Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Мая 2013 в 10:49, курсовая работа

Описание работы

Цікавасць да трывожна-таямнічага гучання сівых вякоў, зварот да вытокаў, імкненне ўявіць і зразумець першапачынальнікаў нацыі і ўласнага роду — “якія яны, мае прадзеды?” [1, с. 3] і — заўжды прысутнічалі і нават выступалі ў якасці вядучых матываў у творчасці паэта і празаіка Л. Дайнекі. Такое ўдумлівае светаспасціжэнне праз багатыя магчымасці гістарычнай памяці, ацалелыя рэчыўныя і прыродныя рэаліі выявіліся ўжо ў першым вершаваным зборніку пісьменніка “Галасы” (1969). “Для маладога аўтара неспакой сівых вякоў, грымучы крыгаход стагодзяў, подых даўніны, яе прысутнасць у дні сённяшнім угадваюцца ў такіх атрыбутах някідкага беларускага рэльефу, сведках перажытага роднай зямлёй-славянкай, як камяні, курганы, шчодра палітае крывёю жытнёвае поле, журлівыя крыніцы, блакітныя рэкі, лясныя могілкі” [2, с. 64].

Содержание работы

Уводзіны……………………………………………………………………….... 3
1 Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання………………………………..………..……………..………..… 8
2 Гістарычныя падзеі і вобразы ў раманах Леаніда Дайнекі…...………...… 20
3 Міфалагічныя вобразы і рэлігійныя супярэчнасці ў раманах Леаніда Дайнекі………………………………………………………………………… 34
4 Наватарства Леаніда Дайнекі ў асвятленні падзей далёкай мінуўшчыны…………………………………………………………………… 43
Заключэнне……………………………………………………………………. 52
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………

Файлы: 1 файл

дайнека гистар проза дыплом.docx

— 151.81 Кб (Скачать файл)

У гэтым сэнсе нават  першы раман Л. Дайнекі “Меч князя  Вячкі”, звернуты да найскладанейшых старонак нашай мінуўшчыны — самага золку 13 стагоддзя. Як ужо было заўважана вышэй, гэта трагічны час міжусобіц, тэўтонскага і рэлігійнага наступаў. Жадаючы праз сплаў аб’ектыўна-вобразнага зместу рэчаіснасці і суб’ектыўнага яго адлюстравання паказаць усе праблеыы і кантрасты тагачаснага жыцця знутры, у памерах асобнага княства, празаік звяртаецца да аднаго з іх — Кукейноскага, выводзячы на гістарычную авансцэну князя Вячку.

Летапісцы пастараліся сцерці “след ваўкалака” ў кіеўскай гісторыі і ні слова не сказалі пра дзейнасць  Усяслава як вялікага князя, і таму пісьменніку прыйшлося даваць сваё ўласнае бачанне яе. Як станоўчае, трэба адзначыць тое, што аўтар  пазбег ідэалізацыі свайго героя. Усяслаў  не выступае ў ролі сацыяльнага рэфарматара. Паводле сваіх поглядаў ён тыповы сын свайго часу. Так, ён адкрыта  заяўляе, што павінны быць князі  і рабы, бо, маўляў, “нельга без такога, як нельга пчалінай сям’і быць без маткі” [5, с. 58]. Бачачы непазбежнасць такога парадку, ён лічыць сваім абавязкам як князя згладжваць грамадскія і рэлігійныя супярэчнасці, ці, як ён кажа, “не караць, а мірыць” [5, с. 53], “мірыць хрысціян з паганцамі, баяр са смердамі” [5, с. 57]. I калі яму на гэта заўважылі, што ён хоча “прымірыць лісу з зайцам” [5, с. 52-53], то ён сурова адказаў: “Жывуць, не выводзяцца і лісы і зайцы” [5, с. 53]. Аўтар паказвае, што гэта палітыка прымірэння не дала жаданых вынікаў. Хоць Усяслаў і прымаў дзейсныя захады для яе правядзення ў жыццё (“жыта раздаваў з вялікакнязкіх жытніц, прагнаў цівуноў-ліхаімцаў, устанавіў княжы суд” [5, с. 64]), не кажучы ўжо аб тым, што ён стрымліваў націск полаўцаў, — усё ж ён выклікаў да сябе не любасць, а варожасць. На яго зваліўся яшчэ большы груз і ўнутраных і знешніх супярэчнасцей: “Усе былі супроць яго: Ізяслаў і ляхі, баяры і светары, полаўцы і хрысціяне, смерды і паганцы” [5, с. 79]. I ён зразумеў, што ў Кіеве яму не ўтрымацца. Да таго ж яшчэ дадалося і нежаданне Усяслава нечужую праліваць кроў, бо павінна была адбыцца немінучая бітва з князем Ізяславам, які ішоў з войскам у Кіеў. У гэты цяжкі момант шляхаводнай зоркай для яго паўстала родная Полаччына, што была даражэйшая для яго за ўладу ў Кіеве, і таму зусім натуральнае яго рашэнне добраахвотна пакінуць кіеўскі пасад і вярнуцца на радзіму.

У творы паказана, як і  ў той час людзі не мірыліся з рабствам і імкнуліся знайсці  шляхі вызвалення ад яго. Адны з іх, як Белакрас і Лют, бачаць гэта ў  непрыняцці хрысціянства. Рахманы таксама  ўсведамляюць ганьбу рабства і знаходзяць выйсце ў тым, каб не пладзіць рабоў, і таму ў іх абшчыне няма жанчын. Асуджаючы сябе на штучнае бязрадаснае  жыццё, яны ў той жа час становяцца ахвярамі такога авантурыста, як Гнеўны.

Для дасягнення высокай мэты літоўскі кунігас рашыцца нават  на вераадступніцтва, і не адно. Пасля  прыняцця праваслаўя — і тут аўтар  апераджае паступальнасць дзеяння, паведамляючы нам наступнае: праз 4-5 сонцаваротаў Міндоўг будзе хрысціцца  па каталіцкім абрадзе, а праз 12 —  яго засячэ ў шатры абражаны Доўмант. На гэтых падзеях пісьменнік больш  засяроджана спыніцца яшчэ раз, ужо  адпаведна іх храналагічнаму набліжэнню.

I сапраўды, галоўным героем  яго наступнага рамана “След  ваўкалака” стаў адзін з самых  знакамітых полацкіх князёў Усяслаў.

У багатым на падзеі і  некароткім Усяслававым жыцці Леаніда  Дайнеку зацікавіў так званы  кіеўскі перыяд, калі князь, падманам захоплены Яраславічамі, сядзеў разам  з сынамі ў порубе, і, вызвалены  простым людам, стаў вялікім князем. Усяслаў апраўдаў спадзяванні кіян: разбіў войска хана Шарукана і на нейкі  час адвёў небяспеку ад славянскіх зямель. I гэта тады, калі законны кіеўскі  князь Ізяслаў, якога гараджане  прагналі, шукаў дапамогі ў польскага  караля Баляслава. Адукаваны чалавек, мудры стратэг і палітык, таленавіты ваявода, смелы і дужы воін, клапатлівы бацька — такім паўстае ў рамане полацкі князь. Сярод іншых яго  вылучаюць цярпімасць да чужой думкі, адданасць роднай зямлі. Усяслаў  не жадае братазабойчай вайны, таму добраахвотна адмаўляецца ад вялікакняжага  прастола і вяртаецца ў      Полацк — выпадак у гісторыі рэдкі. Князь хоча, каб жылі побач у  міры і згодзе язычнікі і хрысціяне, бо адна ў іх зямля і яе трэба  бараніць ад захопнікаў. Ён трымае слова: пасля перемогі над Шаруканам  аддае язычнікам паселішча побач  з горадам, хаця гэта зусім не падабаецца хрысціянскаму Кіеву. I не яго віна, што людзі, каб захаваць сваю веру, вымушаны былі зноў хавацца ў лясах.

Так, Усяслававай улады  не хапіла, каб прымірыць супляменнікаў, якія пакланяюцця розным багам. Аднак  і ў душы самога князя, паказвае пісьменнік, няма міру. Ён пабудаваў Сафійскі сабор, прыгажосць і велічнасць якога здзіўляюць нават сёння. I ён жа лічыць здраднікам былога сядзельнічага, які ў маладыя  гады служыў паганскім багам, запальваў  веру ў іх у сэрцах іншых людзей, а ў старасці не менш аддана пачаў  маліцца хрысціянскаму Богу. Цікавы, напружаны дыялог, які шмат дае  для разумення светаўспрымання  Усяслава Чарадзея, адбывеецца ў яго  з Яруном (пячорнік Мяфодзій). Леанід Дайнека паказвае Полацкага князя  чалавекам, які ў складаным, бязлітасным  свеце імкнецца зразумець сэнс быцця.

— У прыцемках  блукае твая душа, князь,— уздыхнуў Мяфодзій.— Заблудзілася яна ў  паганскім лесе, і трэба гукаць, крычаць што ёсць моцы, клікаць  на дапамогу.

Пашкадуй сябе і сваю душу,— з годнасцю сказаў Усяслаў.— Мая душа заўсёды баліць, я адчуваю гэты боль. Значыць, мая  душа жывая. А ці баліць твая, Мяфодзій?.. А ці плакаў ты?..

Што табе да маіх слёз, князь? Я бачу: ты згубіў сам  сябе і ўсё жыццё шукаеш...     

Шукаю,— уздрыгнуў  Усяслаў.— Сябе шукаю. Веру сваю. Дзеля  таго і нараджаецца   чалавек,   каб   шукаць [31, с. 198].

Ва ўсіх трох раманах (“Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”) адной з галоўных з’яўляецца праблема рэлігійных узаемаадносін  на зямлі славян. 3 “хрышчэннем Русі”  ў 988 г. яна, вядома, вырашана не была. Барацьба з прынесеным веравызнаннем зацягнулася  на стагоддзі. Асаблівы драматызм надало ёй умяшанне знешніх сіл (езуіцкага  ордэна, каталіцкіх месіянераў). За душу продкаў змагаліся тры веры, што  аўтар трапна перадаў у рамане “Жалезныя жалуды”. Літоўскі кунігас (князь), застаючыся язычнікам, дзеля  інтарэсаў дзяржавы прымае спачатку праваслаўе, затым каталіцызм.

Ад такіх “пераўвасабленняў” Міндоўг не пакутуе. “Маці мая, мяне нарадзіўшы, скуру мне дала. Глядзі на голую скуру маю. Гэта — першая вера мая, адвечная вера прадзедаў. Потым летняе адзенне я апрануў. Гэта руская вера. Апрану зімовы кажух. Гэта будзе рымская вера. А перад смерцю скіну з сябе ўсе чужыя адзежы і зноў вярнуся голы ў лона агню свайго і веры  сваёй” [31, с. 301], — тлумачыць ён сыну. Усяслаў жа Чарадзей, калі стаў хрысціянінам (не толькі з-за меркаванняў дзяржаўнай палітыкі), не можа прыняць нецярпімасць новай рэлігіі да іншых. Князь пытае ў Сафіі, якая пераўвасобілася ў велізарную прыгожую жанчыну (сон Усяслава ў порубе), навошта тыя, хто плакаў учора, калі першых хрысціян кідалі дзікім звярам, распіналі на крыжах, сёння прымушаюць плакаць іншых? Не ідэалізуе Усяслаў і веру сваіх багоў, хаця цяжка яму чуць словы драўлянага Перуна (сон у порубе), што забываючыся на свае, пакланяючыся чужому, ён і яго суайчыннікі перад усім светам прызнаюць уласную цёмнасць, слабасць. Князь папракае паганскага Бога ў крыважэрнасці, у вымаганні чалавечых ахвяр. Разам з тым ён усведамляе, што і ў імя Хрыста праліты ўжо рэкі крыві...

У рамане “Жалезныя жалуды”  ўзнаўляецца больш позні этап нацыянальнай гісторыі ― стварэнне  моцнай сярэдневяковай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага, ― падзеі чаго знайшлі адлюстраванне ва ўласнабеларускіх летапісах і хроніках. Князь Міндоўг, які распачаў аб’яднанне літоўскіх  і беларускіх зямель, паўстае на старонках твора чалавекам жорсткім, падступным, хітрым. У залежнасці ад палітычнай сітуацыі ён некалькі разоў мяняе веру і не адчувае пры гэтым страху ці згрызотаў сумлення. “Маці мая, мяне нарадзіўшы, скуру мне дала. Гэта першая вера мая, адвечная вера прадзедаў. Потым летняе адзенне я апрануў. Гэта руская вера. Апрану зімовы кажух. Гэта будзе рымская вера. А першай смерцю скіну з сябе ўсе чужыя адзежы і зноў вярнуся голы ў лона агню свайго і веры сваёй” [31, с. 119], ― гаворыць князь сыну.                

Адмоўныя якасці князя  падсвечваюцца вобразамі яго  спадручных ― Казлейкі і Жэрнаса, чалавека і дзіка, якія сеюць у  свеце зло, падман, здраду. Характер, учынкі Міндоўга выводзілі пісьменніка на асэнсаванне філасофскай праблемы мэты і сродкаў яе дасягнення.

Як бачым, Леанід Дайнека  паказвае перажыты стагоддзі назад  нашымі продкамі душэўны і духоўны  разлом. Пісьменнік не завастрае ўвагу  на тым, што страцілі яны і што  набылі, калі спалілі драўляныя выявы  старых багоў і прызналі новага. Ён адзначае драматызм барацьбы, спачувае пераможанай рэлігіі, якая прываблівае  яго сваёй паэтычнасцю, растворанасцю  ў свеце прыроды. “Няўжо не прыемна было ведаць табе, нагінаючыся над крынічкай, каб глынуць халоднай вады ў нясцерпную спёку, што на рачным дне, там, адкуль б’е нястомны струменьчык, жыве добры бог з блакітнымі вачамі і срэбнай мяккай барадой?” [31, с. 267] — пытае драўляны Пярун у князя.

 

Такім чынам, пісьменнік прызнае наканаванасць перамогі хрысціянства над язычніцтвам. Прычыны  такой наканаванасці, думаецца, у  высокай духоўнасці і гуманнасці хрысціянскай ідэі, у з’яўленні  бога-чалавека, пакутніка і выратавальніка, які чакаў не ахвярапрынашэння, а  духоўнага ўдасканалення. Іншая  справа, што ідэя, як гэта здаралася, бадай, з усімі ідэямі, пры жыццёвым увасабленні была зменена да непазнавальнасці.

Гістарычныя творы  Л. Дайнекі  заўважна арыентуюцца  на асэнсаванне адвечных духоўных, маральна-этычных, філасофскіх праблем, разгляд якіх разам з аб'ектыўным адлюстраваннем мінулага немагчымы  без даследавання прыватнага жыцця  чалавека, засяроджанасці на яго ўнутраным  свеце. Сацыяльна-гістарычнае высвятляецца і вывяраецца тут псіхалагічным, узаемадапаўняючы і паглыбляючы  адзін аднаго.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4 НАВАТАРСТВА ЛЕАНІДА ДАЙНЕКІ Ў АСВЯТЛЕННІ ПАДЗЕЙ ДАЛЁКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ

 

Кожны гістарычны твор скіраваны  на засваенне пэўных прасторавых  і часавых межаў, якія грунтуюць  вакол сябе сюжэтныя падзеі, а, значыць, у некаторай ступені стрымліваюць мастакоўскую фантазію. I усё ж так ці інакш закрануты тэматычны пласт, ідэйна-пафасны зарад пададзеных вобразаў праецыруецца на сучаснасць, мае магчымасць хоць бы ўскоснага ўвасаблення гістарычнай перспектывы ці люстранога адбітку праблем сённяшніх на матэрыяле мінуўшчыны. Якраз гэты пазаканкрэтны план дазваляе значна пашыраць прастора-часавыя абсягі любога гістарычнага твора, нараджае шматлікія хады-выхады, разнастайныя паэтычныя прыёмы ў сюжэтна-кампазіцыйнай арганізацыі яго мастацкай матэрыі.

Калі зыходзіць з тыпалогіі  і мастацкай выдумкі, спосабаў трактоўкі  вобразаў галоўных герояў, асаблівасцей сюжэтаўтварэння, то відавочным робіцца  той факт, што творы беларускага  пісьменніка маюць выразныя адзнаю гістарычна-рэалістычнага жанру. Раманная форма, якая надзвычай спрыяе раскрыццю  велічы вядомай асобы, багатай на лёсавызначальныя для нацыі канфлікты  эпохі, найбольш арганічная для выяўлення  двух асноўных жанравых законаў. Па словах І. Варфаламеева, “закона суразмернасці  сацыяльна-грамадскай ёмістасці асобы  галоўнага героя і маштабаў самой  гісторыі і закона адзінства праўды характара і праўды адлюстроўваемай эпохі” [49, с. 113].

 Раман Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі” мае цалкам завершаную паэтычную структуру. Аб закончанасці твора сведчаць не толькі усхвалявана напісаныя “Слова на дарогу” і “Слова на развітанне”, якія своеасабліва абрамляюць архітэктоніку рамана і пэўным чынам раскрываюць аўтарскую задуму, але і непасрэдна мастацкі тэкст, звернуты да найскладанейшых старонак нашай мінуўшчыны — самага золку 13 стагоддзя. Аўтар твора яскрава ахарактарызаваў гістарычную асобу — князя Вячку.

Па той прычыне, што  галоўны герой рамана натура дзейсная, роднай зямлі адданая. “Ёсць на свеце людзі — і такіх нямала! — якім даражэй за жыццё, даражэй за ўсе зямныя багацці вернасць бацькоўскаму краю” [5, с. 281], таму, што ён усяляк імкнецца дамовіцца з іншымі нашчадкамі Рагвалода паўстаць разам на барацьбу з тэўтонамі, пераканаць іх у неабходнасці яднання, план адлюстравання, месца дзеяння і яго тэмп, ды і сродкі выражэння, пастаянна мяняюцца. Яны рухомыя, зменлівыя, як сам час, прырода чалавека, бег абставін. Чаргаванне дзеяння ад знешняга да ўнутранага, перамяшчэнне герояў у прасторы, змена падзейнай канвы канкрэтна-побытавым ці лірычна-пейзажным апісаннямі, абрадам, казкай ці песняй не ствараюць няроўнасці ў дыханні твора, не выключаюць арытміі. Наадварот, перад намі жывая мастацкая арганізацыя з багатымі паэтычнымі прыёмамі, вобразна-выяўленчымі сродкамі, крэатыўнай пульсацыяй вядучай маральна-этычнай ідэі, афарыстычна перададзенай жонкай полацкага князя Уладзіміра Уллянай. “Усё часова на зямлі. Улада, сіла, багацце — усё пройдзе. Пра душу думай” [5, с. 130].

Адносна звужаная сфера гістарычнага даследавання, спроба спасцігнуць прычыны  гібелі Кукейноса і поспеху тэўтонаў, найперш праз справу рыцара Альберта і яго вернага вучня, храніста і лэтскага адшчапенца Генрыха, што “заўсёды лічыў сябе тэўтонам, сынам таго магутнага народа, які некалі скрышыў, паставіў на калені Рымскую імперыю” [5, с. 209], прыдалася пісьменніку як найбольш адпаведная для ўвасаблення задуманага.

Информация о работе Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання