  на тэрыторыі Беларусі было  ўзмацненне пазіцый праваслаўя. З далучэннем Беларусі да Расійскай  імперыі мясцовая праваслаўная  царква перайшла пад юрысдыкцыю  Свяцейшага Сінода. Сінод з’яўляўся  вышэйшым органам кіравання ў  Рускай праваслаўнай царкве.

20. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першай палове ХІХ

На Беларусi памешчыцкае землеўладанне не толькi пераважала, але i мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкi валодалi дзесяткамi i сотнямi тычяч дзесяцiн зямлi, а  сялянскiя надзелы былi значна меншымi.

Пераход да капiталiстычнага земляробства на Беларусi адбываўся паступова. На змену прыгоннiцтву спачатку прыйшла змешаная сiстэма  гаспадаркi.

Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка Беларусi ўсе  шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязi. Шмат памешчыцкiх гаспадарак перайшло на капiталiстычны шлях развiцця. Разам  з тым, многiя памешчыкi самi не вялi гаспадарку i сдавалi зямлю ў арэнду.

У першыя два  дзесяцiгоддзi пасля рэформы важнейшай  галiной гандлёвага земляробства заставалася  вытворчасць збожжа. Аднак у вынiку сусветнага аграрнага крызiсу 80–90-х  гг. цэны на яго рэзка панiзiлiся. Гэта прымусiла беларускiх памешчыкаў пераходзiць на вытворчасць такiх прадуктаў, якiя давалi большы прыбытак.

У 90-я гг. галоўнай спецыялiзаванай галiной  у сельскай гаспадарцы Беларусi стала  малочная жывёлагадоўля. Спецыялiзацыя  памешчыцкай гаспадаркi праявiлася ў пашырэннi вытворчасцi тэхнiчных культур. Сярод iх першае месца займала  бульба. Значнае месца ў канцы  ХIХ ст. у беларускiх губернях займала  прамысловае садаўнiцтва i агароднiцтва.

Прамысловасць Беларусi развiвалася ў цеснай сувязi з агульнарасiйскай, але мела i свае асаблiвасцi.

У прамысловасцi Беларусi iшоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство i мануфактуру  паступова выцясняе капiталiстычная  фабрыка.

Значна адставала  Беларусь ад Расii па ўзроўню канцэнтрацыi вытворчасцi. Дробныя прадпрыемствы  складалi на Беларусi асноуную частку усiх  фабрык i заводаў. Значнае развiцце  на Беларусi атрымалi запалкавая i папярова-кардонная  вытворчасць.

Вельмi шмат было на Беларусi прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравiны. Iснавалi таксама кафляныя i шклозаводы.

Значнаму  павелiчэнню тэмпаў развiцця прамысловасцi Беларусi спрыяла стварэнне густой сеткi чыгуначных дарог.

Важную ролю ў эканомiцы Беларусi адыграваў рачны  транспарт.

Крызіс  феадальна-прыгонніцкай сістэмы і  адмена прыгоннага права.

  Прычынамi адмены прыгоннага права былi: прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае  развiцце дзяржавы; антыпрыгонны  рух.   Вырашаюць пачаць з  Заходнiх губернiй, бо яны былi  больш уцягнуты ў таварна-грашовыя  адносiны (блiзкасць да заходнееўрапейскага  рынку); польскае дваранства ўяўляла  пагрозу палiтычнай небяспекi, яно  магло выкарыстаць сялянскiя хваляваннi  ў сваiх нацыянальных iнтарэсах.       19 лютага 1861 г. цар зацвердзiў 17 заканадаўчых актаў аб адмене  прыгоннага права i звярнуўся  да народа з манiфестам. У гэтым  дакуменце заканадаўча замацаваны  былi ўсе агульныя, асабiстыя, маемасныя  правы, правы грамадскага кiравання  сялян, дзяржаўныя i земскiя абавязкi. Галоўным былi асабiстыя правы  сялян: селянiн мог вольна распараджацца  сабой, заключаць розныя грамадзянскiя,  маемастныя пагадненнi, адкрываць  прадпрыемствы, пераходзiць у  iншыя саслоўi. Аднак сяляне два  гады абавязаны былi несцi тыя  ж павiннасцi, што i раней. Адменялiся  толькi дадатковыя зборы. Да  правядзення выкупа зямлi 9 гадоў  сяляне лiчылiся часоваабавязанымi. Яны адбывалi паншчыну, баршчыну, плацiлi аброк. Правiлы выкупной  аперацыi былi аднолькавымi па  ўсей Расii. На працягу 49 гадоў  сяляне былi даўжнiкамi дзяржавы, плацiлi ей да 300 % пазычанай суммы.  Агульная сума за атрыманыя  надзелы перавышала рыначны кошт  зямлi ў 3—4 разы (на Беларусi).

21. Буржуазныя рэформы 60 – 80-х гг. ХІХ ст. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі.

лютага 1861 г. цар зацвердзiў 17 заканадаўчых актаў  аб адмене прыгоннага права i звярнуўся  да народа з манiфестам. У гэтым  дакуменце заканадаўча замацаваны былi ўсе агульныя, асабiстыя, маемасныя  правы, правы грамадскага кiравання  сялян, дзяржаўныя i земскiя абавязкi. Галоўным былi асабiстыя правы сялян: селянiн мог вольна распараджацца  сабой, заключаць розныя грамадзянскiя, маемастныя пагадненнi, адкрываць прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Аднак сяляне два гады абавязаны былi несцi тыя  ж павiннасцi, што i раней. Адменялiся толькi дадатковыя зборы. Да правядзення  выкупа зямлi 9 гадоў сяляне лiчылiся часоваабавязанымi. Яны адбывалi паншчыну, баршчыну, плацiлi аброк.                     Умовы рэформы не маглi задаволiць сялян. Пачалiся выступленнi сялян ва ўсей Расii. Яны жорстка падаўлялiся, аднак ва ўмовах паўстання 1863—1864 гг. царскi ўрад вымушаны быў ўнесцi iстотныя  змены ў «Палажэнне»: у Заходнiх  губернях скасоўвалася часоваабавязаная становiшча сялян, выкупныя плацяжы  змяншалiся на 20 %. Мэта – прадухiлiць актыўны ўдзел сялянства ў  паўстаннi (з гэтай прычыны сяляне i не падтрымалi паўстанне К. Калiноўскага)             Уступкi палепшылi становiшча сялян, спрыялi развiццю капiталiзма ў  Лiтве i Беларусi. Разам з тым рэформа  несла шмат супярэчнасцей. У Расii захавалася мноства феадальных перажыткаў, што i стала адметнай рысай расiйскага капiталiзму.                                       Разам з рэформай аб адмене прыгоннага права былi праведзены i iншыя буржуазныя рэформы: земская, судовая, гарадская, i ў галiне народная адукацыi i друку i iнш.                Самая радыкальная з iх – судовая (1864). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвешчалася незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi. Быў створаны iнстытут прысяжных засядателяў. Рэформа пакiнула валасны суд  для сялян, духоўны – для духавенства, ваенны – для вайскоўцаў. На Беларусi рэформа пачалася ў 1872 г.              Земская рэформа прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм  абслугоўваннем. На Беларусi ў сувязi з паўстаннем 1863 г. Земская рэформа  была праведзена ў 1911 г.                                 Згодна з гарадской рэформай (1870, на Беларусi – 1875), аб`яўлялася ўсесаслоўнасць пры выбары ў гарадскую думу. Аднак  права выбiраць i быць абраным мелi толькi тыя, хто плацiў гарадскiя  падаткi: буйныя плацельшчыкi, сярэднiя i друбныя плацельшчыкi. Т.ч. новая  сiстыма гарадскога самакiравання  давала ўладу буйной буржуазii.                                  Рэформа армii (1862): створаны 15 ваенных  акруг, скарочаны тэрмiн службы да 7 гадоў (на флоце да 8). Захаваўся  саслоўны прынцып камплектавання войск. I толькi ў 1874 г. уведзена ўсеагульная  воiнская павiннасць (з 20 гадоў). Тэрмiн  службы знiжаўся да 6 гадоў абавязкова i 9 г. у запасе, на флоце – 7 г. i 3 г. Iльготы для тых, хто меў адукацыю: з вышэйшай адукацыяй – 6 месяцаў, з гiмназiяй – 1,5 года, вучылiшча – 3 г., пачаткова школа – 4 г.   Рэформа школы (1864) i цэнзурная рэформа (1865): школа – усесаслоўная, павялiчвалася  колькасць пачатковых школ, пераемнасць  розных ступеняў навучання. Гiмназii падзялiлiся на класiчныя i рэальныя. Доступ ва ўнiверсiтэты тым, хто скончыў рэальныя гiмназii, быў абмежаваны. Высокая плата  за навучанне. Для жыхароў Беларусi складана было атрымаць вышэйшую адукацыю таму, што не было нiводнай вышэйшай навучальнай установы (выезд за мяжу забараняўся).                            Такiм чынам, буржуазныя рэформы  былi крокам наперад на шляху пераўтварэння  феадальная манархii ў буржуазную. Абмежаваны, непаслядоўны характар рэформ на Беларусi быў абумоўлены паўстаннем К.Калiноўскага.

Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Прамысловы пераварот, яго вынікі і  асаблівасці ў Беларусі.

  Пасля  1861 г. беларуская вёска прыстасоўвалася  да новага жыцця. Сялянскі двор  быў малазямельны. На яго прыпадала  ад 4 да 5 дзесяцін зямлі ў разліку  на адну рэвізскую душу. З цягам  часу гаспадарка дзялілася паміж  нашчадкамі і гэта яшчэ больш  абвастрала становішча на вёсцы.  Рабочых рук было шмат, а зямлі  не хапала. У хуткім часе сяляне  падзіліліся на тры групы: беднякоў, сераднякоў і кулакоў. Бедната  складала 60% двароў – каля 3 млн.  чал., сераднякі складалі прыкладна  30% двароў – 1,5 млн. чал., фермеры  складалі 8-10% двароў – да 400 тыс.  чалавек. З ліку 1 і 2-ой груп фарміраваліся наёмныя рабочыя – батракі. У 1897 г. у Беларусі налічвалася 140 тыс. батракоў.                                          Характэрнай асаблівасцю вёскі гэтага часу было суіснаванне новых і старых форм вядзення гаспадаркі. Новай формай гаспадарання была прадпрымальніцкая арэнда. У канцы 80-х гг. XIX ст. сяляне арэндавалі 2,2 млн дзесяцін зямлі. У Віленскай губерні арэндавалася да 56%, а ў Гродзенскай да 43% памешчыцкіх маёнткаў. Памешчыкам належыла да 1100 дзесяцін зямлі на маёнтак.                                              Частка памешчыкаў будавала сваю гаспадарку з выкарыстаннем старых метадаў эксплуатацыі сялян. Такія памешчыкі жылі тым, што прымушалі сялян працаваць некалькі дзён на тыдзень на сваёй зямлі на ўмовах кабальнай арэнды. У Магілёўскай і Віцебскай губернях такія памешчыцкія гаспадаркі складалі да 40% ад агульнай колькасці.                                                     У парэформенны час зямля стала аб’ектам куплі-продажу. У 80-х гг. XIX ст. беларускія сяляне набылі праз Сялянскі банк каля 984 тысяч дзесяцін зямлі. У гэты перыяд вёска перажыла аграрны крызіс. Крызіс быў выкліканы тым, што рынак краін Еўропы быў захоплены танным хлебам фермераў ЗША, Канады і Аргенціны. Цэны на хлеб рэзка ўпалі і хлебную вытворчасць Беларусі нападкаў крызіс. Сяляне неслі вялізныя страты. Таму частка памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак разбурылася, астатнія змянілі спецыялізацыю. У Беларусі пачалі развівацца жывёлагадоўля, раслінаводства, кормавытворчасць. Беларускія сяляне пачалі засяваць свае палеткі бульбай, ільном, іншымі культурамі, колькасць жывёлы павялічылася на 50%, а ўдзельная вага збожжавых гаспадарак скарацілася да 16% ад іх агульнай колькасці.                                            Такім чынам, у 60-90-я гг. XIX ст. сельская гаспадарка Беларусі зрабіла значны крок наперад на шляху да капіталізму. Аднак яе развіццё стрымлівалася рэшткамі прыгонніцтва.

  Прамысловасць  Беларусі ў парэформенны перыяд (60-90-я гг. XIX ст.).   Пасля 1861 г.  працэс накаплення першапачатковага  капіталу паскорыўся, але ён ўсё  роўна ішоў вельмі марудна;  замежнага ж капіталу ў Беларусі  ўвогуле не было. Таму інвестыцыі  ў развіццё прамысловасці не  ішлі. Па гэтых прычынах першыя 20 парэформенных гадоў прамысловасць  Беларусі па-ранейшаму знаходзілася  на стадыі дробнатаварнай мануфактурнай  вытворчасці. І толькі ў канцы  80-90-х гг. XIX ст. завяршыўся пераход  да фабрыкі.                                                                       Як правіла, у фабрыкі ператвараліся  мануфактуры яўрэяў-рамеснікаў, якія  набывалі абсталяванне і наймалі  мясцовых рабочых. У 80-90-х гг. XIX ст. колькасць прамысловых прадпрыемств  узрасла ў 16 разоў. У 1890 г.  у Беларусі працавала каля 1800 прадпрыемств розных галін прамысловасці.                                            Найбольш хутка развівалася дрэваапрацоўчая,  картонна-папяровая, лёгкая і  харчовая прамысловасць, якая  абапіралася на мясцовую сыравінную  базу. У Беларусі хуткімі тэмпамі  будаваліся вінакурныя заводы, запалкавыя, тытунёвыя фабрыкі, шклозаводы, мэблевыя  прадпрыемствы. У 90-х гг. XIX ст. пачало дзейнічаць 7 заводаў машынабудавання  і металаапрацоўкі. У канцы  XIX ст. у Беларусі было створана  каля 10 акцыянерных таварыстваў,  якім належылі буйныя заводы.          Імклівымі тэмпамі ішло чыгуначнае  будаўніцтва. У Беларусі было  пабудавана каля 2800 вёрст чыгункі  (1 вярста = 1,066 км). Разам з чыгункай  будаваліся беларускія гарады, якія  ператвараліся ў цэнтры рэгіянальнага  гандлю. З 1863 г. па 1900 г. гарадское  насельніцтва павялічылася на 96%, колькасць гаражан узрасла з  330 да 648 тысяч чалавек. Беларусь  рэзка актывізавала  гандаль з  Расіяй і Заходняй Еўропай.                       Развіццё рынкавых адносін немагчыма  без стварэння фінансава-крэдытных  устаноў. У Беларусі былі адкрыты  аддзяленні Дзяржаўнага, Дваранскага  і Сялянскага банкаў. Прыватныя  банкі пачалі працаваць у Мінску  – Мінскі камерцыйны банк, Вільні  і Беластоку. Аддзяленні прыватных  банкаў дзейнічалі ў Гомелі, Гродне, Бабруйску і Слоніме.                                                                        У парэформенны перыяд ішло  фарміраванне двух асноўных груп  насельніцтва, характэрных для індустрыяльнага  грамадства: пралетарыяту і буржуазіі.  У 1900 г. у Беларусі налічвалася  каля 460 тысяч рабочых. Да дробнай  буржуазіі вясковага тыпу належыла  каля 103 тысяч чал., да сярэдняй  буржуазіі – 47 тысяч чал., да  буйной – 33 тысяч чалавек. Увогуле  ў канцы XIX ст. усё насельніцтва  Беларусі паводле класавага складу  размяркаваліся так: памешчыкі,  буйная буржуазія, вышэйшыя чыноўнікі  – 147 тыс. чал., дробныя гаспадары  – 1993 тыс. чал., пралетарыят –  3674 тыс.чал.    Такім чынам,  пасля 1861 г. у Беларусі паступова  ўсталяваўся капіталізм, ішла індустралізацыя  краіны.

22. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Шляхецкія паўстанні і іх наступствы для беларускіх губерняў.

Канец XIX –  пачатак XX ст. – час стварэння  і станаўлення палітычных партый.

У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя  да стварэння рабочых арганiзацый  па нацыянальнай прыкмеце.

У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя  арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную  партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага  працэсу стаў пецярбургскi “Саюз  барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых  на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.

Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася  пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры  пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.

У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне  самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.

На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага  руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ).

На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ  спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне  самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне  дэмакратычнага ладу, прызнавала правы  народаў Расii на аўтаномiю.

Беларускі нац. Рух (ІІ-я палова ХІХ-1914 г.) Дзейнасць  Бел. Сац. Грамады.

Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся  рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню.

Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў  адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х  гг.

З самага пачатку  ў народнiцтве iснавалi дзве плынi –  рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю. Памяркоўныя народнiкi хацелi перайсцi да сацыялiзму шляхам паступовага  рэфармавання iснуючага ладу Расii.

Народнiцкi рух  на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна  звязаны з агульнарасiйскiм.

Тым не меньш, выступленняў рабочых на Беларусi было ня шмат. Толькi ў 90-я гады назiраецца ўздым барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсе большую арганiзаванасць i ў канцы ХIХ ст. вылучаецца ў  самастойную плынь.

У дугой палове 80-х – пачатку 90-х гг. у некаторых  гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы  К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў.

Аднак ужо  з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным  руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай  прапаганды марксізму да масавай  эканамічнай і палітычнай агітацыі.

23. Беларусь у вайне 1812 года.

  На пачатку  19ст.  непазбежнасць  франка-рускай  вайны была вiдавочнай. 12 чэрвеня  1812г.  600-тыс.  армiя Напалеона  уступiла на землi  Беларусi  i Лiтвы,  iм супрацьстаялi 3 рускiя  армii пад началам генералау   Багратыёна,  Баркалая  дэ   Толi,   Тармасава.  Жорсткiя баi  разгарнулiся  пад  вёскай  Салтанаука(Магiлёу),  ля вёскi Навасёлкi, што дало магчымасць Багратыёну пераправiцца праз Днепр, каб  у  раёне  Смаленска злучыцца усiм рускiм армiям.  Адносiны насельнiцтва да ваюючых бакоу не  былi  адназначнымi.  Для сялян, шро  французы,  што  рускiя  - усе былi чужакамi,  шляхта вiтала прыход французау.  Напалеон абклау  насельнiцтва  Беларусi велiзарнымi паборамi,  праводзiлiся карные мерапрыемствы. У такiх умовах у многiх мясцiнах Беларусi  разгарнууся  партызанскi  рух.                          Пасля бiтвы  пад  Барадзiно,  26  жнiуня 1812г.,  захопа Масквы i адступлення, французы 4 лiстапада пакiнулi Мiнск,  9 лiстапада - Барысау, 12  лiстапада - Магiлёу.  14 Лiстапада пад Студзенкамi французы пачалi пераправу праз Бярэзiну, пры гэтым 20тыс. загiнула. 8 снежня 1812г.  расiйскiя войскi занялi Гродна. Напалеон бяжыць у Парыж. Выншкамi вайны былi : масавая гiбель людзей, пасяуныя плошчы  скарацiлiся больш як на палову.  У грашовым вылiчэннi страты Беларусi ад вайны склалi 51882615руб.  серабром. Цар выбачыу здраду  мясцовых памешчыкау,  што пайшлi на службу да акупантау, але нiчога не зрабiу для сялян,  навад тых,  што змагалiся у партызанскшх атрадах на баку рускага войску. Наадварот : прыгон i свавол памешчыкау у беларускай вёсцы пасля вайны 1812г. рэзка узмацнiуся.

24. Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства

Культура  Беларусi у другой палове XIX ст. Развiвалася ва умовах сцвярджэння i панавання капiталiстычных  адносiн. Нягледзячы на каланiяльную палiтыку расiйскага самауладства, у гэты час  пачала фармiравацца беларуская нацыянальная iнтэлiгенцыя, якая ваывучала i стварала нацыянальную культуру. Прадстаунiкi беларускай iнтэлегенцыi тэарытычна абгрунтавалi iснаванне самастойнага беларускага  этнасу i абвесцiлi яго права ан роунасць з iншымi народамi.                                                                 Беларуская лiтаратура гэтага часу развiвалася падспудна, пад забаронай, унеспрыяльнай  атмасферы. Рэпрэсii у дачыненнi да удзельнiкау  паустання 1963 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткi русiфiкатарскi курс прывялi да таго, што многае з  творчай спадчыны выдатных беларускiх  пiсьменнiкау загiнула.                Асновай развiцця бел. лiт. гэтага перыяду быу паступовы рост сацыяльнай i нацыянальнай самасвядомасцi народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяу  у краiне напярэдаднi i у перыяд рэформы 1861 г. , развiццуе капiталiзму i з’яуленне  на арэне палiтычнай барацьбы пралетарыяту, уплыу передавой грамадскай думкi стварылi глебу для развiцця беларускай лiтаратуры дэмакратычнага напрамку.                      Вядомы прадстаунiк – К.Калiноускi (1838 – 1864), кiраунiк паустання 1863 – 1864 гг., рэвалюцыянер-дэмакрат, мыслiцель i публiцыст. Нацыянальныя пачуццi яго найбольш поуна выявiлiся у творы «Лiзты з-пад шыбенiцы», напiсаным перад пакараннем смерцю у Вiленскай турме.                                 Удзельнiк паустання, пачынальнiк крытычнага рэалiзму, патрыет сваей радзiмы Ф Багушэвiч выступау  у абарону беларускага народа i яго мовы, якой пагарджалi i якую зневажалi як царскiя сатрапы, так i польскiя паны.Паслядоунiкамi Багушэвiча былi паэты-дэмакраты Я.Лучына i А.Гурыновiч.                                                               У другой палове XIX ст. На Беларусi развiвалiся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Пачау фармiраваца беларускi прафесiйны тэатр. Яго узнiкненне звязана з дзейнасцю паэта, драматурга i тэатральнага дзеяча В.Дунiна-Марцiнкевiча. Спрыяльны уплыу на развiцце беларускай культуры  i беларускага тэатральнага мастацтва акакзала культура рускага, польскага i украiнскага народау.                  У выяленчым мастацтве другой паловы XIX ст. Асноунае месца займау рэалiзм. У беларускiм жывапiсе у гэты час на першы план выходзiць гаiстарычны жанр. Да гiстарычнага жанру напасрэдна прымыкау бытавы. У гэтым жанры найбольш поуна выявiлiся сацыяльныя сiмпатыi жывапiсцау. У жывапiсе, як i у творах лiтаратуры, з’яуляецца вобраз селянiна-бедняка. Вядомы майстар бытавога жанру – Н.Ю.Сiлiвановiч.               Такiм чынам, нягледзячы на вялiкадзяржауную палiтыку царызму, развiцце беларускай культуры у другой палове XIX ст. Характарызавалася значнымi поспехамi i дасягненнямi.

Информация о работе Каротки курс гисторыи