Насельніцтва
беларускіх зямель не было
сацыяльна аднародным. На адным
полюсе феадальнага грамадства
стаялі самыя багатыя і ўплывовыя
людзі – князі і баяры. Эканамічную
аснову іх панавання і багацця
складала ўласнасць на зямлю.
Існавалі розныя формы феадальнага
землеўладання: вотчыннае – валоданне
зямлёй, сядзібай і сялянамі з
правам продажу зямлі, раздзелу
яе і перадачы ў спадчыну; памеснае
– перадача зямлі ў часовае
ўладанне за службу без права
спадчыны; царкоўнае і манастырскае
– знаходжанне зямель ва ўласнасці
царквы і манастыроў.
Клас
феадалаў меў іерархію. На вяршыні
піраміды знаходзіўся вялікі
князь, ніжэй – князі-кіраўнікі
асобных зямель, княстваў (“отчын”),
яшчэ ніжэй – феадалы-уладальнікі
вялікіх і малых памесцяў (баяры,
дваране). Дробныя феадалы ішлі
на службу да багацейшых і
знатных, станавіліся іх васаламі
і карысталіся іх заступніцтвам.
Большую
частку насельніцтва складалі
сяляне. Сярод іх крыніцы называюць
смердаў (найбольш шматлікая група
феадальна залежных сялян), закупаў
(часова несвабодныя людзі, якія
трапілі ў даўгавую залежнасць
за ўзятую пазыку (купу), халопаў
і рабоў (асабіста несвабоднае
насельніцтва). Вядомы таксама радовічы
– сяляне, звязаныя з феадалам
нейкімі абавязацельствамі (“радам”,
адсюль словы “радзіцца”, “дамаўляцца”),
ізгоі – сяляне, якія выйшлі
з абшчыны, знаходзіліся на
службе ў феадалаў і поўнасцю
залежалі ад іх волі.
Барацьба супраць крыжакоў
і татара-манголаў
У канцы
ХІІ – пачатку ХІІІ ст. заходнім
і паўночна-заходнім землям Русі
стала пагражаць сур’ёзная небяспека.
У Прыбалтыцы з’явіліся першыя
каталіцкія месіянеры, услед за
якімі пачалі прыбываць атрады
крыжакоў. У вусці Заходняй Дзвіны
ў 1201 г. яны заснавалі крэпасць
Рыгу, якая стала апорай нямецкай
агрэсіі ў землі балтаў. Неўзабаве
датчане напалі на эстонскае
ўзбярэжжа, разбурылі старажытную
крэпасць Калывань (Талін) і заснавалі
сваю – Рэвель (1209).
З канца
ХІ ст. каралі, графы, князі Францыі,
Англіі, Германіі і іншых еўрапейскіх
краін імкнуліся захапіць багатае
ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы
адпраўляліся ў крывавыя паходы
супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны
падтрымлівала каталіцкая царква,
якая выступіла арганізатарам
крыжовых паходаў. Першым быў
створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў
(храмоўнікаў), другім – ордэн
шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў
ад шпіталя Святога Яна, які
дапамагаў хворым пілігрымам
– вандроўнікам). У канцы ХІІ
ст. стварыўся трэці ордэн –
Тэўтонскі, які пазней перасяліўся
з Палесціны ў Прусію.
У 30 –
40-я гг. ХІІІ ст. Русь перажыла
самыя трагічныя падзеі ў сваёй
гісторыі. Полчышчы татара-манголаў
абрынуліся на яе землі. У
1223 г. на р. Калцы (цяпер Кальчык,
прыток р. Кальміус у Данецкай
вобласці) сышліся на першую бітву
татара-манголы і аб’яднаныя
сілы рускіх і полаўцаў.
Трынаццаць
гадоў спатрэбілася захопнікам
для пыдрыхтоўкі іх нашэсця
на Еўропу. З 1236 па 1240 г. татара-манголы
з мячом і агнём прайшлі
праз землі Паўночна-Усходняй
Русі, разбурылі Разань, Маскву, Уладзімір,
Суздаль і іншыя гарады. Яны
рушылі да Вялікага Ноўгарада,
але дабрацца туды не змаглі.
Гераічна абараняўся Смаленск, які
прымусіў заваёўнікаў павярнуць
на поўдзень. Татара-манголы як
саранча прайшлі праз землі
Паўднёвай Русі, захапілі і фактычна
знішчылі Кіеў – “маці гарадоў
рускіх”, валынскія і галіцкія
гарады.
Расколатая
на княствы і ўдзелы, якія часта
ваявалі паміж сабой, Русь не
змагла аб’яднаць сілы і даць
арганізаваны адпор чужынцым. Калі
б аб’ядналіся дружыны ўсіх
рускіх князёў, то сабраліся б
больш за 100 тыс. воінаў. Такое
войска напэўна разбіла б ворага.
Але, як пісаў летапісец, у
розныя бакі глядзелі баявыя
харугвы рускіх князёў. Амаль
бесперапынна ваявалі між сабой
князі валынскія і чарнігаўскія,
суздальскія і смаленскія, полацкія
і мінскія; не сціхалі заўзятыя
сваркі князёў з баярамі Вялікага
Ноўгарада і Пскова.
Беларускія
землі засталіся ў баку ад
асноўнага напрамку руху татара-манголаў
на захад. Яны не абкладаліся
данінай і не ведалі ардынскіх
нукераў (дружыннікі мангольскай
феадальнай знаці ў ХІІ –
ХІІІ стст.) і баскакаў (прадстаўнікі
мангольскага хана ў заваяваных
землях Русі ў ХІІІ – ХІV
стст., якія ажыццяўлялі кантроль
за мясцовымі ўладамі). Праўда, летапісы
адзначаюць разбурэнне войскамі
Батыя Брэста ў 1240 г., паведамляюць,
што некаторыя гарады Паўднёвай
Беларусі былі абкладзены данінай.
7.
Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху
ранняга Сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства
і распаўсюджванне пісьменнасці.
Хрысцiянства
прыйшло на ўсходнеславянскiя землi.
Даследчыкi мяркуюць, што ўжо ў IX
ст. у Полацкай зямлi былi хрысцiяне.
У 988 г. вялiкi кiеўскi князь Уладзiмiр
пачаў хрышчэнне Русi. Услед за
Кiевам прымусова пападала пад абрад
хрышчэння насельнiцтва двух iншых важных
цэнтраў – Полацка i Ноўгарада. Язычнiцкае
насельнiцтва хрысцiлася прымусова. Забаранялася
старая абраднасць i ўводзiлася новая,
падлягалi забыццю iмёны старых божастваў,
месцы язычнiцкiх маленняў разбуралiся.
Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй.
З прыняццем хрысцiянства разумовы,
духоўны, рэлiгiйны стан грамадства
зазнаў iстотныя змены. Пасля прыняцця
хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах
пачалi стварацца епархii. У 992 г. узнiкла
епархiя ў Полацку. У XII ст. каля Полацку
ўзнiкаюць манастыры. Культура
старажытных беларускiх зямель мае
шмат агульнага з культурай iншых
усходне-славянскiх народаў. Аднак
пры ўсей агульнасцi культуры Старажытная
Русi на тэрыторыi сучасная Беларусi яна
мела сваю спецыфiку. Найбольш яскрава
гэта выявiлася ў матэрыяльная i духоўнай
культуры Полацкай зямлi. У IX—XIII стст.
у Полацку развiвалася пiсьменства,
вялося летапiсанне, шырока распаўсюджвалiся
рамествы. Полацк уплываў на гаспадарчае
i культурнае развiццё суседнiх неславянскiх
народаў.
З прыняццем хрысцiянства ў архiтэкрутры
Беларусi пачынаецца ўзвядзенне манументальных
культавых пабудоў. У сярэдзiне XI
ст. у Полацку ўслед за Ноўгарадам
i Кiевам быў пабудаваны Сафiйскi сабор.
У XII ст. у Вiцебску была пабудавана Благавеншчанская
царква, у Больчыцах – 4 мураваныя
саборы, у Полацку – Спаскi сабор.
Помнiкам манументальнай архiтэктуры
Гродна з`яўляецца Барысаглебская (Каложская)
царква, пабудаваная ў XII ст.
На Беларусi развiвалася пiсьменства. Разам
з перакладнымi лiтаратурнымi творамi
тут з`яўляюцца i арыгiнальныя. Маюцца
звесткi аб тым, што летапiсы складалiся
ў Полацку, Тураве, Новагародку. З
прадстаўнiкоў кнiжнай асветы гэтага
перыяду трэба адзначыць Клiмента
Смаляцiча, Кiрылу Тураўскага, Ефрасiнню
Полацкую. Клiмент Смаляцiч напiсаў
шмат кнiг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў,
тлумачэнняў. Кiрыла Тураўскi з`яўляўся
епiскапам г. Турава. Ён быў выдатным
царкоўным аратарам. Прамовы Кiрылы
Тураўскага ўяўляюць сабой узоры
царкоўнага красамоўства. Ефрасiння
Полацкая паходзiла з сям`i полацкiх
князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала
працаваць над перапiсваннем кнiг.
Манастыр, у якiм знаходзiлася Ефрасiння,
хутка стаў буйным культурным i рэлiгiйным
цэнтрам. Аб высокiм узроўнi прыкладнога
мастацтва сведчыць крыж, якi заказала
Ефрасiння таленавiтаму мясцоваму
майстру Лазару Богшы.
- Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння ВКЛ. Роля усходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва.
Для
заходнiх зямель Русi XII—XIII стст. былi
перыядам для феадальнай раздробленасцi.
Паступова фармiруюцца фактары, якiя
падштурхоўвалi заходнерускiя княствы
да аб`яднання кансалiдацыi, утварэння
адзiнай царквы.
Тэндэнцыя да аб`яднання старажытных
рускiх зямель была ўсеагульнай. Але
раней яна пачала дзейнiчаць менавiта
на заходнiх землях (па прычыне iх
размяшчэння па гандлёвых шляхах;
тут не было мангола-татарскага iга;
на заходнiя землi ў большай ступенi
ўплываў знешнепалiтычны фактар
у выглядзе двайной пагрозы з
боку крыжакоў i мангола-татараў), але
самая важная прычына аб`яднанай
тэндэнцыi на Русi – унутрыпалiтiычная
– у XIII ст. пачаўся новы этап iнтэнсiўнага
развiцця феадальных адносiн, а гэта
непазбежна вяло да абвастрэння класавай
барацьбы, што ў феадальным грамадстве
заўседы з`яўлялася фактарам аб`яднальных
працэсаў. Такiм чынам, сукупнасць унутраных
i знешнiх фактараў адрадзiла iмкненне
заходнерускiх княстваў да кансалiдацыi
(з яго фактычна былi выключаны
Паўночна-Усходнiя i Паўдневыя землi
Русi). А аб`яднанай сiлай заходнерускiх
княстваў выступiла ўлада вялiкiх
князеў лiтоўскiх.
У першай палове XIII ст. пачынае стварацца
цэнтралiзаваная раннефеадальная
Лiтоўская дзяржава з моцнай вялiкакняскай
уладай. Яе ўзнiкненне звязана з iмем
лiтоўскага князя Мiндоўга, якi шляхам
крывавай барацьбы аб`яднаў большасць
лiтоўскiх княстваў.
Працэс аб`яднання ў ВКЛ быў
працяглы i складаны. Ёе адбываўвся больш
за стагоддзе – з другой чвэрцi
XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. шляхамi: на аснове
пагадненняў мiж лiтоўскiмi i славянскiмi
князямi; дынастычных шлюбаў; пры дапамозе
ваеннай сiлы. Першымi
ў склад ВКЛ трапляюць землi Верхняга Панямоння,
Чорная Русь, цi Новагародчына (Новагародак
быў першай сталiцай ВКЛ). Полацк апынуўся
ў складзе ВКЛ у 1307 г., Вiцебск – у 1320, Турава-Пiнскiя
землi – у пачатку XV ст. Асаблiва паспяхова
аб`яднальны працэс iшоў пры Гедымiне (1316—1341).
Iм была перанесена на ўсе ВКЛ Стараруская
мадэль дзяржаўнага кiравання. Рускi ўплыў
адлюстроўваўся i на характары вайсковай
справы. Старабеларуская мова стала мовай
дзяржаўных дакументаў (лiтоўцы пакуль
не мелi сваей пiсьменнасцi). ВКЛ – гэта
полiэтнiчная дзяржава чатырох асноўных
народаў – беларускага, рускага, украiнскага
i лiтоўскага, дзе славяне займалi прыкладна
11/12 тэрыторыi i складалi каля 80 % насельнiцтва.
8.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх
зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага
ў ХІУ – ХУІ ст.
К сярэдзіне ХVІ ст.у ВКЛ быў завершаны
працэс фарміравання адносін феадальнай
уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага
насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання
і землекарыстання. Да гэтага часу ў ВКЛ
сфарміраваліся чатыры саслоўі: феадалаў,
духавенства, мяшчанства і сялянства.
Феадалы (свецкія і духоўныя) і феадальна
залежныя сяляне складалі асноўныя класы
феадальнага грамадства.
Клас феадалаў меў сваю ўнутраную градацыю.
На вяршыні іерарахічнай лесвіцы стаяў
уладар дзяржавы – вялікі князь (гаспадар),
які лічыўся вярхоўным землеўладальнікам
у краіне, а таксама меў свае ўласныя зямельныя
ўладанні (гаспадарскі дамен). На прыступку
ніжэй на іерарахічнай лесвіцы стаялі
буйныя феадалы, так званыя магнаты –
князі і паны, якія валодалі зямлёй на
правах вотчыны (спадчыннага трымання).
Далей ішлі баяры (сярэднія і дробныя феадалы),
якія складалі самую шматлікую групу сярод
пануючага класа. З пачатку ХV ст. на іх
пачала распаўсюджвацца паланізаваная
назва “шляхта”, якая паступова выцесніла
першапачатковую. Яны валодалі зямлёй
умоўна (пры ўмове нясення вайсковай службы
на карысць вялікага князя або буйных
феадалаў). Да шляхты адносілася таксама
не толькі не толькі феадалы, а і свабодныя
людзі, якія валодалі невялікімі зямельнымі
надзеламі, арандавалі зямлю ў буйных
феадалаў ці знаходзіліся ў іх на службе
ў якасці ляснічых, канюшых і г.д.
Пануючы стан саслоўя феадалаў быў замацаваны
законам. Так, у першы сістэматызаваны
агульнадзяржаўны збор законаў феадальнага
права Статут ВКЛ 1529 г., які меў другую
(1566 г.) і трэцюю (1588 г.) рэдакцыі.
Роля розных груп феадалаў у палітычным
жыцці не заставалася нязменнай. З развіццём
палітычных працэсаў адбывалася пэўная
эвалюцыя, якая прыводзіла да ўзвышэння
новых груп зямельных уласнікаў за кошт
страты прэстыжу папярэдніх.
Паступова шляхта ўзвысілася палітычна.
У канцы ХV – першай палове ХVІ ст. шляхта
была ўраўняна ў правах з магнатамі. Усё
саслоўе землеўладальнікаў стала называцца
шляхтай. Шляхецкае званне стала спадчынным.
Такім чынам, паступова складваўся палітычны
лад ВКЛ як феадальнай манархіі, якая мела
шэраг асаблівасцей у параўнанні з суседняй
Маскоўскай дзяржавай. Скасаванне абласных
княжанняў тут не суправаджалася пераносам
функцый кіравання імі ў цэнтр, як гэта
адбывалася ў Вялікім княстве Маскоўскім.
У руках вялікага князя літоўскага не
канцэнтравалася шмат штодзённай працы,
як у маскоўскага ўладара і яго думы. Таму
ў ВКЛ не стваралася амаль ніякіх цэнтралізаваных
устаноў. Галоўным кіраўніком княства
лічыўся вялікі князь літоўскі
Такім чынам, у ХІV – ХVІ стст. у ВКЛ склалася
дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай
манархіі. Прадстаўнічыя ўстановы сур’ёзна
абмяжоўвалі ўладу вялікага князя, спрыялі
замацаванню федэратыўных асноў дзяржавы.
Тым самым ВКЛ сваім палітычным ладам
значна адрознівалася ад Маскоўскага
княства, дзе к канцу ХV ст. склалася жорстка
цэнтралізаваная дзяржава з манапольнай
, абсалютнай уладай вялікага князя.
У ХІV – ХVІ стст. развіваўся ўнутраны і
знешні гандаль на беларускіх землях.
Таргі і кірмашы сталі атрыбутам гаспадарчай
дзейнасці гарадоў і мястэчак. Таргі, як
правіла, наладжваліся 1 – 2 разы на тыдзень.
Кірмашы існавалі толькі ў буйных гарадах
і ладзіліся раз у год. На знешні рынак
Беларусь пастаўляла жыта, сала, лес, паташ,
футра, скуры, вырабы рамеснікаў. Імпартавалася
жалеза, медзь, волава, свінец, металічныя
вырабы, фламандскае і англійскае сукно,
галандскае палатно, віно, соль, селядцы,
прадметы раскошы.
Мацнела феадальная залежнасць сялян
ад феадалаў. Ішоў працэс іх асабістага
запрыгоньвання. Цэнтрамі культурнага
жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся
гарады. Узрастала іх роля ў эканоміцы
Беларусі.
9. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне
ўлады вялікіх князёў літоўскіх. Крэўская
унія.
Закладзены
з самага пачатку iснавання ВКЛ вялiкi
хiб у бок федэралiсцкiх пачаткаў
не мог не выклiкаць у велiкакняжацкай
улады ўзнiкненне супрацьлеглай
тэндэнцыi ў палiтыцы – да цэнтралiзацыi.
Барацьба цэнтралiсцкiх i феадалiсцкiх
пачаткаў пранiзвае ўсе ўнутрапалiтычнае
жыцце ВКЛ у XIV—XVI стст.. Вынiкам
гэтай барацьбы былi крызiсы дзяржаўнай
улады, што пагражалi распадам дзяржавы.
Першы крызiс узнiк пасля смерцi
Гедымiна (1341), калi вялiкiм князям стаў
яго любiмы сын Еўнут. Найбольш моцныя
з яго братоў, Альгерд i Кейстут, зверглi
Еўнута. I хаця на велiкакняжацкi прастол
быў ўзведзены Альгерд, у ВКЛ
склаўся своеасаблiвы дуалiзм вярхоўнай
улады. Другi палiтычны крызiс узнiк
у 1377 г. пасля смерцi Альгерда. Пры
падтрымцы Кейстута на велiкакняжацкi
прастол быў ўзведзены Ягайла,
сын Альгерда. Аднак яго пазiцыi
былi вельмi няўстойлiвыя, i ў 1381 г. Кейстут
захапiў вярхоўную ўладу. Наступiў
новы, трэцi палiтычны крызiс. Праз год
Кейстут быў забiты Ягайлам. Ягайла
не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыi
i адолець палiтычны крызiс сваiмi
сiламi i зрабiў стаўку на знешнюю
сiлу – Польшчу. К канцу XIV ст. складваюцца
ўмовы зблiжэння ВКЛ i Польшчы (гэтага
патрабавала i знешняя небяспека
– Тэўтонскi ордэн). У 1385 г. было падпiсана
пагадненне мiж ВКЛ i Польшчай – Крэўская
ўнiя. Ягайла стаў польскiм каралём.
Па сваiх умовах унiя была iнкарпарацыяй
ВКЛ у Польшчу i вяла да каталiцкай
экспансii на беларуска-лiтоўскiх землях.
Незадаволеныя беларуска-лiтоўскiя
феадалы пачынаюць барацьбу супраць
унii. Яе ўзначалiлi Андрэй Альгердавiч
– на першым этапе, Вiтаўт, сын Кейстута
– на другiм. Барацьба завяршылася падпiсаннем
Востраўскага пагаднення (1392) аб падзеле
ўлады памiж Ягайлам i Вiтаўтам. Яна значна
карэкцiравала Крэўскую ўнiю: ВКЛ было
гарантавана адасобленае дзяржаўнае iснаванне,
але ў саюзе з Польшчай i пад верхаўладзем
польскага караля. Юрыдычна палiтычная
самастойнасць ВКЛ была аформлена падпiсаннем
Гарадзельскай унii 1413 г., але ўсе роўна
пад уладай польскага караля. Супрацьстаянне
бакоў прывяло да грамадзянскай вайны
(1431—1436), пад уплывам якой былi прыняты
прывiлеi польскага караля (1432) i вялiкага
князя (1434), якiя пашыралi правы праваслаўных
феадалаў (забарона займаць вышэйшыя дзяржаўныя
пасады захоўвалася).
Такiм чынам, палiтычная гiсторыя ВКЛ прасякнута
барацьбой цэнтрабежных i цэнтраiмклiвых
тэндэнцый, а палiтычны рэжым ВКЛ паступова
прымаў абрысы парламенцкай манархii (паны-рада,
вольны сейм, абмежаванне вялiкакняскай
улады, правы шляхты). Больш за 100 гадоў
ВКЛ знаходзiлася ў стане персанальнай
унii з Польшчай, застаючыся пры гэтым суверэннай
дзяржавай, дзякуючы намаганням рускiх
i лiтоўскiх феадалаў.
10.
Месца беларускіх зямель ва ўсходнееўрапейскай
геапалітычнай прасторы XV – першай паловы
XVI ст. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам і
суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
Вялікая вайна
з Ордэнам. У 1409 г. у Жамойці пачалося
ўсеагульнае паўстанне супраць
крыжакоў. Яно перарасло ў Вялікую
вайну 1409-1411 гг. паміж ВКЛ і Польшчай,
з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам
– з другога.
Рыхтуючыся да вайны, Ордэн спрабаваў
пагоршыць адносіны паміж ВКЛ
і Польшчай, але гэта ў яго не
атрымалася. Тады крыжакі пачалі збіраць
войска з рыцараў краін Заходяй
Еўропы. Згуртоўвалі свае сілы ВКЛ,
у якое акрамя беларуска-літоўскіх
палкоў уваходзілі палкі і іншых
падуладных ВКЛ зямель, а таксама
татарская конніца, стаяў Вітаўт.
30 чэрвеня 1410 г. каля ракі Вісла гэтае
шматлікае войска злучылася з
польскімі войскамі, на чале якога
стаяў Ягайла.
Бітва атбылася 15 ліпеня 1410 г. каля весак
Грунвальд і Таненберг на тэрыторыі
Ордэна (цяпер гэта Польшча). Спачатку
крыжакам, якія былі ўзброены гарматамі,
удалося пацясніць літоўскае
войска. Але смаленскі, мсціслаўскі,
віцебскі, полацкі палкі, уступіўшы
ў бой, спынілі іх націск. Затым
у атаку пайшлі польскія атрады,
і нямецкія рыцары пабеглі з поля
бою. Сярод забітых быў і магістр
Ордэна – Ульрых фон Юнгінген. Разам
з палоннымі быў узяты 51 сцяг крыжакоў.
Грунвальдская перамога паклала
канец наступленію рыцараў на
ўсход. З гэтага часу пачаўся заняпад
Тэўтонскага ордэна.
Не здолеўшы захапіць сталіцу Ордэна
Марыенбург (Мальбарк), Вітаўт і Ягайла
заключылі з немцамі мір у
г. Торунь (1411 г.). Паводле яго ўмоў
за Ордэнам заставаліся захопленныя
ім заходнелітоўскія землі – Мемель
(Клайпеда) і Мемельскі край, Граньскае
памор’е і Холмская зямля. Акрамя
таго, Вітаўт абяцаў пасля сваей
смерці аддаць Ордэну Жамойць і Занеманне.
Крыжакі прызнавалі сябе пераможанымі
і абяцалі выплаціць кантрыбуцыю.
Умовы Тарунскага міру былі нявыгаднымі
для ВКЛ. Вітаўт пайшоў на ўступкі
крыжакам, таму што рыхтаваўся да новых
захопаў рускіх зямель і спадзяваўся
зрабіць Ордэн сваім саюзнікам.
Пачатак супрацьстаяння Маскоўскай
дзяржавы і ВКЛ. У другой палове XV
ст. Вялікае княства Маскоўскае стала
адным з самым моцным сярод
рускіх дзяржаў. Яго ўплыў на іншыя
землі рабіўся ўсе больш адчувальным.
Пры княжанні Івана ІІІ аб’яднанне
рускіх княстваў вакол Масквы пайшло
хуткімі тэмпамі. Тэрыторыя дзярдавы
пашырылася амаль да межаў ВКЛ.
Першая адкрытая вайна паміж сапернікамі
пачалася ў 1492 г., як толькі памер вялікі
князь літоўскі Казімір IV Ягелончык.
Барацьба ішла за “спрэчныя тэрыторыі”,
што знаходзіліся ў складзе ВКЛ.
Такімі тэрыторыямі лічыліся землі
князеў, якія перабеглі на бок Масквы
(чарнігава-северскія і ў вярхоўях
Акі). Каб спыніць вайну, віленскі
двор прапанаваў ажаніць вялікага князя
літоўскага Аляксандра з дачкой Івана
ІІІ Аленай. Паводле мірнага дагавора
1494 г. ВКЛ страціла Вяземскае княства,
зямлі ў басейне Вярхоўя Акі,
адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад,
Пскоў, Цвер і Разань.
Але мір быў нетрывалым, бо Іван
ІІІ шукаў зачэпкі для новага
канфлікту і тайна падштурхоўваў
крымскіх татараў рабіць набегі на
ВКЛ.
Новая вайна з Маскоўскай дзяржавай
пачалася ў 1500 г. Фармальнай зачэпкай для
вайны сталі чуткі пра ганенні
на праваслаўнае насельніцтва ВКЛ з
боку вярхоўнай улады і новы пераход
парубежных князеў пад уладу Масквы.
На рацэ Вяроша ў 1500 г. і пад Мсціславам
у 1501 г. войска ВКЛ пацярпела паражэнне.
У сакавіку 1503 г. быў падпісаны
мір, паводле якога ВКЛ страціла
землі з Чарнігавам, Старадубам,
Гомелем, Бельскае, Таропецкае і частку
Мсціслаўскага княстваў.
Войны з Маскоўскай дзяржавай
працягваліся і пры пераемніках
Івана ІІІ: у 1507-1508 гг., 1512-1522 гг., 1534-1537
гг. ВКЛ змагло вярнуць толькі Гомель,
але Смаленск быў страчаны. Памежныя
войны канца XV – першай трэці
XVI ст. спустошылі землі на ўсходзе
і поўначы Беларусі, падарвалі
фінанасавую сістэму краіны. Яны
сведчылі пра рост магутнасці Вялікага
княства Маскоўскага, якое стала
апорай для праваслаўя і цэнтрам
аб’яднання ўсходнеславянскіх зямель.