Каротки курс гисторыи

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Января 2014 в 19:28, лекция

Описание работы

Навуковае паняцце “гісторыя” выкарыстоўваецца у некалькіх выпадках: па-першае, калі размова ідзе аб мінулым грамадства, развіцці дзяржавы і, па-другое, калі маецца на ўвазе навука, якая даследуе мінулае чалавецтва. Жыццё чалавека заусёды было звязана з грамадствам, дзяржавай, эканамічнай сістэмай, навукай і тэхнікай, культурай і сям’ёй. Усё гэта знаходзіла адлюстраванне ў чалавечай дзейнасці. Жыццё і дзейнасць чалавека ў мінулым складаюць змест сусветна-гістарычнага працэсу і з’яўляюцца прадметам гістарычнай навукі. Гістарычная навука адносіцца да сістемы грамадазнаўства і выконвае важныя сацыяльныя функцыі.

Файлы: 1 файл

Гісторыя як навука.docx

— 125.32 Кб (Скачать файл)

16. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.

Палiтычны крызiс РП – адна з галоўных прычын знiкнення гэтай краiны з палiтычнай карты свету. Енмеў некалькi вытокаў. Першы закладзены з падпiсання Люблiнскай унii. З гэтага моманту ўся гiсторыя РП – гэта барацьба ў дыпламатычных, палiтычных i культыруных адносiнах дзвюх дзяржаў, кая аслабляла iх у эканамiчных i ваенных адносiнах, рабiла легкай здабычай суседнiх дзяржаў. Другiм вытокам, заканамерна падрываўшым самыя асновы дзяржаўнасцi РП, з`явiлiся шляхецкiя вольнасцi (права вета), стварэнне канфедэрацый – саюзаў узброенай шляхты для абароны сваiх прывiлеяў, мясцовыя соймiкi, якiм належыла ўся ўлада ў ваяводствах i паветах. Гэта вяло да ўзмацнення шляхты, заняпада адмiнiстрацыйнага кiравання.                          рэцiм вытокам палiтычнага крызiсу была бязглуздая рэлiгiйная палiтыка, iмкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавсцi iх з праваслаўных у каталiцкую веру. Чацьверты выток – спалучэнне нацыянальнага i рэлiгiйнага прыгнеты з феадальным, што выклiкала сялянскiя выступленнi, падрывалi моц дзяржавы                                                            Пяты выток – барацьба памiж магнатамi за ўладу ў краiне. Асноўные сапернiкi – Радзiвiлы, Пацы, Сапегi. Звароты розных груповак за дапамогай да суседнiх краiн, стварэннi канфедэрацый, падзенне нораваў пануючага шляхецкага саслоўя, няздольнасць кiраваць дзяржавай. А таксама няспынныя войны, якiя вялiся на тэрыторыi дзяржавы, руйнавалi яе.  Першы падзел РП адбыўся па iнiцыятыве Прусii ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена памiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Да Расii адышлi Iнфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усе Вiцебскае, Мсцiслаўская ваяводства, Магiлеўскае ваяводства. Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму iснаванню, сейм 1791 г. прыняў канстытуцыю. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасцi шляхты, рашэннi сейма прымалiся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання i iншыя рашэннi, накiраваныя на цэнтралiзацыю i ўмацаванне дзяржавы. Знайшлiся сiлы, якiя былi незадаволены прыняццем Канстытуцыi. Яны ўзялiся за барацьбу за расiйскiя парадкi кiравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталi суседзi. Адбыўся другi падзел РП. Да расii адышла цастка полацкага ваяводства, рэшткi Вiцебскага i Мсцiслаўскага, Мiнская i ўсходняя часткi Навагрудскага i Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краiны ў сакавiку 1794 г. пачалося паўстанне Т.Касцюшкi. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыi, РП у межах 1772 г. Паўстанне Т.Касцюшкi пачалося ў Кракаве, затым у Лiтве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлi прускiя, рускiя, ааўстрыйскiя войскi. У 1795 г. адбыўся трэцi падле РП. Да Расii адышла Заходняя Беларусь i ўсходняя Лiтва, а таксама ўкраiна да Зах. Буга. РП перастала iснаваць як самастойная дзяржава: не абмежаваныя шляхецкiя вольнасцi, нацыянальны прыгнет,рэлiгiйны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краiне, анархiя, раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, няспынныя войны i iнш. – усе гэта аслабляла дзяржавы знутры, рабiла легкай здабычай суседзяў.

17.Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях у ХІУ – ХУІ ст. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная ўнія.

Рэфармацыя  і контррэфармацыя на беларусі. Грамадска-палітычная і філасоўская думка.Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Аармацыя.Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзяліць тры напрамкі:1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы;3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну.У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм.Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

Берасцейская  царкоўная унія: яе прычыны, значэнні і вынікі.Некаторых мясцовых праваслаўных лідэраў  прывабіў сваёй жыццяздольнасцю  каталіцкі захад. Яны ўбачылі  шлях да пераадолення духоўнага крызісу  ў заключэнні уніі з Рымам. Гэты шлях быў рэалізаваны ў выглядзе Берасцейскай уніі.Новы накірунак хрысціянства –  уніяцтва – быў аформлены на Берасцейскім саборы 1596 года. Ён прадугледжваў захаванне  праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы ў набажэнстве, але прызнаваў  вяршэнства папы рымскага, каталіцкае веравучэнне.Але замест спакою унія стала крыніцай раздораў. Першы напрамак рэлігійнай барацьбы – гэта пачатак  літаратурна-багаслоўскай палемікі. Другім напрамкам была парламенцкая барацьба. На сеймах паміж праваслаўнымі і  уніятамі адбываліся вострыя спрэчкі. Трэцяй формай рэлігійнай барацьбы была адміністрацыйная барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача іх і  манастыроў уніятам.Па Беларусі пракацілася  хваля антыуніяцкіх выступленняў. З  пачатку XVII стагоддзя ўсё большую  вагу пачынаюць набываць казакі. Яны  пачынаюць бараніць пакрыўджаную царкву. У 1648 годзе на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожскае казацтва на чале з Б.Хмяльніцкім, галоўнае патрабаванне паўстання – ліквідацыя уніяцкай царквы. У XVII–XVIII ст. на Беларусі ўзмацнілася  дзейнасць каталіцкіх манаскіх. Яны  праводзілі гвалтоўнае акаталічванне  беларускага насельніцтва. Абаронцамі праваслаўя становяцца праваслаўныя брацтвы, якія ўзніклі ў XVI ст. Галоўны напрамак іх дзейнасці – захаванне чысціні  праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

Мэты:                                                                                               1. Различвали на ликвидацыю расколу  сярод феадалау                                                                                          2. Умацаванне дзярж.-палит. и царкоунага адзинства     3. Пашырэнне  сувязей з Захадам                                      14-15ст. – Фларэнтски сабор (1439). Уния не знайшла шырокай падтрымки  мясцовага насельництва                        15-16ст. – Вялики князь Александр  и митрапалит Булгарынавич узнавили спробы аднаулення унии. Гэта прывяло  да абвастрэння палит. становишча. Паустанне  Глинка1508                                                                                   80-90я г. 16ст. – Прычыны унияцтва:                                                1. Перамога контрэфарма. у Еуропе                                             2. Заняпад прав. царквы у ВКЛ                                                      3. Ливонская вайна                                                                          4. Палитыка царских расийских урад у адносинах да прав. епархии на занятай у вайне тэрыторыи  Берасцейски сабор(1596):                                              Утварэнне грэка-рымскай царквы                                    Фактары, якия змянили рэлигийную структуру  Б.17-18ст.:                                                                                                  1. Падтрымка унияцкай царквы збоку  правячых колау кат. духавенства  и царквы                                                                  2. Унияцкая царква ахопливала больш  за 1000 парафий на Б., у РП – 9000                                                               3. На Б. заставалася тольки адна прав. Магилёуская епархия, паменшчвалася  колькасць прыходау                               4. Абраднасць унияцкай царквы мала чым  адрознивалася ад прав.                                                                    5. Унияты у храмавай службе польскай царкоуна-славянскай, бел. и лацинскими мовами                                   6. Уплыу униятау на развиццё бел. мастацтва, иканаписа, жываписа, книгадрукавання

Вялікае княства  Літоўскае было, як вядома, поліэтнічнай дзяржавай, у якой жылі беларусы, рускія, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары і інш. Таму фарміраванне "непадзельнага  народа", на думку інкарпаратараў, павінна было ажыццяўляцца шляхам асіміляцыі ўсіх гэтых этнасаў уласна польскім насельніцтвам. на шляху рэлігійнай еднасці народаў Рэчы Паспалітай было шмат перашкод.

18. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў кантэксце эпох Адраджэння і Асветніцтва.

У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды:                                             1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух;                                                                        2) канец XVI – першая палова XVII ст. –  эпоха контррэфармацыі і ўсталявання  барока;                                       3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне  ў мастацтве стылю барока і  пачатак стылю класіцызму.

Асвета і  кнігадрукаванне. На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для  свайго часу пратэстанцкія і брацкія  школы. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка.

У канцы XVI –  першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы. Яны з’яўляліся і  цэнтрамі кнігадрукавання.

У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая  адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа  школ.

Бібліятэчная  і архіўная справа. Багацейшай у  Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш  за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў  Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся  таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі.

Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы  і Польшчы знаходзіліся ў Шчорсах, у маёнтку магната Храптовіча.

У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у  якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў  і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы  былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай  Радзівіл Чорны атрымаў права  захоўвання ў Нясвіжы т. зв. Літоўскай  метрыкі – дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага.

Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі  паступова саступаюць месца новым  літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.

Тэатр і музыка. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVI ст. атрымаў тэатр лялек –  батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны  на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах.

Выяўленчае  мастацтва. У беларускім жывапісе акрэсліліся  два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся  пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. ца новаму стылю  ў выяўленчым мастацтве – класіцызму.

Архітэктура. У XVI – першай палове XVII ст. працягвалася стварэнне абарончых і культавых  збудаванняў у стыле барока. Беларускі  феадальны горад, як і раней, меў  тыповую забудову: умацаваны замак  – рэзідэнцыя феадала і размешчаны вакол замка гандлёва – рамесны  пасад пад аховай замкавых.

Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў  першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 г. – каля 1551 г.).

Ф. Скарына  аснаваў друкарню. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. Першадрукар выдаў пераважную частку Старого Запавету Бібліі, прычым выбраў найбольш важныя кнігі. У 1520 г. Скарына  пераехаў у Вільню, дзе ў 1522 г. выйшла ў свет зборнік рэлігійных і свецкіх  твораў. Зборнік был больш даступным  шырокаму колу насельніцтва.Ф. Скарына  выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру – прадмоў. Яны змяшчалі ў сабе кароткі змест  твора. Ф. Скарына ўнёс уклад у  распрацоўку беларускай літаратурнай мовы.

19. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самадзяржаўя на Беларусі ў канцы ХУІІІ – першай палове ХІХ ст.

 У выніку  трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч  Паспалітая спыніла сваё існаванне.  Да Расіі адышла тэрыторыя  Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн. чалавек. З канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай  гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй  Расійскай дзяржавы.

 Адміністрацыйны  падзел. Пасля далучэння да Расійскай  імперыі на беларускія землі  былі распаўсюджаны агульныя  прынцыпы расійскага кіравання.  Так, паводле праведзенай у  1796 г. адміністрацыйнай рэформы  ў Беларусі ствараліся губерні:  Беларуская з губернскім горадам  Віцебскам; Мінская з губернскім  горадам Мінскам і Літоўская  з губернскім горадам Вільняй.

 У выніку  новага адміністрацыйнага падзелу  Расіі ў 1801 – 1802 гг. Беларуская  губерня падзялілася на Магілёўскую  і Віцебскую. Літоўская губерня  падзялілася на Гродзенскую і  Віленскую, якія склалі разам  з Мінскай губерняй Літоўскае  (Віленскае) генерал-губернатарства (па 1912 г.). У час польскага паўстання  1830 – 1831 гг. і некаторы час пасля  яго Мінская губерня мела статус  генерал-губернатарства (1831 – 1834).

 Расійскі  ўрад дзяля ўзмацненні свайго  ўплыву на далучаных землях  адразу ажыццявіў шэраг мер.  Насельніцтва на працягу месяца  пасля выхаду ўказа аб уключэнні  беларускіх зямель ў склад  Расіі прыводзілася да прысягі.  Сялян, як прыгонных, запісалі  за новай дзяржавай іх паны  з паручыцельствам духавенства.  Асобам, якія не жадалі прысягаць  новай уладзе, было прапанавана  ў 3-месячны тэрмін прадаць  сваю нерухомасць і выехаць  за мяжу. Па заканчэнні гэтага  тэрміну маёмасць асоб, якія не  прынялі прысягі, падлягала перадачы  ў дзяржаўную казну. Большасць  магнатаў і шляхты прысягнула  новай уладзе.

Информация о работе Каротки курс гисторыи