Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Мая 2013 в 10:49, курсовая работа

Описание работы

Цікавасць да трывожна-таямнічага гучання сівых вякоў, зварот да вытокаў, імкненне ўявіць і зразумець першапачынальнікаў нацыі і ўласнага роду — “якія яны, мае прадзеды?” [1, с. 3] і — заўжды прысутнічалі і нават выступалі ў якасці вядучых матываў у творчасці паэта і празаіка Л. Дайнекі. Такое ўдумлівае светаспасціжэнне праз багатыя магчымасці гістарычнай памяці, ацалелыя рэчыўныя і прыродныя рэаліі выявіліся ўжо ў першым вершаваным зборніку пісьменніка “Галасы” (1969). “Для маладога аўтара неспакой сівых вякоў, грымучы крыгаход стагодзяў, подых даўніны, яе прысутнасць у дні сённяшнім угадваюцца ў такіх атрыбутах някідкага беларускага рэльефу, сведках перажытага роднай зямлёй-славянкай, як камяні, курганы, шчодра палітае крывёю жытнёвае поле, журлівыя крыніцы, блакітныя рэкі, лясныя могілкі” [2, с. 64].

Содержание работы

Уводзіны……………………………………………………………………….... 3
1 Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання………………………………..………..……………..………..… 8
2 Гістарычныя падзеі і вобразы ў раманах Леаніда Дайнекі…...………...… 20
3 Міфалагічныя вобразы і рэлігійныя супярэчнасці ў раманах Леаніда Дайнекі………………………………………………………………………… 34
4 Наватарства Леаніда Дайнекі ў асвятленні падзей далёкай мінуўшчыны…………………………………………………………………… 43
Заключэнне……………………………………………………………………. 52
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………

Файлы: 1 файл

дайнека гистар проза дыплом.docx

— 151.81 Кб (Скачать файл)

Як бачым, беларуская навуковая фантастыка 80-90-х  гадоў вызначалася крытычнасцю  ў ацэнцы перспектыў чалавека ў сувязі з развіццём навукі ў параўнанні з папярэднім этапам. Але, трэба зазначыць  думку аўтара твора, які сцвярджае, што надаўшы такое званне “чалавек з бронзавым сэрцам” патрэбна ці яно чалавеку, якому надалі шматгадовае  званне “лепшаму чалавеку на Зямлі”. Менавіта ці патрэбна ці яно яму? Навукова-тэхнічны прагрэс перастаў быць у вачах пісьменнікаў панацэяй, вырашэннем усіх праблем, адзнакай дасканаласці чалавечага грамадства. Навука і тэхніка нс дабро і не зло па-за воляй чалавека. Недасканаласць чалавечай душы, заганы і слабасці могуць ператварыць навукова-тэхнічны прагрэс у сродак падтрымання дыктатуры, самазабойства чалавецтва. Тэндэнцыі, якія існуюць у сучасным грамадстве, не могуць не выклікаць занепакоенасці, адчування няўпэўнснасці ў будучыні, што і знайшло адлюстраванне ў навуковай фантастыцы апошніх дзесяцігоддзяў.

 

Такім чынам, тэма вайны хвалявала Л. Дайнеку як пісьменніка, яна была адной з скразных ў яго творах. Празаік выступаў супраць вайны як найвялікшага зла, спавядаў ідэю міру і згоды як асноватворную для сучаснай цывілізацыі. Яго антываенная проза скіраваны на фарміраванне грамадскай думкі, якасна новага, гуманістычнага ў сваёй аснове, мыслення, на вырашэнне як глабальных, так і канкрэтных пытанняў, якія тычацца жыцця народа, грамадства, чалавецтва. Л. Дайнека клікаў кіравацца розумам, здаровым сэнсам, высокімі маральнымі прынцыпамі. Думка Леаніда Дайнекі была праблемнай, дзейснай, яна заўсёды скіравана ў будучыню. Яго гістарычная проза — вынік актыўнай гуманістычнай пазіцыі пісьменніка.

 “Старонкі гісторыі” уліваюцца ў творчасць празаіка з глыбіні жыцця нашых продкаў да паздей апошняга дваццацігоддзя мінулага стагоддзя.  Л. Дайнека мысліць натурай,  і сама падача гістарычных падзей набывае часта сваю быційную прыроду згодна з тыпам мастацкага светаразумення пісьменніка: Л. Дайнека можа настолькі моцна раствараецца ў  гістарычнай стыхіі,  што досыць нялёгка адрозніць народнае  і індывідуальна-аўтарскае, і відавочна пераўвасабленне,  зліццё дзвюх эстэтычных сістэм  —  гісторыі і фантастыкі.

Каштоўнасць гістарычнай  прозы Л. Дайнекі  ў тым, што, у  адрозненне ад чыстага дэтэктыва, тут  пісьменнік імкнецца даследаваць і  паказаць тагачаснае грамадства не толькі ў ягоных супярэчнасцях, але і  ў яго нацыянальнай, культурнай і  гістарычнай своеасаблівасці. Толькі, пэўна, адказ на гэта пытанне трэба  будзе шукаць ужо новым пакаленням, якія, не ў прыклад сучаснікам, будуць ведаць гісторыю свайго народа, пазбавяцца ад догм, што доўгія дзесяцігоддзі  навязваліся нам.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3 МІФАЛАГІЧНЫЯ ВОБРАЗЫ І РЭЛІГІЙНЫЯ СУПЯРЭЧНАСЦІ Ў РАМАНАХ ЛЕАНІДА ДАЙНЕКІ

 

Светабачанне чалавека ў 20 стагоддзі імкліва змянілася  пад уплывам падзей глабальнага  значэння, рэвалюцыйных адкрыццяў у  навуцы і тэхналогіях.

Разам з тым у мастацкім  светабачанні захоўвалася адчувальная  сувязь з самымі старажытнымі ўяўленнямі. Зварот да міфалагічных вобразаў, спосабаў разгортвання сюжэта не заўсёды пры  гэтым быў толькі прыёмам.

Для беларускай літаратуры пачатку 20 стагоддзя актуальным захавалася міфалагічнае выражэнне цыклічнасці  часу, прасторавай замкнёнасці свету, паколькі такія ўяўленні мелі даўнюю традыцыю ў народным светаўспрыманні. Аднак у цэлым мастацкі свет літаратуры набываў паступова адзнакі ўнутранай  рухомасці, светапогляд пісьменніка  прасякаўся ўсведамленнем быццёвай зменлівасці, адчуваннем гістарычнасці  часу.

Сучасная беларуская літаратура — з’ява шматаблічная, рухомая, зменлівая. Яе развіццё пазначана арыгінальнымі  мастацкімі набыткамі, жанравай і стылёвай дынамікай, цікавымі творчымі пошукамі. “У беларускай літаратуры другой паловы 80-90 гг. адбыліся прыкметныя зрухі: пашырылася кола мастацкіх кірункаў, жанравых формаў, зроблены смелыя творчыя спробы і прадэманстраваны эксперыменты, звязаныя з наватарствам у версіфікацыі, архітэктоніцы, моўна-стылёвай арганізацыі твораў” [34, с. 189], ― слушна заўважае  А. Бельскі. Літаратура пачала выкарыстоўваць сістэму сродкаў і прыёмаў еўрапейскага і сусветнага мадэрнізму, і як вынік гэтага — створаны неардынарныя мастацкія тэксты.

Пачынаючы з другой паловы 80 гг., назіраецца асабліва актыўнае светапогляднае абнаўленне нашага літаратурнага мастацтва. Пад уплывам дэмакратызацыі жыцця, галоснасці і іншых змен, выкліканых перабудовай грамадства, у паэзіі ўсталёўвалася новае, крытычнае  і праўдзівае ў сваёй аснове, успрыманне рэчаіснасці, набылі пераасэнсаванне  ці вострае гучанне многія тэмы. Паэзія і проза абнаўляліся духам  свабоды і адраджэння. Пасля дзесяцігоддзяў ідэалагічнай закамплексаванасці, псеўдаграмадзянскасці, дагматызму пачала інтэнсіўна мадэрнізавацца паэтычная свядомасць: за вельмі кароткі  час адбылася відавочная актуалізацыя нацыянальнага пачатку патрыятычна-адраджэнскага  ідэалу, духоўнага субстрату як першаснага для самавыяўлення чалавечай  асобы. Дамінанта сучаснага літаратурнага    мыслення — гуманістычная скіраванасць у сцвярджэнні вечных нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцяў. У  паэзіі і прозе савецкага часу нярэдка сустракаліся казённая ідэалагічная рыторыка, агульшчына, схематызм, гладкапіс, прамаўленне ад безаблічнага калектыўнага “мы”. 90 гады прынеслі разняволенасць у мастацкай творчасці, а гэта паспрыяла паглыбленню асабовасці літаратурнага выказвання, раскрыццю  непаўторнага індывідуальнага “я”. Як бачым, паэзія і проза другой паловы 80 — 90 гг. — гэта паэзія эпохі нацыянальна-культурнага адраджэння, якое стала магчымым у суверэннай, незалежнай дзяржаве. Сама новая беларуская ява ўзняла літаратурную думку на новы ўзровень, актывізавала яе і прадвызначыла духоўна-творчыя імператывы часу.

I пазітыўныя, і крызісныя  моманты беларускай рэчаіснасці  істотна ўплывалі на паэтычнае  і празаічнае светаадлюстраванне. Сучасная нацыянальная літаратура  ў значнай ступені па-новаму  паяднала палітыку і гуманізм, сацыяльнае і маральнае, асабістае  і грамадскае, у ёй пашырыліся  сацыяльна-тэматычныя і выяўленчыя  абсягі думкі.

Свой адбітак на сучасную літаратуру наклала сама гісторыя 20 стагоддзя. Чалавек і грамадства зведалі ахвярнасць вялікай крыві, страх і нянавісць, іх напаткалі шматлікія трагедыі і беды, сярод якіх самыя жахлівыя — дзве сусветныя вайны, сталінскі генацыд, Чарнобыль.

У паэзіі і прозе другой паловы 80-90 гг. відавочная рамантызацыя і гераізацыя далёкага мінулага. Разам з тым пэўныя падзеі і вобразы беларускай гісторыі паўстаюць у рэальнай сацыяльна-гістарычнай канкрэтыцы, раскрыты праз прызму драматычнага і трагічнага светаадлюстравання. Творчай дамінантай для многіх паэтаў і празаікаў у сучаснай культурнай сітуацыі зрабілася патрэба спазнання свайго “я” ў кантэксце мінулага — і гэта стымулюе далейшы працэс мадэрнізацыі і развіцця нацыянальнай літаратурнай традыцыі.

“Важнейшая тэндэнцыя  ў развіцці беларускай паэзіі апошніх  пятнаццаці гадоў 20 стагоддзя —  міфалагізацыя” [34, с. 195], ― указвае         А. Бельскі. Міфалагізм сучаснага паэтычнага мыслення звязаны з вяртаннем да класічнай літаратурнай традыцыі міфатворчасці. Зварот да фальклорна-міфалагічных вытокаў стаўся невыпадковым. Яшчэ ва ўмовах занядбання нацыянальнага пачуцця, культывавання інтэрнацыянальных поглядаў палітызаваных ідэйна-творчых арыентацый у паэтаў нарадзілася цяга да першакрыніц беларускай духоўнасці і культуры, да стварэння мастацкіх структур з выкарыстаннем багатага вопыту народнай міфасвядомасці.  

Міфалогія для Л. Дайнекі, як і некалі для беларускіх пісьменнікаў 19 — пачатку 20 ст.ст., зрабілася крыніцай духоўнай значнасці вобразатворчасці, асновай для выяўлення народнага менталітэту, роздуму пра лёс чалавека, праблемы дабра і зла, жыцця і смерці, іншыя адвечныя пытанні і хвалюючыя праблемы сучаснасці.

На жаль, разгляду спецыфікі  нацыянальнай міфалогіі сучаснай беларускай прозы ў беларускім літаратуразнаўстве не прысвечаны фундаментальныя працы, а толькі асобныя згадкі і літаратуразнаўчыя  артыкулы, таму, на нашу думку, абраная  тэма з’яўляецца надзвычай актуальнай.

Міфалагізацыю сучаснай беларускай літаратуры ў сваіх артыкулах  і манаграфіях, прысвечаных літаратурнаму  працэсу дваццатага стагодзя, падрабязна разглядалі такія даследчыкі, крытыкі, літаратуразнаўцы, як          Н. Лысова [35], Г. Друк [36], [37], Т. Барабаншчыкава [38], А. Бельскі [30], М. Грынчык [39], В. Каваленка [40], У. Конан [41], Т. Шамякіна [42], [43],      І. Штэйнер [44] і іншыя.

Усе яны звярталі ўвагу  найперш на спецыфіку міфалагізацыі  творчасці асобнага пісьменніка, яго  ўнёсак ў развіццё беларускай літаратуры, індывідуальнасць творчай манеры пісьма, прысутнасць цеснай сувязі твораў з  фальклорнымі традыцыямі,  філасофскі пачатак у творах.

Праблема міфалагізацыі  ― адна з самых важных і актуальных у сучасным літаратуразнаўстве. Літаратурная міфатворчасць ― гэта сродак мастацкага засваення рэчаіснасці, сутнасць якога, на думку В. Каваленкі [40], заключаецца ва ўменні мастака бачыць паэзію ў простым і будзённым, ствараць са звычайнага нешта таямнічае і загадкавае, адухаўляць рэчаіснасць. Іншымі словамі, спецыфічнай асаблівасцю фальклорна-міфалагічнага асэнсавання свету ў літаратуры з’яўляецца яго паэтызацыя, моцнае ўнутранае выяўленне пачуццёвага перажывання. Па прычыне таго, што міф ― “максімальна абагулены вопыт” [43, с. 49] чалавецтва, то ва ўсе часы ён застаецца крыніцай, якая жывіць творчую фантазію. Старажытны светапогляд уплываў на ідэйна-тэматычны змест, вобразную сістэму, паэтычныя сродкі фальклорных твораў. На язычніцкіх рэлігіях вырастала хрысціянства, якое ўбірала ў сябе распрацаваныя імі ідэі, але прыстасоўвала іх да запатрабаванняў свайго часу. Біблія ― таксама збор міфаў, у якіх разуменне светабудовы асэнсоўваецца на больш высокім узроўні абагульнення.  

Міфалогія з’яўляецца адной з найважнейшых крыніц мастацтва. Вобразы міфалагічных істотаў служылі крыніцай натхнення для мастакоў- літаратараў сусветнай культуры. Паўстаюць яны на старонках твораў беларускіх пісьменнікаў. Багата міфалагічных вобразаў створана пісьменнікамі 19 стагоддзя: Адам Міцкевічам,   Янам Чачотам,  пісьменнікам Янам Баршчэўскім (“Шляхціц Завальня”). Сустракаем гэтыя ж вобразы ў сучаснай беларускай літаратуры. Амаль у кожнага аўтара прысутнічае сумна-задуменны лясун, стары белабароды вадзянік, доўгавалосая русалка.  

Міфы паходзяць з глыбокай старажытнасці, з таго часу, калі безабаронны  перад прыроднымі стыхіямі першабытны чалавек імкнуўся даць сваё тлумачэнне надвышэйшым над ім сілам прыроды. І міфалогія ― гэта светапогляд часоў паганства. Для першапачатковага чалавека неадушаўлённага свету проста не існавала. Пасля прыняцця хрысціянства міфалогія стала часткай фальклору, а адтуль пранікла ў сусветную літаратуру. 

Будучы асновай чалавечай  культуры,  міфалогія мае наступныя асаблівасці:

1) міфалогія занатавала стасункі чалавека і прыроды;

2) міфы ў канкрэтна-вобразнай  форме вытлумачвалі з’явы жыцця;

3) міф – з’ява сінтэтычная.  У ім своеасабліва злучыліся  элементы сапраўдных  ведаў аб прыродзе, маральныя нормы і рэлігійныя  ўяўленні. Міф – сінтэз філасофіі, рэлігіі ды мастацтва;

4) міф усё ў свеце  імкнуўся растлумачыць, перадаць  менш вядомае праз   больш вядомае, зразумелае. Гэта абагульненне, але праз   канкрэтнасць;

5) міфы спароджаны ўяўленнямі, але не з’яўляюцца чыстай фантазіяй. 

Вобразы міфа – гэта форма, у якой усвядомлена ўражанне.

“На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог...” [45, с. 397] і пры канцы ўсяго — і чалавека і сусвету — будзе слова (чалавечае) і Слова (Божае). Знак першага — у чалавека перад скананнем займае мову, бо слова яму спатрэбіцца крыху ці значна пазней, калі пачнецца ўзважвацца і вызначацца вартасць яго зямнога існавання. Знакам другога могуць стаць існыя знаменні, значныя і велічныя, сілу якіх мы падсвядома адчуваем, але не заўсёды можам адзначыць і спасцігнуць.

I як кожнаму чалавеку, так і кожнай нацыі даецца  пры нараджэнні і адымаецца  пры скананні Мова. I толькі адзін  Бог захавае памяць пра яе, бо толькі на гэтай Мове  будзе трымаць справаздачу свайго  існавання зніклая нацыя, што  з кожным чалавекам паасобку  адышла ў нябыт.

Вось чаму слова назаўсёды  застаецца ў сваёй пастаяннай нязменлівасці, нягледзячы на ўсе намаганні  — часу і чалавека — надаць новую, неўласцівую яму сутнасць. Як дыямент, які, хоць набыў праз аграненне бляск, зіхаценне, унутрана застаецца першародным  алмазам, так і словам не схаваеш  ісціну, бо яно ісцінна само па сабе. У слове — музыка, сэнс, у слове — вера і адвечная таямніца, бо яму наканавана быць Словам-пасрэднікам паміж чалавекам і Богам.

Ці не таму ў падсвядомасці кожнай зямной мовы і яе носьбітаў існуе не заўсёды асэнсаванае і аргументаванае сумненне ва ўласных сілах і вартасцях, падуладнасці гэтай наканаванасці, а разам з тым здольнасці выканаць адвечнае прадвызначэнне і, як вынік, — добраахвотна-прымусовы зварот да сілавога поля больш магутных моваў. Падобныя сумненні шматразова павялічваюцца, калі гаворка заходзіць пра мовы, якім адмаўляецца нават права на існаванне ў справаводстве, навуцы і штодзённым побыце, што добра відаць на прыкладзе нашай долі. Беларус даўно ўжо пазбавіў сваю мову арэолу таямнічасці і сакральнасці, і, здаецца, ужо нішто, нават шматлікія спасылкі на подзвіг Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, не кажучы пра святых Ефрасінню і Кірылу, не ўстрывожыць адпаведныя струны яго душы.

Якраз у такіх варунках новага гістарычнага існавання беларусаў, якія яшчэ канчаткова не вызначыліся, каму служыць: Богу ці мамоне, выразна  схіляючыся да ўтылітарна-прымітыўнага варыянта апошняй і тым самым  амаль адмаўляючы агульнанацыянальны зварот да Госпада, народны паэт        Л. Дайнека ўзнаўляе класічныя еўрапейскія  і нацыянальныя традыцыі ўвасаблення  спрадвечнай ісціны.

Информация о работе Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання