Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Мая 2013 в 10:49, курсовая работа
Цікавасць да трывожна-таямнічага гучання сівых вякоў, зварот да вытокаў, імкненне ўявіць і зразумець першапачынальнікаў нацыі і ўласнага роду — “якія яны, мае прадзеды?” [1, с. 3] і — заўжды прысутнічалі і нават выступалі ў якасці вядучых матываў у творчасці паэта і празаіка Л. Дайнекі. Такое ўдумлівае светаспасціжэнне праз багатыя магчымасці гістарычнай памяці, ацалелыя рэчыўныя і прыродныя рэаліі выявіліся ўжо ў першым вершаваным зборніку пісьменніка “Галасы” (1969). “Для маладога аўтара неспакой сівых вякоў, грымучы крыгаход стагодзяў, подых даўніны, яе прысутнасць у дні сённяшнім угадваюцца ў такіх атрыбутах някідкага беларускага рэльефу, сведках перажытага роднай зямлёй-славянкай, як камяні, курганы, шчодра палітае крывёю жытнёвае поле, журлівыя крыніцы, блакітныя рэкі, лясныя могілкі” [2, с. 64].
Уводзіны……………………………………………………………………….... 3
1 Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання………………………………..………..……………..………..… 8
2 Гістарычныя падзеі і вобразы ў раманах Леаніда Дайнекі…...………...… 20
3 Міфалагічныя вобразы і рэлігійныя супярэчнасці ў раманах Леаніда Дайнекі………………………………………………………………………… 34
4 Наватарства Леаніда Дайнекі ў асвятленні падзей далёкай мінуўшчыны…………………………………………………………………… 43
Заключэнне……………………………………………………………………. 52
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………
У літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў назіраецца прыкметная тэндэнцыя да разнастайнасці жанравых пошукаў. Асаблівую актыўнасць праяўляюць празаічныя формы, у якіх разам з паглыбленнем гістарызму, псіхалагічнага аналізу, імкненнем да значнасці назіраецца выражаная рухомасць структуры, жанравая эвалюцыя. Аднаўленне традыцыйных, узнікненне невядомых раней ці малараспаўсюджаных форм, спалучэнне ў іх прыкмет розных родаў, узаемапранікненне сведчыць пра дынаміку і інтэнсіўнае развіццё празаічных жанраў. Рухомасць межаў той ці іншай структуры, трансфармацыя жанраў прама ці апасродкавана звязана са светапоглядам мастака, яго метадам і стылем, здольнасцю канкрэтную, асобную падзею адлюстроўваць як неразрыўную частку, элемент цэлага. Можна гаварыць таксама пра адпаведнасць зрухаў у жанравай сістэме тым ці іншым зменам у сацыяльным развіцці, жыццёвых супярэчнасцях, стане эстэтычнай і тэарэтычнай думкі.
Асобнай увагі заслугоўвае пытанне ўзаемаадносін устойлівага, сталага, што ідзе ад самой прыроды жанру, і зменлівага, рухомага ў названай катэгорыі. Пры ўсіх навацыях жанр усё ж імкнецца да традыцыйнай, апорнай структуры, выяўляе выразныя дамінантныя прыкметы. Таму яго перспектывы трэба звязваць з плённым шляхам разумнага і гарманічнага спалучэння ў ім наватарскага, рухомага і па-добраму кансерватыўнага, родавага, што арганічна адпавядае будове твора і дапамагае мастацкаму ўвасабленню аўтарскай ідэйна-філасофскай канцэпцыі.
Гістарычная проза — спецыфічны жанр. Яна вымагае добрага ведання гістарычных матэрыялаў, і не толькі “гісторыі ў падзеях і датах”. У мастацкім творы на першае месца выходзяць рэаліі бытавыя, паўсядзённыя. Таму асабліва важна спалучыць гістарычную дакладнасць і ў той жа час стварыць вобразы блізкія і зразумелыя сучаснаму чытачу. Тое ж тычыцца і мовы твораў: яна павінна адпавядаць рэаліям часу, калі адбываецца дзеянне, і разам з тым не быць перагружанай гістарызмалі, архаізмамі, спецыфічнымі словамі, вядомымі толькі спецыялістам-этнографам.
Як кожны жанр, гістарычны мае цэлы шэраг адметнасцей. Найбольш важныя з іх — зварот да мінулага, праз якое аналізуюцца істотныя супярэчнасці эпохі; раскрыццё заканамернасцей гістарычнага працэсу ў перспектыве грамадскага развіцця; дакументальнасць асновы; сінтэз гістарычнай праўды з элементамі домыслу, абумоўленасць выдумкі натуральным ходам падзей; выяўленне ў творы гістарычнай канцэпцыі аўтара, асвятленне сувязі паміж мінулым і сучасным як гістарычнай пераемнасці; нарэшце, характэрная эмацыянальная танальнасць, што дасягаецца праз раскрыццё таямнічасці мінулых часоў. Трэба асобна гаварыць пра прынцып дакладнай адпаведнасці праўдзе жыцця, пазнанне даўніны ў яркай вобразнай форме, увагу да адвечных пытанняў чалавечага быцця, эпічную маштабнасць, імкненне выявіць маральна-этычны сэнс мінулага, не інтэрпалюючы сучасныя ідэі ў гісторыю, а дэталёва шукаючы іх вытокі, аналогіі ў даўніне.
Складанасць вывучэння паэтыкі гістарычнага жанру выклікае працэс рухомасці, станаўлення сучаснай гістарычнай прозы, яе “пошукі самой сябе”. Вось чаму асаблівай увагі заслугоўвае такі аспект аналізу, як “асоба і час”, “чалавек у часе”. Услед за даследчыцай Н. Знаменскай можна паўтарыць: “Гістарычны герой і гістарычны каларыт — вось два паняцці, якія вызначаюць, на наш погляд, спе цыфіку жанру гістарычнага рамана” [9, с. 163].
Уладзіміра Караткевіча лічаць пачынальнікам распрацоўкі гістарычнай нацыянальнай прозы. У. Караткевіч — вялікі сын беларускага народа, першаадкрывальнік у літаратуры невядомых ці малавядомых старонак гісторыі Белай Русі, сапраўдны гуманіст, голас якога ў абарону дабра мы чуем і сёння. Усё жыццё яго было змаганнем за край і народ свой, гарэннем за праўду, за прызнанне “зямлі пад белымі крыламі”. І памёр ён заўчасна, ацэнены далёка не ўсімі, — “рыцар сумлення і свабоды” з песнай на вуснах пра неўміручасць народа і краю.
Ён жыў не толькі для
сябе, не дзеля дасягнення асабістага
шчасця, а больш для іншых, болей
аддаваў, чым браў, бо было ў яго,
па словах Васіля Быкава, “вялікае чалавечае
сэрца”. Безабаронны, як дзіця, апантаны
ідэяй аднаўлення гістарычнай справядлівасці,
надзвычай таленавіты, Уладзімір
Караткевіч застаўся непаўторным у
гісторыі нацыянальнай літаратуры мастаком
слова і чалавекам. Дзякуючы Караткевічавай
спадчыне мы глыбей пазналі сябе як
нацыю, яшчэ больш наблізіліся да
спаталення сваёй духоўнасці, зведаў
сутнасць сапраўднай, а не ўяўнай прыгажосці.
Пра гэта вельмі добра напісаў
літаратуразнаўца і крытык А. Мальдзіс:
Нельга не пагадзіцца з высновамі навукоўцаў пра тое, што ў рамане “Каласы пад сярпом тваім” У. Караткевіч дасягнуў дакладнасці ў адлюстраванні гістарычнай эпохі, глыбока, па-філасофску асэнсаваў яе, выявіў аналітычны падыход да вывучэння канкрэтных фактаў вызваленчага руху і яго асноўных сіл, стварыў высока-мастацкі раман з яркімі вобразамі і адметным стылем.
Ключом да разгадкі звышзадачы, якую ставіў Уладзімір Караткевіч, калі ствараў раман “Каласы пад сярпом тваім”, можа быць аўтарскае прызнанне: “На гістарычных сюжэтах я ствараю сваю матрыцу будучага. Калі ты ў пэўнай сітуацыі калісьці зрабіў так, а не інакш, то і праз сто, тысячу гадоў ты ў падобных абставінах зробіш у нечым падобны ўчынак. Кожны гістарычны сюжэт — гэта адкрытая размова з сучаснікам. А дзе яшчэ можна паказаць так поўна чалавека, што стаіць перад выбарам, якім яму быць, калі не на фоне гісторыі, вайны, экстрэмальных умоў, у якія трапляе гэты чалавек і праяўляецца ўвесь, да канца, да тых рыс характару, якія ён, можа, і сам не падазраваў у сабе” [цыт па: 11, с. 24].
3 гэтага выказвання выразна
высвечваецца і адрасат твораў
Уладзіміра Караткевіча —
Разам з тым, з працытаванага вышэй аўтарскага прызнання вынікае, што з усіх функцыянальных мажлівасцяў мастацкай літаратуры пісьменнік асабліва цаніў яе за чалавеказнаўства, за ўплыў на чытача, дзякуючы чаму яна займае адпаведную нішу ў гістарычным прагрэсе. Галоўнай функцыянальнай задачай гістарычных твораў было імкненне пісьменніка да гуманізацыі гісторыі, якая, будучы “перасаджанай” ў свядомасць “канкрэтнага суб’екта”, становіцца яго глыбока адчутым унутраным набыткам. Пазнавальнае значэнне літаратуры, на думку рускага пісьменніка Ю. Трыфанава, спецыфічнае, бо яно рэалізуецца праз душу. Пісьменнік заўважае, што гісторыя чалавецтва ўжо амаль напісаная. Калі сабраць усе кнігі свету, якія апісваюць падзеі ў розных краінах, можна скласці такую гісторыю. Але толькі адзінкавыя падзеі, усяго некалькі старонак у гэтай мільённастаронкавай эпапеі чалавецтва, спазнаныя душой. Сутнаснае ў выказванні Ю. Трыфанава заключаецца ў тым, што пры чытанні мастацкага твора адбываецца і гуманізацыя самога “канкрэтнага суб’екта”, чый унутраны свет, узбагаціўшыся вершам, апавяданнем, раманам, выносіцца ў знешні свет і становіцца такім чынам набыткам гісторыі.
Вядома, што ў студэнцкія гады У. Караткевіч зацікавіўся гісторыяй паўстання 1863 г. і пасля заканчэння ўніверсітэта рабіў спробу паступіць у аспірантуру, каб напісаць працу пра падзеі таго часу. Аднак навуковыя падыходы будучага пісьменніка да тэмы паўстання 1863 г. не адпавядалі тагачасным ацэнкам, юнак вымушаны быў пакінуць Кіеў і паехаць вясковым настаўнікам у глухую вёску Лесавічы, што на Кіеўшчыне.
У 1957 г. У. Караткевіч напісаў аповесць “У снягах дрэмле вясна”, што, як перакананы А. Мальдзіс, “мае ў многім аўтабіяграфічны характар” [10, с. 69]. У кнізе “Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча” літаратуразнаўца даволі пераканальна праводзіць паралелі паміж асабістым жыццём пісьменніка і лёсам галоўнага героя яго першай аповесці. Зробленыя намі супастаўленні аповесці “У снягах дрэмле вясна”, якую даследчыкі А. Мальдзіс, А. Верабей называюць аўтабіяграфічнай, і рамана “Каласы пад сярпом тваім” даюць магчымасць глыбей зразумець сэнс лірычнага адступлення ў рамане, а праз яго і аўтарскі ідэал пісьменніка: “Я пачаў гэтую кнігу два гады назад. За спіною былі дванаццаць год жыцця ёю, думак аб ёй, ненапісанай. Былі ўспаміны людзей, кнігі зачытаныя і кнігі, да якіх на працягу амаль стагоддзя не дакраналася нічыя рука, акрамя маёй. Я трымаў у руках халодную сталь інсургенцкіх кордаў і канфірмацыі расстрэлаў, якія, здавалася, сачыліся крывёй...
I мне здавалася, што на кожнай вокладцы — варта толькі ўгледзецца — напісана: “Хто згубіў сваю памяць — згубіў усё... “” [цыт па : 10, с. 46].
Раман “Каласы пад сярпом тваім” ствараўся ў час гэтак званай хрушчоўскай адлігі. “Адліга”, якая пачалася ў сярэдзіне пяцідзесятых, імкліва стала змяняцца новымі “замаразкамі”. Прычыну гэтай з’явы пісьменнік бачыў не ў палітыцы, а ў маральным стане грамадства, для старэйшага пакалення якога была характэрная духоўная зашоранасць, страх. Большасць суайчыннікаў былі пазбаўлены пачуцця чалавечай годнасці, высакародства. Хоць у гэты перыяд за вернасць праўдзе, за адсутнасць страху перад начальствам нельга было трапіць у Сібір, паплаціцца жыццём, аднак няміласць кіраўнікоў розных рангаў значыла шмат. Спосабаў, як расквітацца з чалавекам, было дастаткова: ад пагрозы страціць кар’еру, пазбаўлення мажлівасці годна жыць да перспектывы трапіць у ЛПП ці вар’ятню. Уладзімір Караткевіч як мог супрацьстаяў сіле, скіраванай супраць чалавечай годнасці. Аўтарскім запаветам гучаць словы Вежы, героя “Каласоў...”: “Пагоны, ордэны, прывілеі, разбэсцілі амаль усіх. Гэта подласць. Гэта замаскіраваныя хабары, якімі бяруць прагных да пашаны і проста нячыстых людзей. I вось таму я кажу табе гэта, каб ты не быў падобны да іх. Ніколі не бяры прынады, ніколі не бяры славы і ўлады — хаця б цябе сілком цягнулі да іх. Ніколі не йдзі нараду нечасцівых, блажэн муж” [12, с. 275].
Прыведзеная цытата вельмі добра характарызуе самога Ул. Караткевіча — “прынцыповага змагара супраць стандартызацыі духоўнага жыцця, у чым ён прадчуваў пагрозу і замах на чалавека, яго індывідуальнасць, непаўторнасць, святасць асобы, здольнай тварыць” [13, с. 131]. Паводле сведчанняў сучаснікаў, пісьменнік сваёй жыццёвай пазіцыяй падражніваў сляпых артадоксаў, якія найвялікшаю цнатою ў жыцці лічылі ўменне ехаць выезджанай каляінай з шорамі на вачах. Аўтар “Каласоў...” “прызнаваў толькі свабодны бег вольнага каня па бяскрайніх прасторах. Толькі вольны палёт душы абяцаў нечаканыя сустрэчы, шчырыя размовы з людзьмі, новыя суджэнні аб свеце”. У. Караткевіч быў перакананы, што, выхоўваючы ў людзях спакойныя адносіны да хлусні, даносаў, жорсткасці, падазронасці, беспрынцыповасці, сістэма культывавала хамства. Глыбокі сэнс слова “хамства” — не толькі ў тым, што адзін чалавек груба адказвае другому. Перш за ўсё хам забівае сам у сабе чалавека. Хамства — супрацьлегласць высакароднасці. Па прызнанні У. Калесніка, “Караткевіч марыў адрадзіць арыстакратызм, элітарнасць у ахамелым на таталітарнай ураўнілаўцы грамадстве. Арыстакраты ў яго не абібокі, а рабачаі духу, соль зямлі, патрыёты, ахвярнікі, краса жыцця... Нобілі ў яго разуменні — гэта людзі гонару” [14, с. 131].
Пісьменнік быў перакананы: чалавек, які валодае пачуццём уласнай годнасці, не будзе рабіць выгляд, што верыць у відавочную хлусню. Ён не дазволіць уцягнуць сябе ў гульню, дзе кожны загадзя ведае, што ў гэтай сітуацыі трэба выяўляць захапленне, энтузіязм, а ў іншай — гнеў, абурэнне.
3 другога боку, аўтар “Каласоў...” добра разумеў, што ў грамадстве, якое страціла высакароднасць, цяжка выхаваць высакародных. Таму ўсё рабіў дзеля таго, каб у сваіх гістарычных творах паказаць маладому чалавеку, “які стаіць перад выбарам, якім яму быць”, жыццёвы ідэал, варты пераймання. Магчыма, менавіта гэтым імкненнем тлумачыцца выразная рамантычная афарбоўка яго твораў.
У рамане пісьменнік так абгрунтоўвае неабходнасць грамадству мець высокія ідэалы: “А толькі... гіне народ, калі напачатку ягонай дарогі не з’явіцца такі, як вы, без кампрамісаў... 3 часам мірыяды людзей сальюцца ў любові да вас, таму што вы нідзе не саступалі, таму што справа ваша — высакародная, таму што такой любові, як ваша, яшчэ пашукаць на зямлі. Такой любові, калі адзін чалавек ратуе цэлы народ” [цыт. па :10, с. 184].
У дзённіку пісьменніка ёсць запіс: “Часам, у злыя гадзіны, я нават не ведаю, ці люблю я беларусаў, да якіх маю гонар належаць. За бязмежную цярпімасць да таго, чаго не трэба, за мяккасць, што мяжуе з рэптыльнасцю, за тое, што яны занадта сумленныя і “верныя Янукі”, Але нават у тыя хвіліны я разумею, з пагардай да самога сябе (бо яны — гэта я), што адна справа не любіць чалавека і зусім іншая — не ратаваць яго, калі ён топіцца.
Я стану ратаваць. Нават цаною гэтай паношанай шкуры і спрацаваных мазгоў, якія падсохнулі ўжо і тарахкаюць. I хаця на таўшчыню воласа, наколькі хопіць маёй сілы, я прыбліжу да іх паратунак. Уратую іх” [15, с. 181].
“Каласы пад сярпом тваім” даюць магчымасць чытачу паразважаць, чаму гісторыя ідзе гэтым, а не іншым шляхам, чаму сённяшкі дзень менавіта такі і як зрабіць яго лепшым. Будучыня чалавецтва, на думку У. Караткевіча, залежыць ад духоўных набыткаў кожнай асобы. Пра гэта нагадвае пісьменнік у лірычным адступленні пра мора: “Мы нясём у гэта мора ўсё добрае і злое, што мы бачым, мы нясём у яго сваё жыццё, нават больш — сваю душу.
I кожны ўпадае па-свойму. Адна рака здаўна-давён ведае, у якое мора яна плыве, другая — з цяжкасцю прабівае сабе шлях. Адна бачыць мора з самых сваіх вытокаў, другая — пакутліва і доўга, вельмі доўга, шукае яго. Трэцяя губляецца ў пясках, перасыхае і гіне, так і не заўважаючы марскіх хваль. А чацвёртая нечакана, яшчэ за хвіліну не ведаючы нічога, падае ў яго, як струменьчык вады ў сердалікавую бухту.
Тысячы, тысячы рэк, ручаін і проста струменьчыкаў аддаюць мору ваду, адбіткі берагоў, якія яны бачылі на ўсім сваім шляху, каламуць, колер вод, галіны, лісце сваіх лясоў і траў і, нарэшце, саміх сябе, сваё жыццё” [12, с. 237]. За ёмістым, метафарычным вобразам “мора” хаваецца аўтарскае разуменне шматграннасці і разнастайнасці жыцця, якое ствараецца ўкладам кожнага, і роздум, што акіян матэрыяльных каштоўнасцяў і духоўных вартасцяў, створаных чалавецтвам за тысячагоддзі існавання цывілізацыі, ператвараецца ў брудную лужыну, калі дэградуюць людзі, носьбіты жывога агню свядомасці. I калі ён згасне зусім, не застанецца ніякага “мора” і тое, што было матэрыяльнай асновай культуры, ператворыцца ў груду акамянелага грузу, а тое, што некалі было духоўным набыткам, знікне зусім.
Информация о работе Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання