Каротки курс гисторыи

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2014 в 19:28, лекция

Описание работы

Навуковае паняцце “гісторыя” выкарыстоўваецца у некалькіх выпадках: па-першае, калі размова ідзе аб мінулым грамадства, развіцці дзяржавы і, па-другое, калі маецца на ўвазе навука, якая даследуе мінулае чалавецтва. Жыццё чалавека заусёды было звязана з грамадствам, дзяржавай, эканамічнай сістэмай, навукай і тэхнікай, культурай і сям’ёй. Усё гэта знаходзіла адлюстраванне ў чалавечай дзейнасці. Жыццё і дзейнасць чалавека ў мінулым складаюць змест сусветна-гістарычнага працэсу і з’яўляюцца прадметам гістарычнай навукі. Гістарычная навука адносіцца да сістемы грамадазнаўства і выконвае важныя сацыяльныя функцыі.

Файлы: 1 файл

Гісторыя як навука.docx

— 125.32 Кб (Скачать файл)

46. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы (1985-1991 гг.).

 У сярэдзiне 80-х гадоў Савецкi Саюз апынуўся  перад шэрагам праблем. Запавольванне  сацыяльна-эканамiчнага развiцця  стварыла неабходнасць рэфармавання  палiтычнай сiстымы, абнаўлення  ўсiх сфер жыцця савецкага грамадства. У сувязi з гэтым XXVII з`езд  КПСС (1986), XIX Усесаюзная канферэнцыя  КПСС вызначылi палiтыку перабудовы, якая ўключала ў сябе правядзенне  эканамiчнай рэформы, рэформы  палiтычнай сiстэмы, сацыяльная i культурнай сфер жыцця савецкага  грамадства, стварэння прававой  дзяржавы.    Адначасова з  пачаткам правядзення рэформ  на Беларусi ствараецца палiтычная  апазiцыя. Гэты працэс паччынаецца  з арганiзацыi ў 1986—87 гг. шматлiкiх  аматарскiх нефармальных аб`яданняў  па iнтарэсах. К канцу 1987 г. у  iх дзейнасцi пачынае праяўляцца  цэнтралiзацыя i палiтызацыя. Пачынаючы  з крытыкi тагачаснай канцэпцыi гiсторыi  Беларусi, найбольш актыўная частку  апазiцыi стварае «Камiтэт-58», пашырае  сваю дзейнасць мiнская «Талака», якiя пераўтвараюцца па сутнасцi  ў палiтычныя арганiзацыi. У кастрычнiку 1988 г. намаганнямi гэтых аб`яднанняў  ствараецца арганiзацыйны камiтэт  Белаўрскага народнага фронту, устаноўчы  з`езд якога дабыўся ў Вiльнюсе  ў чэрвенi 1989 г. К 1991 г. БНФ  арганiзацыйна афармiўся ў апазiцыйную  палiтычную арганiзацыю, меўшую  антысавечкую i анутыкамунiстычную  накiраванасць.                    Лозунг перабудовы «Больш дэмакратыi, больш сацыялiзму» у першыя  гады гэтага працэсу па сутнасцi  рэалiзоўваўся ў першай яго  частцы. Гэта абумоўлена памылкамi i пралiкамi кiраўнiцтва КПСС –  КДБ, якiя былi дапушчаны ў  распрацоўцы i правядзеннi палiтыкi  перабудовы. Адсутнiчала канкрэтная, навукова-абгрунтаваная праграма, не  былi вызначаны мэты i канчатковыявынiкi. Па сутнасцi выкарыстоўваўся iншы  лозунг: «Больш капiталiзму, больш  разбуральнай дэмакратыi». Катастрафiчна  знiзiўся ўзровень жэцця людзей, пагоршылася iх сацыяльнае становiшча.  Гэта прывяло да таго, што значная  частку людзей стала абвiнавачваць  у гэтым КПСС, сацыялiстычныя iдэалы  абясцэньвалiся, узнiкла цiкавасць  да дзеяння палiтычнай апазiцыi.

Увядзенне ў  жнiўнi 1991 г. надзвычайнага становiшча, дзейнасць ГКЧП, нерашучасць М.Гарбачова  прывялi да разбурэння камунiстычнай  партыi Савецкага Саюза, дзейнасць  якой была забаронена ў лiстападзе 1991 г., маемасць яе канфiскавалася. Тое  ж самае было зроблена i на Беларусi. (Гэты антыканстытуцыйны акт быў  адменены ў Расii i Беларусi ў 1993 г.). Па сутнасцi, адбыўся дзяржаўны пераварот  – пачатак працэсу рзвала СССР.

 Першым  крокам на гэтым шляху з`явiлася  дыскусiя аб «незаконным» далучэннi Прыбалтыйскiх рэспублiк да СССР  у 1940 г., якая закончылася падпiсаннем  М.Гарбачовым указа аб выхадзе  Лiтвы, Латвii i Эстонii з СССР. У  хуткiм часе былi прыняты дэкларацыi  аб дзяржаўным суверэнiтэце Расii, Украiны i iншых рэспублiк. 27 лiпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай  СССР прыняў Дэкларацыю аб  дзяржаўным суверэнiтэце рэспублiкi. Дзяржаўны пераварот лета-восенi 1991 г. дадаў новы штуршок да  развiцця гэтага працэсу. У  жнiўнi 1991 г. Вярхоўны савет БССР  надаў статус канстытуцыйнага  закона Дэкларацыi аб суверэнiтэце, у вераснi быў прыняты Закон  аб назве Беларускай СССР, якая  пачала называцца Рэспублiка Беларусь.

 Восеь  снежня 1991 г. у Белавежская пушчы  кiраўнiкi Расii, Беларусi i ўкраiны (Б.Ельцын, С.Шушкевiч, Л.Краўчук), iгнаруючы  вынiкi рэферэндума 1991 г., дэнансавалi дагавор 1922 г. аб утварэннi СССР i тым самым канчаткова разбурылi вялiкую i магутную дзяржаву. На руiнах СССР была створана аморфная нежыццяздольная Садружнасць Незалежных Дзяржаў.

15 сакавiка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублiкi  Беларусь прыняй новую Канстытуцыю  – Асноўны Закон Рэспублiкi  Беларусь. Беларусь, па канстытуцыi, з`яўляецца ўнiтарнай дэмакратычнай  сацыяльнай прававой дзяржавай,  якая валодае вяршэнствам i паўнатой  улады на сваей тэрыторыi. Канстытуцыяй  уведзена прэзiдэнцкая форма кiравання. 10 лiпеня 1994 г. першым Прэзiдэнтам  Рэспублiкi Беларусь абраны А.Р.  Лукашэнка.

47. Абвяшчэнне і заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Разам з абвяшчэннем  незалежнасцi РБ пачынаецца новы этап у яе дзейнасцi на мiжнароднай арэне.                                                     У снежнi 1991 г. Вярхоўны Савет РБ ратыфiкаваў  агадненне аб стварэннi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. У СНД увайшлi ўсе былыя рэспублiкi СССР, акрамя краiн Прыбалтыкi.                                                         Пасля лiквiдацыi СССР пачалося прызнанне  РБ як суверэннай дзяржавы. У сталiцы Беларусi аткрыла свае пасольствы i прадстаўнiцтвы 21 дзяржава.                                      РБ ажыццяўлаля працэс дагаворнага  зацвярджэння гранiц з сумежнымi дзяржавамi: Польшчай, Латвiяй, Лiтвой, Расiяй i ўкраiнай.                                                                        У лютым 1992 г. РБ падпiсала Хельсiнскi Заключны акт. З гэтага моманту яна  стала раўнапраўным удзельнiкам  хельсiнскага працэсу.                                                                        Ад былога СССР на тэрыторыi РБ засталася  вялiкая колькасць войск i ўзбраенняў. Далучыўшыся да Дагавору аб скарачэннi войск у Еўропе, Беларусь у 1992 г. вывела са сваей тэрыторыi тактычную ядзерную зброю.                    Важную ролю ў павышэннi аўтарытэту рэспублiкi на мiжнароднай арэне адыграла ратыфiкацыя ею ў 1993 г. пратакола  да Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах.                                      Асноўнымi накiрункамi знешней палiтыкi беларусi з`яўляюцца: паглыбленне iнтэграцыйных працэсаў з былымi рэспублiкамi СССР i, перш за ўсе, за Расiяй (з якою 2 красавiка 1997 г. у маскве быў падпiсаны Дагавор  аб Саюзе) i наладжванне трывалых эканамiчных i культурных сувязей з iншымi краiнамi Еўропы i свету.

 

 

48. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

На шляху  пераходу ад планвай сацыялiстычнай  гаспадаркi да капiталiстычнай рыначнай эканомiкi зроблены крокi па стварэнню  нарматыўна-прававой базы, рэфармаваннi адносiн уласнасцi, перабудове грашова-фiнансавай сiстэмы, рэарганiзацыi дзейнасцi суб`ектаў  гаспадарання.                    Пачатак гэтых рэформ на беларусi звязаны з адабрэннем Вярхоўным  Саветам рэспублiкi ў канцы 1990 г. праграмы пераходу да рыначнай эканомiкi.Рэалiзацыя  праграмы праводзiлася ва ўмовах адмiнiстрацыйнага  павышэння i вызвалення цэн, iнфляцыi, страты рычагоў цэнтралiзаванага кiравання, бурнымi дэзынтэграцыйнымi працэсамi на тэрыторыi СССР.                                                      Пасля развалу СССР у 1991 г. змянiлiся i падыходы да правядзення пераўтварэнняў – у аснову былi прыняты метады так званай «шокавай тэрапii». К 1994 г. правяддзенне рэформ дазволiла стварыць на Беларусi неабходны мiнiмум асноўных рыначных iнстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, зрабiць новую сiстэму  эканомiкi, якая ў асноўным абапiраецца на рыначныя рэгулятары.                                            Разам з тым, беларускi рынак пацярпеў значна большыя страты, чым меў  здабыткаў: разбурэнне былых эканамiчных сувязей прывяло да абвальнага спаду  вытворчасцi амаль на 50 % (у параўнаннi з канцом 80-х гг.), рэзкаму падзенню курса беларускага рубля, крытычнаму стану ў забеспячэннi энергарэсурсамi. Усе гэта вызвала панiжэнне жыццевага  ўзроўня большасцi насельнiцтва, рост беспрацоўя, нарастанне iншых сацыяльных праблем.                            Мадэль рыначных рэформ метадам «шокавай тэрапii» пацярпела правал летам 1994 г. у час выбараў першага  прэзiдэнта РБ. Для пераадолення крызiсных з`яў i недахопаў, а таксама  для вызначэння перспектыўных задач  у правядзеннi рыначных рэформ новым  кiраўнiцтвам рэспублiкi былi распрацаваны «Асноўныя напрамкi сацыяльна-эканамiчнага  развiцця РБ на 1996—2000 гады».                                                   Сення ў рэспублiцы прыпынена  далейшае падзенне вытворчасцi i забяспечаны  некаторы рост прамысловай i сельскай гаспадаркi.

49. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ – ХХІ ст.

З сяр.80-х  гг. У СССР пач. рэформа агульнаадук., праф. і выш. школы. Пры рэф-ні сістэмы  адук. забяспеч. пераемнасць і свабодны доступ да любой яе ступені, разнастайнасць зместу і форм навуч-ня, пашыр. магч-цей  для індывід. развіцця асобы.У школах быў уведзены курс асноў інфарматыкі  і вылічальнай тэхнікі, створаны спецыяліз. сяр. навуч. ўстановы – ліцэі  і гімназіі.Частка тэхнікумаў была пераўтворана ў каледжы: падрыхтоўка  спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі і  спецыялістаў павышанага ўзроўню.У 90-я  гг. сталі дзейн. недзярж.навуч. установы, якія існуюць разам з дзярж. ўстановамі і ў якіх навуч. ажыцц-ца на платнай  аснове. Развіваліся фундаментальныя  і прыкладныя даследаванні, навуковыя  школы.Нягледзячы на ўсе цяжкасці эканам. развіцця, у 2-ой пал.. 80-х – 90-я гг. плённа прац. пісьменнікі: І. Чыгрынаў, І. Шамякін, І. Навуменка, В. Быкаў, паэты  Н. Гілевіч, Г. Бураўкін, і інш.Развів. тэатр.мастацтва. Кол-ць праф. тэатраў  у Бел. павяліч. з 17 у 1985 г. да 21 у 1991 г.Вядомы рэжысёры В. Раеўскі і Б. Луцэнка, харэограф В. Елізар’еў, акцёры М. Яроменка, Р. Янкоўскі, А. Клімава, і інш.Муз. маст-ва: вядомы кампаз-ры, кіраўнікі муз. калектываў і выканаўцы, як У. Алоўнікаў, А. Багатыроў, В. Роўда і інш. Шырокую папулярнасць у Беларусі і за яе межамі набыў Дзяржаўны канцэртны аркестр РБ пад кір-вам М. Фінберга.У цэнтры канцэртнай дзейнасці сёння знах-ца Бел. дзярж. філармонія і абласныя філармоніі. РБ мае высокапрафес. калектывы: Акадэмічны хор Нац. тэлерадыёкампаніі, Дзярж. акадэмічны сімф. аркестр ,харэагр. ансамбль “Харошкі” і інш. У апошнія гады ўтварыліся Дзярж. камерны хор, Мінскі аркестр дух. інструментаў “Няміга” і  інш.З 1992 г. у Віцебску штогод праходзіць “Славянскі базар”. Шырокую вядомасць, роўную “Славянскаму базару”, у апошнія гады набыў фестываль песні “Залаты шлягер” у Магілёве. Кол-ць музеяу павяліч. са 111 у 1990 г. да 149 у 1996 г. :Нац.мастацкі музей РБ, Бялыніцкі мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, музей гісторыі ВАВ, Нац. музей гісторыі і культуры Бел., і інш.Выставачная дзейнасць: мастакі М. Савіцкагі, П. Дурчын, У. Стэльмашонак, інш.Адной з важных задач палітыкі дзяржавы ў галіне культуры з’яўляецца зах-не помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. У 1992 г. быў прыняты закон РБ “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”.Вялікія рэстаўрац. работы ў канцы 80-х – 90-я гг. праводзіліся у Мірскім замку . Нясвіжу быў нададзены статус Нац. запаведніка РБ,быў створаны міжнар. фонд “Нясвіж”.Надзвыч. каштоўнасць для Бел. мае Полацкі гісторыка-культурны запаведнік, які ўключае 18 помнікаў гісторыі, археалогіі і культуры. Апошнім часам праводзіліся таксама работы па рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры на Навагрудчыне, Лідскага замка, Барысаглебскай (Каложскай) царквы і Старога Замка ў Гродне, Благавешчанскай царквы ў Віцебску, і інш


Информация о работе Каротки курс гисторыи