Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Мая 2013 в 10:49, курсовая работа
Цікавасць да трывожна-таямнічага гучання сівых вякоў, зварот да вытокаў, імкненне ўявіць і зразумець першапачынальнікаў нацыі і ўласнага роду — “якія яны, мае прадзеды?” [1, с. 3] і — заўжды прысутнічалі і нават выступалі ў якасці вядучых матываў у творчасці паэта і празаіка Л. Дайнекі. Такое ўдумлівае светаспасціжэнне праз багатыя магчымасці гістарычнай памяці, ацалелыя рэчыўныя і прыродныя рэаліі выявіліся ўжо ў першым вершаваным зборніку пісьменніка “Галасы” (1969). “Для маладога аўтара неспакой сівых вякоў, грымучы крыгаход стагодзяў, подых даўніны, яе прысутнасць у дні сённяшнім угадваюцца ў такіх атрыбутах някідкага беларускага рэльефу, сведках перажытага роднай зямлёй-славянкай, як камяні, курганы, шчодра палітае крывёю жытнёвае поле, журлівыя крыніцы, блакітныя рэкі, лясныя могілкі” [2, с. 64].
Уводзіны……………………………………………………………………….... 3
1 Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання………………………………..………..……………..………..… 8
2 Гістарычныя падзеі і вобразы ў раманах Леаніда Дайнекі…...………...… 20
3 Міфалагічныя вобразы і рэлігійныя супярэчнасці ў раманах Леаніда Дайнекі………………………………………………………………………… 34
4 Наватарства Леаніда Дайнекі ў асвятленні падзей далёкай мінуўшчыны…………………………………………………………………… 43
Заключэнне……………………………………………………………………. 52
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………
Такім чынам, гістарычныя творы Уладзіміра Караткевіча, у тым ліку і раман “Каласы пад сярпом тваім”, спрыялі таму, каб “багатая і нармалёвая” гісторыя беларусаў стала фактам асабістага вопыту сучаснікаў. Словы Віктара Каліноўскага, аднаго з герояў твора, гучаць як папрок і перасцярога сучаснікам і нашчадка пісьменніка: “Варты жалю той, хто не ведае былога дня таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы... Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандідат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта — чалавек ці народ” [12, с. 128]. Пазбавіць народ гісторыі, на думку пісьменніка, імкнуцца тыя, “каму нявыгадна, каб людзі разабраліся ў сённяшнім дні” [12, с. 129].
Больш за тое, У. Караткевіч быў перакананы, што ў падсвядомасці нашчадкаў жыве вопыт папярэдніх пакаленняў. Гэтае перакананне ён уклаў ў вусны Віктара Каліноўскага. “Часам у старым рукапісе трапляецца неразборлівае месца, — разважае герой. — Для выдання трэба дакладна скапіраваць. I вось водзіш рукою, паўтараючы лініі, і раптам ловіш сябе на думцы, што ўсё, усё разумееш. Таму што твая рука паўтарае рухі рукі чалавека, які жыў за трыста год да цябе. Так і з падспуднай думкай продка, за якой сочыш, чытаючы стары рукапіс” [11, с. 180].
У. Караткевіч, пакідаючы за наступнікамі, новымі творцамі права вяртацца да ўвасобленых ім вобразаў, здолеў ажывіць і на доўгі час пакінуць іх у літаратуры сваімі, непаўторнымі, незабыўнымі. Менавіта творчасць У. Караткевіча асабліва ярка спалучыла ў сабе, выхапіла з самой гісторыі сінтэз трагічнага і гераічнага, трывожную змрочнасць далёкіх часоў і неўтаймоўнасць свабоднага духу, рамантыку сівых стагоддзяў і канкрэтыку рэальных падзей. “Гісторыя і трагедыя замкнутыя адна ў адной: гісторыя разгортваецца як трагедыя, сама трагедыя мае сваё месца ў гісторыі, акрамя таго, змест трагедыі носіць гістарычны характар; форму трагічнага — невырашальная супярэчнасць — утварае тая ж самая гістарычная супярэчнасць, якая ёсць рухаючай сілай гісторыі” [16, с. 61].
Шырокі дыяпазон творчых
інтарэсаў У. Караткевіча, разнастайнасць
закранутага жыццёвага
Наогул, трэба гаварыць пра адсутнасць ідэальнага жанравага эталона ў беларускай прозе. Як і ва ўсёй сучаснай літаратуры, нашы аўтары адступаюць ад класічных узораў гістарычнага жанру. Цікавыя формы падачы гістарычнага матэрыялу назіраюцца ў В. Іпатавай, творы якой, па трапнаму вызначэнню А. Пашкевіча, “найперш гісторыя нашага пачуцця, — ізноў жа з часоў прыадамавых” [18, с. 27]. Упершыню гэтая пісьменніца рызыкмула пашырыць гістарычны далягляд сучаснікаў у аповесці “Прадыслава” праз спробу пранікнення ў мысленне і светаадчуванне чалавека 12 ст. У пэўнай ступені дадзены твор варта ўспрымаць як аднаўленне жанру жыція, напісанага не безуважнай рукой храніста, а ўзрушанай веліччу слыннай асветніцы, душой творцы. Адметнай сюжэтна-кампазіцыйнай пабудовай прыцягваюць увагу аповесці “Агонь у жылах крэменю” і “Чорная княгіня”. Кранае спрадвечная прага шчасця, пераадоленне героямі будзённасці, развагі пра ўладу і непадуладнасць абставін над чалавечым лёсам. Блуканні, прыніжэнні, знаходкі і страты беларуса Алексы ў далёкім свеце дазваляюць гаварыць пра твор В. Іпатавай “За морам Хвалынскім” як пра вернуты да жыцця жанр хаджэння. У ім абвострана ставяцца і вырашаюцца такія важныя для лёсу ўсяго чалавецтва праблемы, як духоўны сэнс асобнага жыцця і пакінуты ім след, непарыўнасць нацыянальнага і агульналюдскага. Сапраўднай мастацкай з’явай у айчыннай літаратуры сталася стварэнне пісьменніцай гістарычнага раманнага цыкла, прадстаўленага “Залатой жрыцай Ашвінаў”, “Вешчуном Гедзіміна”, “Альгердавай дзідай”.
He губляе за інтарэсам да падзей цікавасць да ўнутранага свету асобы па-філасофску самапаглыблены К. Тарасаў. Кожны з яго герояў даводзіць сучаснікам сваю праўду, сваё светабачанне, адстойваючы іх правамоцнасць. Шматгалоссе аповесцей і рамана пісьменніка зводзіцца ў адно выразнай пазіцыяй самога аўтара, яго тонкім адчуваннем гісторыі, мудрым асэнсаваннем яе поўных драматызму рэалій.
Непаўторным мастацкім светам, арыгінальным кам-пазіцыйным рашэннем, эмацыянальнай танальнасцю, усёй адметнай сістэмай паэтычных сродкаў вылучаюцца ў сучаснай прозе апавяданні, аповесці і эсэ У. Арлова. Ідэалы пісьменніка — сцвярджэнне кожным чалавекам свайго высокага прызначэння, абарона радзімы, нястомныя пошукі і аднаўленне страчанага, настойванне на прыярытэце нацыянальнага як умове роўнакаштоўнага і паўна-вартаснага існавання ў Сусвеце сярод іншых людзей — ва ўсіх жанрах пісьменніка перадаюцца аднолькава пераканаўча і эмацыянальна насычана.
Нельга не адзначыць плённасць намаганняў у распрацоўцы адметных мастацкіх форм, скіраваных на асэнсаванне мінуўшчыны, у беларускай літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў і такіх аўтараў, як В. Чаропка, У. Бутрамееў, А. Пашкевіч, М. Віж, А. Якімовіч, Л. Адамовіч, Л. Рублеўская і інш. Зразумела, творы кожнага з іх розняцца колькаснымі суадносінамі ўласна гістарычнага і сённяшняга, доляй канкрэтнага, строга дакументальнага і дадуманага ці наогул выдуманага, схільнасцю да пэўнага тыпу сюжэтнай інтрыгі, праблемных сітуацый, характаралагічных і стылёва-вобразных сістэм.
I сапраўды, шмат ужо знайшлі
і адкрылі для іншых
Сінкрэтызм жанру, багацце паэтыкі выяўляюцца і ў разнастайнасці сюжэтна-кампазіцыйных і вобразна-моўных сродкаў. Ужо традыцыйнымі сталі для нашай прозы рамантычная антытэза святла і цемры, любові і нянавісці, дабра і зла. Нельга не адзначыць і ўзмацненне лірычнага пачатку побач з эпічным, пры якім рэалістычная канкрэтыка вобразаў і абставін суправаджаецца эмацыянальнай суб’ектыўнасцю, пачуццёвай стыхіяй, пранізваннем эпасу гісторыі асабістым аўтарскім светаадчуваннем. У тым ліку і праз героя, праз моц яго перажыванняў і думак. Развіваючыся ў агульным рэчышчы сусветнага гістарычнага жанру, наша проза пра мінулае мае шмат уласцівых яму адзнак. Зазначанае А. Баканавым у адносінах да англійскага рамана ў пэўным сэнсе характарызуе і беларускую прозу адпаведнай тэматыкі. “Цэнтр цяжару пераносіцца з лёсаў народа на лёсы асобных людзей, убачаных па-за значымым сацыяльным тэкстам. Гэта сказваецца на выбары канфлікту, аддаленага ад вузлавых сутыкненняў часу, на сюжэтапабудове, вобразнай структуры, стылёвых рашэннях. Пісьменнікі аддаюць перавагу вузкай перспектыве апавядання, абмежаванаму пункту гледжання прыватнай асобы, якой адкрыты толькі невялікія фрагменты рэчаіснасці” [20, с. 51]. Філасафічнасць гістарычнай прозы абумоўлівае перавагу выдумкі, інтуітыўнага спасціжэння матэрыялу, дамінанту ўласна мастацкага, часта міфатворчага кантэксту. А гэта не можа не адбівацца на ўсіх узроўнях гістарычнага жанру, не пранізваць яго матывы, вобразы, словы, мелодыку, рытм, г. зн. яго паэтыку.
Тэрмін “паэтыка” ўтрымлівае ў сабе некалькі значэнняў. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы падае наступныя: “1. Тэорыя літаратуры, вучэнне аб паэтычнай творчасці. 2. Раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае структуру і творчыя прыёмы паэтычных твораў, іх форму і прынцыпы аналізу. 3. Паэтычная манера, уласцівая дадзенаму паэту, напрамку, эпасу” [21, с. 458].
Пад паэтыкай мы разумеем навуку аб прынцыпах унутранай сувязі і суадносінах розных узроўняў мастацкага цэлага згодна з аўтарскай задумай, асноўнай ідэяй, што цэментуюць твор з дапамогай прыёмаў увасаблення, шматстайнай вобразна-выяўленчай сістэмай.
Гісторыя станаўлення паэтыкі як аналітыка-сінтэтычнай галіны філалагічных ведаў сягае яшчэ ў антычнасць, да “Паэтыкі” і “Рыторыкі” Арыстоцеля, да “Навукі паэзіі” Гарацыя і іншых прац. 3 часоў старажытнасці пісьменнікаў і філосафаў турбавала праблема мастацкага твора ў пла-не яго гарманічнай і эстэтычна завершанай цэласнасці, якой падпарадкоўваюцца асобныя дэталі структурнай будовы, вобразная сістэма, моўныя сродкі. Таму заканамерным выглядае пажаданне аднаго са знакамітых рытараў: “Пусть же каждый приём соблюдает пристойное место!” [22, с. 325].
Значны ўнёсак у распрацоўцы праблем паэтыкі належыць прадстаўніку эпохі Адраджэння Ю. Скалігеру, класіцысту Н. Буало, пісьменніку і царкоўнаму дзеячу першай трэці XVIII ст. Ф. Пракаповічу. Апошні, настойваючы на двух асноўных атрыбутах сапраўднага творцы — паэтычнай выдумцы і паэтычным майстэрстве, называе “маці ўсякай асалоды разнастайнасць” [23, с. 383].
Вылучэнне тэарэтычнай паэтыкі з рыторыкі і эстэтыкі, пазнейшае размежаванне яе ад лінгвістыкі, гістарычнай паэтыкі, безумоўна, захавала адзнакі роднасці першай з пералічанымі навукамі. Вялікая заслуга ў распрацоўцы паняццяў тэорыі славеснасці належыць А. Весялоўскаму, А. Патабні, Дзм. Аўсяніка-Кулікоўскаму і інш. Такія даследчыкі, як Б. Тамашэўскі, В. Жырмунскі сваю задачу бачылі ў сістэмным вывучэнні і класіфікацыі паэтычных прыёмаў і сродкаў.
Ha далейшых этапах свайго развіцця (кола імёнаў надзвычай шырокае), захапляючыся то фармальнымі, то сацыялагічнымі метадамі даследавання, паэтыка разам са спасціжэннем пэўных агульных прынцыпаў мастацкай свядомасці ў яе часавай гістарычнай зменлівасці ўсё ж імкнецца адкрыць іх, выявіць у межах асобнай літаратурнай адзінкі. Пытанню генезісу паэтыкі эпасу шмат увагі ўдзялялася ў працах розных гадоў Дзм. Ліхачова, Б. Пуцілава, М. Сцебліна-Каменскага, А. Гурэвіча, Е. Меляцінскага і інш. Так, М. Верлі сярод ключавых праблем сучаснай паэтыкі вылучае разгляд спецыфічнага характару мастацкага твора як стылёвага цэлага з улікам яго жанравай непаўторнасці і кампазіцыйных асаблівасцей [24, с. 78]. На думку В. Вінаградава, паэтыка — навука “аб формах, відах, сродках і спосабах арганізацыі твораў славесна-мастацкай дзейнасці, аб структурных тыпах і жанрах літаратурных сачыненняў” [25, с. 184].
Ужо толькі фармальнае параўнанне
некаторых з прыведзеных
Так, з лёгкай рукі М. Бахціна, яго доказных разваг пра памяць жанру, і па сённяшні дзень у нашым літара-туразнаўстве пры вывучэнні паэтыкі прыярытэт аддаецца жанраваму падыходу. На Захадзе гэтую ж канцэпцыю як цэнтральную ў паэтыцы адстойваюць Ф. Марціні, Г. Вілемс і інш. На карысць такой тэорыі сама літаратурная рэальнасць, дзе на працягу апошніх дзесяцігоддзяў выразна прадстае карціна актыўных жанравых пошукаў. Як кож-нае, кажучы словамі С. Аверынцава, “устойлівае суіснаванне пэўных вобразаў, матываў, ідэйна-эмацыянальных канцэпцый, элементаў стылю” [27, с. 3] і формы, г. зн. як кожны жанр, гістарычна адрозніваецца ад астатніх сваімі спецыфічнымі рысамі, вывучэнне якіх і з’яўляецца аб’ектам нашай пільнай увагі.
Такім чынам, нягледзячы на шматвяковую гісторыю, праблема паэтыкі, у тым ліку і паэтыкі гістарычнага жанру, да гэтага часу застаецца не да канца распрацаванай. Разам са складанасцю яна з гадамі не губляе сваёй актуальнасці, хоць па-ранейшаму рэдка трапляе ў аснову асобных даследаванняў прафесійных тэарэтыкаў і літаратуразнаўцаў. Між тым, як адзначае I. Горскі, “паэтыка ў сутнасным значэнні гэтага тэрміна ёсць прыкладная літаратурная тэорыя” [28, с. 149]. Менавіта таму пры яе аналізе ў межах гістарычнай прозы Л. Дайнекі намі будуць разглядацца як зместава-сэнсавыя ўзроўні твораў, так і спецыфіка іх архітэктанічнага і вобразна-моўнага ўвасаблення. Актуалізацыя ўвагі на самых розных элементах шматузроўневага мастацкага цэлага, якім у ідэале з’яўляецца кожны літаратурны твор, дазволіць убачыць ва ўсіх магчымых і непазбежных перася-чэннях праблемна-тэматычнага, сюжэтна-сітуацыйнага, стылёвага і стылістычнага пластоў, “дзе, у якіх гранях, слаях, кропках структуры існуе, праглядвае, пульсуе жанр” [29, с. 111].
У гэтым сэнсе выключнае месца займае раманны цыкл Л. Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”, якія ўпісаліся ў беларускую традыцыю гістарычнай прозы, распрацаваную перш за ўсё Уладзімірам Караткевічам.
Звернем нашу ўвагу на раскрыццё не “мора Гісторыі”. а “ракі Гісторыі”, створаную Леанідам Дайнекам.
2 ГІСТАРЫЧНЫЯ ПАДЗЕІ І ВОБРАЗЫ Ў РАМАНАХ ЛЕАНІДА ДАЙНЕКІ
Гістарычны раман заўсёды карыстаўся вялікім попытам у беларусаў. Асабліва творы, прысвечаныя айчыннай гісторыі.
Пісьменнік гаворыць у прадмове да кнігі “Меч князя Вячкі”: “Цяжка плысці па рацэ, імя якой — Гісторыя. Асабліва цяжка дабрацца да вытокаў, да тых мясцін, дзе ракі, па сутнасці, няма, ёсць тоненькія ручайкі, вадзяныя ніткі, з якіх праз колькі дзесяткаў кіламетраў спляцецца, сатчэцца шырокі абрус ракі” [5, с. 5].
Информация о работе Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання