Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Мая 2013 в 10:49, курсовая работа

Описание работы

Цікавасць да трывожна-таямнічага гучання сівых вякоў, зварот да вытокаў, імкненне ўявіць і зразумець першапачынальнікаў нацыі і ўласнага роду — “якія яны, мае прадзеды?” [1, с. 3] і — заўжды прысутнічалі і нават выступалі ў якасці вядучых матываў у творчасці паэта і празаіка Л. Дайнекі. Такое ўдумлівае светаспасціжэнне праз багатыя магчымасці гістарычнай памяці, ацалелыя рэчыўныя і прыродныя рэаліі выявіліся ўжо ў першым вершаваным зборніку пісьменніка “Галасы” (1969). “Для маладога аўтара неспакой сівых вякоў, грымучы крыгаход стагодзяў, подых даўніны, яе прысутнасць у дні сённяшнім угадваюцца ў такіх атрыбутах някідкага беларускага рэльефу, сведках перажытага роднай зямлёй-славянкай, як камяні, курганы, шчодра палітае крывёю жытнёвае поле, журлівыя крыніцы, блакітныя рэкі, лясныя могілкі” [2, с. 64].

Содержание работы

Уводзіны……………………………………………………………………….... 3
1 Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання………………………………..………..……………..………..… 8
2 Гістарычныя падзеі і вобразы ў раманах Леаніда Дайнекі…...………...… 20
3 Міфалагічныя вобразы і рэлігійныя супярэчнасці ў раманах Леаніда Дайнекі………………………………………………………………………… 34
4 Наватарства Леаніда Дайнекі ў асвятленні падзей далёкай мінуўшчыны…………………………………………………………………… 43
Заключэнне……………………………………………………………………. 52
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………

Файлы: 1 файл

дайнека гистар проза дыплом.docx

— 151.81 Кб (Скачать файл)

Як бачым, скразнымі для раманаў Л.Дайнекі з’яўляюцца матывы вернасці роднаму краю, гістарычнай памяці, напамін пра які перадаецца іншы раз праз голас продкаў, голас крыві і рэалізуецца ў мастацкай тканіне праз успаміны, мроі, трызненні, сны герояў. У некаторых месцах іх думкі набываюць аголена публіцыстычнае гучанне. Больш кранальныя такія сентэнцыі тады, калі яны тычацца непасрэдна індывідуальнасці персанажа і становяцца яго ўнутранымі перакананнямі. Здаецца, Вячка мае права сказаць: “Душа ў мяне адна і да скону будзе належаць зямлі, якая мяне ўзгадавала”.

Зразумела, што адсутнасць трывалых традыцый гістарычнага жанру  ў беларускай літаратуры не магла  не выявіцца ў цыкле Л. Дайнекі. Часта той ці іншы дакладны факт, падзея мінуўшчыны не асэнсоўваюцца, не разгортваюцца разам з псіхалагічным дзеяннем, а толькі канстатуюцца, носяць інфарматыўны характар.

Але, на жаль, асобныя эпізоды і вобразы не зусім адпавядаюць аднаму э галоўных крытэрыяў гістарычнага жанру — меры мастацкай праўдзівасці, жыццёвай верагоднасці.

Аднак нельга не прызнаць, шго  раманны цыкл пісьменніка выявіў багатыя магчымасці беларускай прозы  ў галіне зместу і формы, засведчыў  плённасць мастацкіх пошукаў  аўтара, а адкрытасць абранай ім цыклічнай структуры дапускае напісанне  новых твораў, якія працягнуць паэтапны агляд нашай драматычнай мінуўшчыны на не асветленых яшчэ храналагічных  зрэзах, даносячы да чытача не толькі трагедыі гісторыі, але і даючы сур’ёзныя  жыццёвыя ўрокі.

 

Такім чынам, разгляд  асаблівасцяў паэтыкі літаратурнага  твора, якая вывучае адметнасці метаду, жанру, стылю, спосабы і сродкі мастацкага пераўтварэння, дэталёвага засваення  свету, не будзе паўнавартасным без  уліку спецыфікі вобразнага ўвасаблення  задуманага пісьменнікам. Для перадачы канкрэтнай і эмацыянальна-псіхалагічнай  атмасферы, для раскрыцця шматстайнасці  праяў бытавога і духоўнага жыцця  кожнае нацыянальнае мастацтва звяртаецца да ўстойлівай, традыцыйнай, даўно вызначанай і выразна акрэсленай вобразнай  сімволікі, якая дазваляе адчуць таямніцы светапогляду пэўнага народа, адметнасці рацыянальнага і падсвядомага ўспрымання асобай космасу і сябе ў ім, перадаць і сцвердзіць праз іх уласную непаўторнасць, нацыянальныя своеасаблівасці.

Матэрыяльная  і духоўная практыка беларусаў таксама  замацавала вялікую колькасць устойлівых вобразаў-сімвалаў. Абцяжараныя папярэднімі  сацыяльна-культурнай і літаратурнай традыцыямі, яны ў кожным новым  мастацкім творы захоўваюць ранейшую семантыку, памяць пра свае народзіны  і ўсё ж набываюць асаблівае  гучанне, нечаканыя магчымасці для  развіцця і разгалінавання сюжэтных ліній, пашыраюць спектр выяўлення  “я” героя і яго ўзаемадачыненні  з іншымі людзьмі і прыродай, усім Сусветам.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Такім чынам, прааналізаваўшы гістарычную прозу Леаніда Дайнекі, мы прыйшлі да наступных высноў:

Тэма гісторыі сталася сэнсава значнай і магістральнай і на празаічнай ніве Л. Дайнекі. Сучасную гістарычную раманістыку ўжо немагчыма ўявіць без твораў гэтага пісьменніка. Поруч з творамі У. Караткевіча, В. Іпатавай,   У. Арлова яго раманы вельмі істотна пашыраюць дыяпазон мастацкага адлюстравання і асэнсавання мінулага, узбагачаюць нас светапоглядна і духоўна, робяць гістарычны мацярык па-сапраўднаму цікавым і прывабным.

Драматычным, крывавым паўстае  у творы далёкае мінулае. Чалавек, князь ён ці смерд, знаходзіўся пад  вечнай пагрозай знішчэння, зняволення, гвалту. Леанід Дайнека імкнецца паглядзець на мінулае краю адначасова вачымі яго жыхароў і вачыма людзей, якіх лёс прывёў на зямлю славян.

Арганічна ўжываюцца ў  архітэктоніцы рамана пісьменніка  ўстаўныя вершаваныя і празаічныя казачныя, легендарныя, сказавыя, песенныя канструкцыі, літаратурныя цытаты, спасылкі-тлумачэнні. Паколькі ў асноўным іх выкарыстанне не празмернае і садзейнічае сутнаснаму раскрыццю характараў герояў або  заключае ў сабе значную ідэйна-сэнсавую нагрузку, то такі прыём арганізацыі  мастацкага цэлага не абцяжарвае кампазіцыйную  канву штучнасцю, чыста вонкавым упрыгожваннем і ў цэлым не выклікае пярэчанняў.

Леанід Дайнека напісаў  раманы добра стылізаванай, зразумелай мовай, прывабныя сваімі захапляльнымі сюжэтамі і нацыянальным каларытам.

Да сённяшняга дня праблема выбару ўласнага беларускага шляху  застаецца надзвычай актуальнай. Сімвалы яго — імкненне да незалежнасці, якую мячом і гартаваным агнём адстойвалі героі Л. Дайнекі, вернасць роднай зямлі, сцягу, мове. Да гэтага клічуць “няўмольны голас памяці, голас продкаў, голас крыві”. Пералічаныя вобразы-матывы наскрозь пранізваюць паэтыку гістарычнага рамана пісьменніка і разглядаюцца ў іх на шырокіх храналагічным і прасторавым зрэзах. Менавіта: ад вытокаў падзей да іх кульмінацыйнага вырашэння, ад паэтычнага ўзнаўлення даўніны да яе цэласнай карціны праз сінтэз суб’ектыўна-інтуітыўнага і аб’ектыўна-канкрэтнага спосабаў спасціжэння і адлюстравання рэчаіснасці). Пры гэтым разам з нарастаннем драматызму падзейнага матэрыялу ўзмацняецца псіхалагізм характараў, ускладняецца архітэктоніка раманаў, адпаведна ўзбагачаюцца ўсе ўзроўні іх паэтычнай сістэмы.

Зварот пісьменніка  да міфалогіі — гэта пераасэнсаванне  сутнасці творчасці сёння, гэты споведзь пра ўніверсальны канфлікт гісторыі — паміж пісьменнікам і светам. Айчынны зварот да міфалагічных вобразаў адбываецца актыўна ў межах постмадэрнісцкага  топасу, дзе мае іранічнае паходжанне. У беларускай раманістыцы адбываецца міфалагізаванне не толькі цяперашняй рэчаіснасці, але і гісторыі. Выкарыстанне мастацкай умоўнасці, вобразаў і  матываў нацыянальнай міфалогіі  дазваляе стварыць адметную гістарычную  рэтраспекцыю, паглыбіць адчуванне  даўніны, перадаць све таўспрыманне і веру нашых продкаў, намаляваць падзеі ў легендарна рамантычным  ці трагічным святле.

Л. Дайнека такім чынам  стварае стэрэафанічнасць культуры, ён праецыруе яе на экран універсальных  праблем, што зафіксаваны міфалогіяй. Ён імкнецца не толькі пагуляць у сваіх  творах са знаёмымі міфалагічнымі вобразамі  — але і стварыць сваю міфалогію, напісаць новыя “свяшчэнныя” кнігі  літаратуры.

Л. Дайнека ў сваіх раманах  паказаў, як і большасць еўрапейскіх  пісьменнікаў 19-20 стст., доўгі час  быў і заставаўся яскравым паганцам, што не аднойчы па-мастакоўску  метафарычна сцвердзіць як уласнымі прызнаннямі, так і творчасцю.

Л. Дайнека мысліць натурай,  і сама падача фальклорных вобразаў набывае часта сваю быційную прыроду  згодна з тыпам мастацкага светаразумення пісьменніка: Л. Дайнека можа настолькі  моцна раствараецца ў  фальклорнай  стыхіі, што досыць нялёгка адрозніць  народнае і індывідуальна-аўтарскае, і відавочна пераўвасабленне, зліццё дзвюх эстэтычных сістэм  —  фальклору  і міфалогіі. Менавіта ад паганскай  настальгіі часта адштурхоўваецца  пісьменнік. Тады фальклорна-празаічная вобразнасць набывае   “таямнічасць”,   непасрэдную   рэальную быційную прыроду, натуральную лучнасць жывога.

Значную ролю ў мастацкай арганізацыі гістарычных твораў Л. Дайнекі адыгрывае арыентацыя на традыцыйныя формы з іх уважлівым стаўленнем да канкрэтных фактаў і асоб, дакументальнай асновы, максімальнай набліжанасцю да аб’ектыўнай, праўдзівай перадачы падзей, характараў і разумнай доляй домыслу ў іх асвятленні. Разам з тым гэтак жа эфектыўна сцвярджае сябе прыкметна адрозная ад папярэдняй разнавіднасць жанру, што абірае ў якасці асноўнага прынцып мастацкай ўмоўнасці, сканчэнсаваны ці то ў міфалагічным, ці то ў фальклорным казачна-легендарным матэрыяле. Такі падыход дапускае ў большай ступені выдумку, адвольнасць у падачы і тлумачэнні закранутага матэрыялу. Аднак дапушчальнасць спалучэння ў гістарычных творах канкрэтнага і фантазіі не азначае эстэтычнай уседазволенасці, абсалютнай суб’ектыўнасці ў мадэліраванні сітуацый, паводзінах рэальных асоб, а тым больш пераўтварэння гісторыі ў пацешлівы анекдот, нічым не апраўданую ілжывую версію дакладнай падзеі, зафіксаванага дакументальна факта.

Асацыятыўнае мысленне Л. Дайнекі паяднана з народнай метафарычнасцю, чэрпаецца з яго. Неруш прыроды  — жыццядайная крыніца своеасаблівай  метафорыкі паганскага гарту мыслення аўтара. Сам мастацкі прыём адухаўлення  прыродных з’яў шырока выкарыстоўваецца                      Л. Дайнекам як творчае засваенне  фальклорных традыцый. Кроўная роднасць чалавека і прыроды ўсведамляецца  пісьменнікам згодна з эмацыянальным  народным вопытам пакланення прыгожаму  ў жыцці, а не стыхійнай магічнай сіле, як эталон дабра.

Прыроднае і чалавечае  ў светабачанні Л. Дайнекі злітыя жыватворным духам. Жывапісная  вобразнасць  надзвычай багатая ў разуменні  прыроды як адухоўленай псіхалагічнай  з’явы.

Л. Дайнеку   ўласцівы   глабальна-касмічны   погляд   на   прыроду і чалавека, планетарнае  мастацкае мысленне. Вытокі касмізму Л. Дайнекі — пераважна ў акаляючай  спрадвечнай прыродзе.

 

Такім чынам, да сённяшняга дня праблема выбару ўласнага беларускага  шляху застаецца надзвычай актуальнай. Сімвалы яго — імкненне да незалежнасці, якую мячом і гартаваным агнём  адстойвалі героі Л. Дайнекі, вернасць роднай зямлі, сцягу, мове. Да таго клічуць  “няўмольны голас памяці, голас  продкаў, голас крыві”. Пералічаныя вобразы-матывы наскрозь пранізваюць паэтыку гістарычных раманаў пісьменніка і разглядаюцца ў іх на шырокіх храналагічным і прасторавым зрэзах. Менавіта: ад вытокаў падзей да іх кульмінацыйнага вырашэння, ад паэтычнага ўзнаўлення даўніны да яе цэласнай карціны праз сінтэз суб’ектыўна-інтуітыўнага і аб’ектыўна-канкрэтнага спосабаў спасціжэння і адлюстравання рэчаіснасці). Пры гэтым разам з нарастаннем драматызму падзейнага матэрыялу ўзмацняецца псіхалагізм характараў, ускладняецца архітэктоніка раманаў, адпаведна ўзбагачаюцца ўсе ўзроўні іх празаічнай сістэмы.

Уплеценыя ў тэкставую структуру і сістэму аўтарскага мыслення міфалагічныя вобразы ў раманах Л. Дайнекі сведчаць пра арыгінальнасць яго думак і погляду на свет. Міфапаэтыка ў гістарычных творах Л. Дайнекі становіцца важным ідэйна-канцэптуальным сродкам творчага працэсу.

Можна па-добраму  пазайздросціць усім тым, хто сёння  бярэ ў рукі кнігі Л. Дайнекі, бо ранейшыя пакаленні, у тым ліку і маё, не мелі такой выдатнай магчымасці праз мастацкую прозу адкрываць беларускае і славянскае Мінулае. Найперш хочацца  звярнуцца да школьнай моладзі: давайце  ж паплывём з пісьменнікам па рацэ Гісторыі — і вернемся з гэтай  вандроўкі больш дасведчанымі, гістарычна памятлівымі, духоўна багатымі і  мудрымі людзьмі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

1 Дайнека, Л. Галасы [Тэкст] / Л. Дайнека. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1969. — 357 с.

2 Шынкарэнка, В. Нястомных пошукаў дарога [Тэкст] /                         В. Шынкарэнка. — Мн. : Навука і тэхніка, 2005. — 317 с.

3 Шамякіна, М. Леанід Даёнека. Школьны факультатыў [Тэкст]  /        М. Шамякіна. // Полымя. — 2007. — №1. — С. 157-161.

4 Дайнека, Л. Вечнае  імгненне [Тэкст] / Л. Дайнека. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1978. — 271 с.

5 Дайнека, Л. Меч князя  Вячкі [Тэкст] / Л. Дайнека. — Мн. : Мастацкая літаратура, 1987. ― 597 с.

6 Сідзельнікава, К. Мне  ў душу стагоддзяў глянуць хочацца [Тэкст] /   К. Сідзельнікава. // Роднае слова. — 1991. — №1. — С. 47-59.

7 Ермаловіч, М. Пераадольваючы цяжкасці [Тэкст] / М. Ермаловіч. // Лім. — 1985. — 7 чэрвеня. — С. 7.

8 Шынкарэнка, В. У падарожжы праз імглу стагоддзяў [Тэкст] /           В. Шынкарэнка. // Полымя. — 2003. — №7. — С. 282-292.

9 Знаменская, Н. Е. Исторический роман США [Текст] / Н. Знаменская. // Современный роман : Опыт исследования. ― М. : Наука и техника, 1990. ― 499 с.

10 Мальдзіс, А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча [Тэкст] /      А. Мальдзіс. — Мн. : Навука і тэхніка, 1990. — 297 с.

11 Русецкі, А. Уладзімір Караткевіч : Праз гісторыю ў сучаснасць. [Тэкст] / А. Русецкі. — Мн. : Навука і тэхніка, 1991. — 257 с.

12 Караткевіч, Ул. Збор твораў : У 8 т. Т. 5. [Тэкст] / Ул. Караткевіч. —Мн. : Мастацкая літаратура, 1989. — 537 с.

13 Толстой, А. Полное собрание сочинений: В 15-ти т. т. — Т. 13. [Текст] / А. Толстой. — М. : Наука и техника, 1952. — 799 с.

14 Калеснік, Ул. Усё чалавечае [Тэкст] / Ул. Калеснік. — Мн. : Навука і тэхніка, 1993. — 219 с.

15 Караткевіч, Ул. У дарозе і дома. З запісных кніжак [Тэкст] /            Ул. Караткевіч. // Полымя. — №1. — С. 179-187.

16 Любимова, Т. Г. Трагическое  как эстетическая категория [Текст] /   Т. Любимова. ― М. : Наука и техника, 1985. ― 374 с.

17 Гулыга, А. Уроки: классики и современность [Текст] /   А. Гулыга. ― М. : Наука и техника, 1990. ― 399 с.

18 Пашкевіч, А. Паміж Ліліт  і Евай [Тэкст] /   А. Пашкевіч. // Крыніца. ― 1997. ― №9. ― С. 18-27.

19 Казницев, А. История — обьединяюшая или разобщающая [Текст] /  А. Казинцев. // Наш современннк. ―1988. ― № 11. ― С. 161-169.

20 Баканов, А. Английский исторический роман. Некоторые идейно-художественные проблемы [Текст] / Литература Англии. ХХ век. ― Киев, 1987. ― 357 с.

21 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд.        А. Судніка, М. Н. Крыўко [Тэкст] / А. Суднік [і іншыя]. ― Мн. : Беларуская энцыклапедыя, 1996. ― 897 с.

22 Квинт Гораций Флакк. К Пизонам // Античная литература. Рим. Хрестоматия. (Сост. Н. А. Фёдоров, В. Н. Мирошенкова) [Текст] / Н. Фёдоров [и другие]. ― М., 1981. ― 584 с.

23 Прокопович, Ф. О поэтическом искусстве [Текст] / Ф. Прокопович. / Сочинения под ред. Н. П. Еремина. ― М.-Л., 1961. ― 679 с.

24 Верли, М. Общее литературоведение  [Текст] / М. Верли. ― М. : Наука  и техника, 1957. ― 423 с.

Информация о работе Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання