Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Мая 2013 в 10:49, курсовая работа

Описание работы

Цікавасць да трывожна-таямнічага гучання сівых вякоў, зварот да вытокаў, імкненне ўявіць і зразумець першапачынальнікаў нацыі і ўласнага роду — “якія яны, мае прадзеды?” [1, с. 3] і — заўжды прысутнічалі і нават выступалі ў якасці вядучых матываў у творчасці паэта і празаіка Л. Дайнекі. Такое ўдумлівае светаспасціжэнне праз багатыя магчымасці гістарычнай памяці, ацалелыя рэчыўныя і прыродныя рэаліі выявіліся ўжо ў першым вершаваным зборніку пісьменніка “Галасы” (1969). “Для маладога аўтара неспакой сівых вякоў, грымучы крыгаход стагодзяў, подых даўніны, яе прысутнасць у дні сённяшнім угадваюцца ў такіх атрыбутах някідкага беларускага рэльефу, сведках перажытага роднай зямлёй-славянкай, як камяні, курганы, шчодра палітае крывёю жытнёвае поле, журлівыя крыніцы, блакітныя рэкі, лясныя могілкі” [2, с. 64].

Содержание работы

Уводзіны……………………………………………………………………….... 3
1 Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання………………………………..………..……………..………..… 8
2 Гістарычныя падзеі і вобразы ў раманах Леаніда Дайнекі…...………...… 20
3 Міфалагічныя вобразы і рэлігійныя супярэчнасці ў раманах Леаніда Дайнекі………………………………………………………………………… 34
4 Наватарства Леаніда Дайнекі ў асвятленні падзей далёкай мінуўшчыны…………………………………………………………………… 43
Заключэнне……………………………………………………………………. 52
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………

Файлы: 1 файл

дайнека гистар проза дыплом.docx

— 151.81 Кб (Скачать файл)

У беларускай літаратуры 20 стагоддзя  існуюць дзве сумныя даты, а вызначылі  дзве вялікія літаратурныя эпохі: 22 чэрвеня 1941 года (пачатак Вялікай  Айчынай вайны і ваеннай, змагальніцкай  літаратуры) і 26 красавіка 1986 года, калі здарылася страшная катастрофа —  выбухнуў чацвёрты блок Чарнобыльскай  атамнай электрастанцыі. 3 таго жудаснага  дня для Беларусі жыццё падзялілас нібыта на дзве эпохі: да і пасля  Чарнобыля. Адпаведна, айчыннае мастацт  што адлюстроўвае лёс свайго народа, не магло не адгукнуцца на гэтую балючую падзею. Так пачалася эпоха літаратуры пра Чарнобыль — публіцыстычна дакументальнай, мастацкай і навукова-фантастычнай прозы. Уся яна сугучна свайму стылю і сродг адлюстроўвала чарнобыльскую рану Беларусь Гэта балючыя дакументальныя мастацкія матэрыялы, аднак яны неабходныя як своеасаблівы маральны катарсіс які дапамагае перажыць трагедыю, і адначасова незабыўная гістарычная памяць наступным пакаленням: ніколі не паўтарыць такога.

Кожны жанравы складнік літаратуры вырашае гэтую задачу па-свойму, сваей спецыфіцы, са сваімі функцыянальнымі акцэнтамі, сваімі сродкамі нарацыі і паэтыкі, і менавіта з гэтага вынікае эстэтычнае і мастацкае багацце літаратуры, яе паўнакроўнасць. “Чарнобыльская трагедыя зрабілася галоўнай ідэйна-тэматычнай лініяй сучаснай літаратуры, гэта шмат у чым вызначальная сэнсаўтваральная з’ява ў сучаснай мастацкай свядомасці. Навуковая і крытычная думка імкнецца паглыблена асэнсаваць феномен Чарнобыля ў літаратуры... Чарнобыльская катастрофа спарадзіла разбурэнне традыцыйнага укладу жыцця, хаос, абсурд, яна перасягнула межы чалавечай свядомасці, разумовага і ўнутранага досведу, і як рэакцыя — зварот пісьменнікаў да ўмоўна-мастацкага ўвасаблення рэчаіснасці, прыёмаў містыфікацыі, фантасмагорыі, абсурду, гратэску.

Фантастыка — гэта вобразы, падзеі ці абставіны, якія намаляваны ў мастацкіх творах, але немагчымыя ў жыцці.

Пісьменнікі ствараюць неверагодныя карціны і сітуацыі дзякуючы свайму ўяўленню. Іх думка і фантазія пераносяць нас у мінулае ці ў будучыню. 3 фантастычных гісторый перад намі паўстаюць невядомыя і загадкавыя краіны, разгортваюцца падзеі на далёкіх планетах. Пісьменнікі паказваюць розныя цуды на Зямлі, людзей, якія трапляюць у вельмі дзіўныя жыццёвыя абставіны, і асабліва часта запрашаюць на пошукі дзівоснага ў космас. У літаратурнай фантастыцы захапляюць выдуманыя героі — робаты, іншапланецяне, незвычайныя жывёлы і чалавекападобныя істоты.

Пры стварэнні якой-небудзь незвычайнай гісторыі пісьменнікі-фантасты часта звяртаюцца да чарадзейных казак, міфаў, легендаў і чэрпаюць адтуль вобразы, уражанні, займальны матэрыял для пабудовы сюжэта твора. Гэтак, як і ў казцы, чытач робіцца саўдзельнікам цікавых вандровак, таямнічых здарэнняў, нечаканых пераўтварэнняў.

Нярэдка пісьменнікі апавядаюць пра грандыёзныя навуковыя адкрыцці або навуковыя ідэі, увасабленне якіх мяняе (ці здольна перайначыць) жыццё, рэчаіснасць, лёс чалавецтва. Творы такога зместу называюць навуковай фантастыкай.

Яскравым прыкладам гэтаму служыць раман-практопія Л. Дайнекі “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”

Тэрмін “практопія” быў  уведзены амерыканскім футуролагам-элвінам  Тофлерам. Згодна з яго тэорыяй, звышіндустрыяльнай цывілізацыі чалавечую цывілізацыю  нават пры самым ідэальным  варыянце яе развіцця чакае сутыкненне са спрадвечнымі праблемамі роўнасці, справядлівасці і маралі. Абапіраючыся на пазіцыі амерыканскага даследчыка жанр практопіі малюе ідэальнае  права будучыні і пры гэтым  сцвярджае немагчымасць існавання  такога грамадства.

Такім чынам, практопія ўтрымлівае элементы ўтопіі і антыўтопіі, таму звернемся непасрэдна да такіх элементаў  у рамане Л. Дайнекі “Чалавек з  брыльянтавым сэрцам”.

Адносіны  да прыроды выступаюць адным з  крытэрыяў ацэнкі духоўнага стану  грамадства і ў рамане Л. Дайнекі  “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”. Пісьменнік апісвае магчымае будучае. Праз трыста год людзі пазбавіліся  войнаў, нястачы. Адышлі ў нябыт эпідэміі. На зямлі пануе Вялікая Эра  Плюралізму. Але перад намі зусім  не ўтопія, як гэта можа падацца на цершы  погляд. Чалавецтва падвяргаецца пастаянным атакам Вялікага Жаху. Вялікі Жах прыходзіць да чалавека ўначы, быццам выпрабоўваючы  яго. I прычына гэтай вайны — памета знявечанай прыроды.

Задоўга да чалавека на Зямлі існавала цывілізацыя  плазмоідаў, якая жыла ў гармоніі з  прыродай. З’яўленне чалавека не толькі адцясніла Старую Цывілізацыю на другі план, але паставіла пад  пагрозу само яе існаванне : “...Вы, людзі, загналі нас у такія тупікі, у такія падзямеллі, адкуль, калі мы не выберамся сёння, заўтра ўжб выбрацца будзе немагчыма. А мы, як і вы, хочам захаваць для будучых пакаленняў сваю цывілізацыю. Вы, людзі, разбураеце наша жытло, нават не задумваючыся аб гэтым. Вам трэба нафта, вугаль, золата, газ, і вы, змятаючы ўсё на сваім шляху, груба ўрываецеся ў патаемныя зямныя нетры. Вы бесперапынна пампуеце нафту. А што такое нафта і газ? Гэта — кроў СЦ, гэта — наша жыццё” [33, с. 45].

У сувязі з  гэтым, трэба прыгадаць думку  аўтара твора Л. Дайнекі, які ўказвае, што паставілі помнікі людзям, якія сталі героямі Чарнобыльскай  трагедыі:

Помнік быў яркага жоўта-залатога колеру, але, вядома, не з золата яго зрабілі, а з лёгкага, вельмі трывалага сплаву. У кожным Цэнтры Тэрыторыі (Індаеўрапейская Канфедэрацыя, як і ўсе іншыя, была падзелена на Тэрыторыі) на самым людным месцы абавязкова стаялі два помнікі — помнік доктару Джэксану-Размысловічу і помнік Плюралізму. Гай Дубровіч з хваляваннем глядзеў на іх. Асабліва прыгожы быў помнік Плюралізму. Проста з зямлі, нібы дубовы ствол, вырастала чорная гранітЯая калона, на якой вялікімі белымі літарамі было напісана: “Дзе ёсць страх, там няма праўды” [33, с. 147]. Калона, чым болей уверх, завастралася і на самым сваім версе распускалася срабрыстай кветкай-пляцоўкай з сямю пялёсткамі. На пялёстках стаялі выявы Хрыста, Магамета, Іеговы, Буды, Дзевы-Атэісткі і Сівога Паганца. Сёмы пялёстак быў незаняты, вольны, у думках кожны землянін, калі, вядома, жадаў, мог узнесціся туды. Яшчэ болей прастарнейшая кветка-пляцоўка мелася трохі знізу верхняй кветкі. На ёй шчыльна месціліся бюсты знаных людзей. Платон, Гарыбальдзі, Напалеон, Ленін, Лютэр, Канфуцый, Жанна д’Арк, Махно, Рузвельт, Лех Валенса, Бісмарк, Бальзак, Троцкі... Каго тут толькі не было! Кожны грамадзянін меў права, папярэдне патэлефанаваўшы ў Дом Народаў, выставіць на срабрыстую кветку невялічкі бюст таго чалавека, якога ён лічыў сваім ідэалам. Цэлыя тры дні (немалы тэрмін, бо жадаючых набіралася мноства!) стаяў бюст на кветцы. Праўда, меўся спіс людзей, чые імёны былі занесены на Чорныя Скрыжалі Чалавецтва і якіх забаранялася ўслаўляць. Гай Дубровіч падумаў, што, вярнуўшыся з Дома Пераўтварэнняў, абавязкова ўславіць Францыска Скарыну.

Так вызначае прычыны канфлікту прадстаўнік  Старой Цывілізацыі. Ці не перабольшанне  гэта? Што ж разумеюць прадстаўнікі рамана Л. Дайнекі пад чалавечай  цывілізацыяй? На думку аўтара твора :

“Вялікая Эра Плюралізму ўлічыла памылкі папярэднікаў. Нездарма на франтоне Дома Народаў, які пабудаваны ў цэнтры Планеты на афрыканскім экватары, велізарнымі літарамі напісана: “Заўтра пачынаецца ўчора”. Людзі быццам ачомаліся ад эйфарычнага сну. I з яркай выразнасцю ўсе раптам убачылі, што старадаўнім народам гісторыя здавалася не прагрэсам, а рэгрэсам. Чатыры вякі ўпаміналіся ў міфах тых народаў: залаты, срэбны, медны, жалезны. Дык вось залаты век быў не наперадзе, а ззаду. Быццам перавярнулася егіпецкая сівая піраміда і цяжкой падэшвай уторкнулася ў неба. навучыліся глядзець праз метал і камень, пасяліліся на акіянскім дне, перамаглі рак, пачалі ажыўляць мёртвых (праўда, толькі дзяцей), нарабілі камп’ютэраў, акружылі сябе полчышчамі паслухмяных звышпрацавітых робатаў, накіравалі космадэсантнікаў на Марс і Венеру” [33, с. 195]. Але ўсяго гэтага ім было мала. Людзям здавалася, што яшчэ адзін крок, адно кароткае, як узмах веек, імгненне — і рухнуць сцены апошніх, такіх зманлівых таямніц, рассыплюцца на каменьчыкі гранітныя горныя хрыбты, знікнуць інерцыя, вага, можна будзе лёгка і крылата пайсці па вадзе, па самым лютым агні; можна растапырыць пальцы рукі, з усяго маху ўдарыць імі ў камень — і пальцы не зломяцца, а ўвойдуць у яго, нібы ў масла. I вернікі, і закаранелыя атэісты адчулі сябе, калі не багамі, дык двайнікамі багоў, і ўжо не адзін прымерваўся, шукаў пункт апоры, каб перавярнуць Зямлю. Але буйны метэарыт, што нечакана для Касмічнай варты прыляцеў, упаў з хмарыстага неба і разбіў, нібы курынае яйка, ядзерны рэактар на поўдні Афрыкі, напалохаў усіх, дакладней кажучы, амаль усіх. Адразу 26 красавіка кожнага года было аб’яўлена Днём Вогнішча і Лучыны. Па ўсёй планеце, у гарадах і вёсках, на вуліцах і ў кватэрах, замест электрычнасці запалалі лучына і вогнішчы. Чалавецтва, як бы спатыкнуўшыся, прыпынілася.

Чытаючы старыя манускрыпты, не са здзіўленнем, а з  ціхім шкадаваннем адзначаў Гай  Дубровіч усемагутную веру сваіх  далёкіх папярэднікаў у несакрушальную бязмежную сілу тэхнікі і навукі. Людзі калісьці марылі аб птушыных крылах і змайстравалі самалёт, а  потым ракету і зоркалёт. Людзі.

Са зместу твора яскрава бачна, што  экалагічная  сітуацыя на планеце вельмі складаная  і не назіраецца тэндэнцый да яе паляпшэння: “Усё часцей нараджаюцца між звяроў мутанты, у якіх папсаваны генетычны код, — гіганцкія ваўкі, дзвюхгаловыя сабакі, бязвокія зайцы. Прырода, атручаная чалавекам, узбунтавалася, сышла, як цягнік-лакаматыў, з рэек, ляціць пад адхон і ўсё ломіць на сваёй дарозе” [33, с. 79]. Чалавецтва пад уздзеяннем абставін нават прымае закон Сіняга Тормазу, які штучна стрымлівае тэхнічны прагрэс: “I вернікі, і закаранелыя атэісты адчулі сябе (спачатку толькі ўва сне і ў наркатычных мроях) калі не багамі, дык двайнікамі багоў, і ўжо не адзін прымерваўся, шукаў пункт апоры, каб перавярнуць Зямлю. Але буйны метэарыт, што нечакана для касмічнай варты прыляцеў, упаў з хмарыстага неба і разбіў, нібы курынае яйка, ядзерны рэактар на поўдні Афрыкі, напалохаў усіх, дакладней кажучы, амаль усіх” [33, с. 132].

Прачытаўшы  твор, мы яскрава бачым, што толькі страх перад магчымасцю катаклізму вымушае чалавецтва прыпыніць безаглядны бег наперад. Людзі прыходзяць да Сіняга Тормазу не ў выніку разважанняў, навуковых доследаў — імі кіруе страх.

Чалавечая цывілізацыя  эгаістычная ў адносінах да іншых. Нават дасягнуўшы роўнасці ў правах для людзей, яна адмаўляе ў правах іншым істотам, якія надзелены розумам, але не з’яўляюцца людзьмі:

“ — I адкуль толькі ўзялася гэта брыдота? Жылі дзяды-прадзеды, нічога не ведалі, былі гаспадарамі планеты, а мы атрымалі кукіш з макам — аб’явілася, бачыш ты, нейкая Цывілізацыя. Цьфу ты” [33, с. 137].

Для многіх існаванне на Зямлі яшчэ адной  цывілізацыі — толькі прыкрая  перашкода ў безраздзельным гаспадаранні чалавека на Зямлі. Няшмат такіх людзей, якія ўсведамляюць адказнасць чалавецтва за разбураную прыроду, гатовы прыняць сваю віну. Адзін з галоўных герояў рамана Клён Дубровіч з уласцівым яму юнацкім максімалізмам заяўляе:

“ ― Мы пазбавілі Старую Цывілізацыю чыстай ежы і паветра, мы атруцілі яе. Яна і помсціць...” [33, с. 185].

Але гэта думкі  адзінак. Іншыя ж не жадаюць прызнаваць сваёй віны.

Людзі паслядоўныя  ў сваім эгаізме. Мутанты, якія з’явіліся  ў выніку чалавечай дзейнасці, што  парушыла экалагічны баланс, для іх перш за ўсё небяспечныя пачвары, якіх трэба вынішчыць або трымаць  у абмежаванай прасторы, а не праява жыцця, якая мае права на існаванне. Людзям усё роўна, як жывуць, што  адчуваюць мутанты, толькі б яны  не выходзілі за межы Тлустага лесу.

Упэўненыя ў  сваёй выключнасці, людзі ўжо  не здольныя заўважаць праявы іншага розуму, акрамя свайго ўласнага. Разважанні тыпу: “Толькі пабыўшы ў чужой скуры, лусцы, шэрсці, ракавіне, толькі пабегаўшы, палётаўшы, папоўзаўшы, адчуўшы страх і знямогу, можаш наблізіцца (хоць часткова) да разумения агульнасці ўсяго жывога. Няважна, зразумелае яно ці незразумелае, прыгожае ці непрыгожае, ціхмянае ці агрэсіўнае. Яно — жывое, а значыць, неабходнае таму свету, у які, нібы зрэнка ў вока, заключана тваё жыццё” [33, с. 193], — гэта толькі прыгожыя словы, самападман і не больш за тое. Пераўтварэнні, задуманыя як сродак далучэння чалавека да жывой прыроды, сталі чарговай забаўкай, нечым накшталт наркотыка: “Чалавеку Вялікай Эры Плюралізму ўжо было мала моцна-гучнай музыкі, тытуню і віна. Дзеля таго каб зламаць жалезную клетку сваёй духоўнай адзіноты і несвабоды (так, несвабоды, хоць знешне ўсё здавалася надзіва свабодным і супершчаслівым), людзі, як на прыгожую зваблівую цацку, накінуліся на прыдуманую доктарам Метэорам Тэорыю і Практыку Пераўтварэнняў” [33, с. 198].

У чалавецтва ёсць двайнік — цывілізацыя Сіняй Зоркі, якой таксама характэрны эгаізм у адносінах да навакольнага свету. Але ў адрозненне ад людзей прадстаўнік гэтай цывілізацыі адкрыта гаворыць: “Я павінен правесці эксперымент. Эксперымент вышэй за ўсё...” [33, с. 203].

Людзі сутыкнуліся  з цывілізацыяй, якая ставілася да іх так, як і самі яны ставіліся  да іншых жывых істот. Шлях гэтай  цывілізацыі — шлях чыстага пазнання, эксперыменту дзеля эксперыменту. Такая  цывілізацыя падпарадкоўвае ўсё  навакольнае сваім інтарэсам. Сустрэча з ёю з’яўляецца штуршком да пераацэнкі героямі зямной цывілізацыі ўвогуле. Невыпадкова адзін з герояў твора, Дубровіч, назваў Зямлю фальшывай  планетай.

У чым жа праяўляецца фальш? Перш за ўсё ў абмежаванасці афіцыйнага плюралізму. Нават паўсядзённымі паводзінамі герояў кіруе строгі Этыкет. У любых абставінах чалавек паводзіць сябе ў адпаведнасці з нормамі Штодзённага Этыкету.

Плюралізм думак  таксама абмежаваны. Людзі могуць спрачацца наконт таго, называць родную планету Зямля або Мора, якая сімволіка  закладзена ў лічбе сем, каму прысвоіць  тытул “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”  і ці не будзе лепш замяніць назву  гэтага тытула на “Чалавек з бронзавым  сэрцам” як на больш сцьплую. Але  не абмяркоўваюцца пытанні аб адказнасці чалавецтва за развіццё цывілізацыі.

У чым жа прычыны таго, што пры спрыяльных умовах не ўзнікла сапраўдная дэмакратыя? Прычыну трэба шукаць у людзях. Якія яны, тыповыя прадстаўнікі Вялікай Эры Плюралізму? Звернемся да вобраза бацькоў Клёна.

Гай і Бярозка  Дубровічы — добрыя, сумленныя  людзі. Яны кахаюць адно аднаго, у  іх добрыя адносіны з сынам. Здавалася б, узорная сям’я, ідэальныя людзі. Але паступова пераконваешся, што гэта далека не так. Насцярожвае ўжо тое, што, атрымаўшы папярэджанне Вялікага Жаху, Гай не здолеў адмовіць сыну і разам з ім паляцеў на хутар. Болей за тое, даведаўшыся, што выпрабаванне будзе дзевятай катэгорыі, Гай і тады не адсылае сына дадому, фактычна падстаўляючы яго пад удар. У выніку Клён гіне.

Што кіруе бацькам? Можа, ён проста не ў стане адмовіць сыну, 
паўплываць на яго? Але ў канцы рамана, калі Гай лічыць, што Клён 
павінен заставацца дома, яго не спыняе нават магчымасць таго, што 
прыйдзецца прымяніць сілу і, магчыма, страціць павагу і давер 
сына. Тады што перашкаджае яму зрабіць так зараз? Хутчэй за ўсё, 
Гай Дубровіч проста баіцца застацца сам-насам з Вялікім Жахам, 
прычым баіцца настолькі, што яму абавязкова трэба, каб падчас 
выпрабавання побач быў хто-небудзь, каго можна паклікаць на дапамогу, хто мог бы прыкрыць яго, Гая, ад небяспекі, няхай гэта 
будзе ягоны сын-падлетак. .

Раман “Чалавек з брыльянтавым сэрцам” — папярэджанне. Чалавек, які заклапочаны толькі захаваннем свайго ўласнага дабрабыту і спакою, не здольны пабудаваць справядлівай сацыяльнай сістэмы. Нават плюралізм ён ператворыць у аўтарытарны рэжым, які будзе кіравацца прынцыпам захавання статуса любымі сродкамі. Разам з тым псіхалогія абывацеля выгадуе і чалавека-ўласніка, а не гаспадара, чалавека, які здольны ўзяць ад прыроды столькі, колькі яна можа даць і нават больш, пакідаючы пасля сябе пустэчу, і не спыніцца да таго часу, пакуль не паўстане пагроза экалагічнай катастрофы. Рукатворная пустыня спачатку зараджаецца ў чалавечай душы, апанаванай сквапнасцю, эгаізмам і абыякавасцю.

Информация о работе Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання