Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Мая 2013 в 10:49, курсовая работа
Цікавасць да трывожна-таямнічага гучання сівых вякоў, зварот да вытокаў, імкненне ўявіць і зразумець першапачынальнікаў нацыі і ўласнага роду — “якія яны, мае прадзеды?” [1, с. 3] і — заўжды прысутнічалі і нават выступалі ў якасці вядучых матываў у творчасці паэта і празаіка Л. Дайнекі. Такое ўдумлівае светаспасціжэнне праз багатыя магчымасці гістарычнай памяці, ацалелыя рэчыўныя і прыродныя рэаліі выявіліся ўжо ў першым вершаваным зборніку пісьменніка “Галасы” (1969). “Для маладога аўтара неспакой сівых вякоў, грымучы крыгаход стагодзяў, подых даўніны, яе прысутнасць у дні сённяшнім угадваюцца ў такіх атрыбутах някідкага беларускага рэльефу, сведках перажытага роднай зямлёй-славянкай, як камяні, курганы, шчодра палітае крывёю жытнёвае поле, журлівыя крыніцы, блакітныя рэкі, лясныя могілкі” [2, с. 64].
Уводзіны……………………………………………………………………….... 3
1 Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання………………………………..………..……………..………..… 8
2 Гістарычныя падзеі і вобразы ў раманах Леаніда Дайнекі…...………...… 20
3 Міфалагічныя вобразы і рэлігійныя супярэчнасці ў раманах Леаніда Дайнекі………………………………………………………………………… 34
4 Наватарства Леаніда Дайнекі ў асвятленні падзей далёкай мінуўшчыны…………………………………………………………………… 43
Заключэнне……………………………………………………………………. 52
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………
Твор “Меч князя Вячкі” пераносіць нас на пачатак 13 стагоддзя, калі на Полацкае княства абрынулася крыжацкая навала. Тэўтоны імкнуліся падначаліць славянскія і прыбалтыйскія землі. Мужным абаронцам Полацкай зямлі, непрымірымым ворагам крыжакоў паўстае князь Вячка (Вячаслаў Барысавіч), вобраз якога ў рамане займае цэнтральнае месца. Ён — любімец народа і сам шчаслівы, што належыць да такога духоўна нязломнага, самаахвярнага народа. Пісьменнік паказвае князя Вячку як патрыёта роднай зямлі, багатую і свабодалюбівую натуру. Вячка бачыць, што варагаванне паміж князямі, іхнія амбіцыі нясуць бацькаўшчыне толькі шкоду, становяцца спрыяльнай глебай для крыжакоў у ажыццяўленні сваіх захопніцкіх намераў. Князь Уладзімір, паводле трактоўкі Л. Дайнекі, прамая процілегласць Вячку: ён турбуецца толькі пра “княжую ўладу”, а не пра тое, як спыніць крыжацкую агрэсію. Вячка даводзіць яму аб неабходнасці прымірэння, яднання перад пагрозай каварнага, хітрага ворага, бо ўсведамляе, што галоўнае — гэта ўтрымаць незалежнасць, выратаваць свой народ ад рабства: “Трэба ахвяраваць, ахвяраваць шмат чым, каб заўтрашнія людзі на нашай зямлі мірна жылі...” [5, с. 243]. У рамане вельмі шмат драматычна-трагедыйных сцэн і эпізодаў. Пісьменнік стварае яркі вобраз народнага героя — Якава Палачаніна. Менавіта ён пасля гібелі князя Вячкі выносіць ягоны меч, які сімвалізуе няскоранасць нашага народа. Епіскап Альберт, арганізатар крыжацкага паходу, узрадаваны перамогай, прыносіць вестку пра смерць князя Вячкі. Аднак храніст Генрых пасля жорсткай сечы працяты ўсведамленнем непераможнасці тых, у каго яны хочуць забраць зямлю і волю. Таму Генрых у роспачы-адчаі выкрыквае: “Ён перамог! Ён перамог!” [5, с. 215]. “Л. Дайнека стварыў свой гістарычны раман з думкай пра адраджэнне ў нашай душы і свядомасці гістарычнай памяці” [30, с. 98], — слушна заўважае А. Бельскі. Ён пайшоў шляхам вывучэння і мастацкага асэнсавання мінулага, каб паказаць нам, сваім сучаснікам, найперш юным грамадзянам Беларусі, што мы з’яўляемся тым народам, які мае цікавае і самабытнае мінулае. Пісьменнік прызнаецца, што гэты шлях пазнання старажытнай гісторыі досыць нялёгкі, атулены смугою сівых вякоў: Кожнаму чалавеку вядома пра перамогі наўгародскага князя Аляксандра Неўскага над нямецкімі рыцарамі. Але продкі сучасных беларусаў і балтаў вымушаны былі уступпіь у барацьбу з тэўтонамі значна раней. На жаль, пра гэтыя падзеі мы ведаем вельмі мала, яны “выпалі з падручнікаў гісторыі, як і многія іншыя, звязаныя з гераічным мінулым беларускага народа. “На самым пачатку трынаццатага стагоддзя наш народ жыў, павярнуўшыся тварам да Балтыкі, бо адтуль, як ненажэрная саранча, лезлі і лезлі крыжакі. Шмат крыві пралілося у той час, шмат чалавечых касцей бялелася паміж маўклівых прыморскіх дзюнаў, на берагах Дзвіны і Немана. Знікалі цэлыя народы”” [5, с. 23], — піша Леанід Дайнека. А ў самім рамане “Меч князя Вячкі” узнаўляе драматычныя перыпетыі барацьбы з захопнікамі.
Пісьменнік не ідэалізуе мінулае, калі паказвае імкненне нашых продкаў да незалежнасці. Далека не ўсе князі разумелі памеры навіслай над краем бяды і думалі пра аб’яднанне сіл. Так, літоўскі князь Даўгерут ішоў на эста ў браць даніну, а не разам з кукейноскім і полацкім князямі на Рыгу, дзе умацаваліся крыжаносцы. “Не магу. Рыга пачакае, не зляціць у неба” [5, с. 25], — адказаў Даўгерут Вячку. Не спрошчвае аўтар рамана і паказ варожага стану. Там таксама ідзе барацьба, варагуюць паміж сабой рыцарскія ордэны і іх кіраўнікі. Сустракаюцца і здраднікі не толькі сярод багатых, баяр ды купцоў, а і сярод простых людзей.
На Вячку палявалі служкі
епіскапа. I калі не здолелі расправіцца
з ім, укралі яго малую дачушку,
каб скарыць гордага
Як антыпод кукейноскага князя Вячкі абмалёуваецца ў рамане вобраз полацкага князя Уладзіміра. Быццам Уладзімір больш думаў, каб утрымацца на княжым троне, чым пра барацьбу з ворагамі. “3 тэўтонамі трэба змірыцца. Епіскап Альберт абяцаў плаціць Полацку даніну за ліваў. Хай плоціць. Тэўтоны умеюць даніну выкалочваць. Галоўнае — мір з імі. Будзе, мір з Рыгай — будзеш ты, князь, на, залатаседлым кані сядзець. Пойдзеш ваяваць, паслухаўшы шарлапана Вячкі з Кукейноса — уладу страціш і галаву”, — разважае Уладзімір [5, с. 79].
Такі погляд на полацкага
князя аспрэчвае Уладзімір
На наш погляд, цяжка
пагадзіцца з меркаваннем М. Ермаловіча,
што калі б галоўным героем рамана
быў Уладзімір і цэнтральным
месцам дзеяння стаў Полацк, то гэта
адкрыла б для Леаніда Дайнекі
магчымасць лепшага выкарыстання гістарычнага
матэрыялу тым самым
I ўсё ж раман “Меч
князя Вячкі” нясе у сабе
значны пазнавальны змест.
Адным з герояў пісьменнік зрабіў аўтара “Хронікі...” Генрыха Лівонскага. Вобраз гэты не толькі да месца ў творы, але яго ўвогуле можна лічыць удачай аўтара.
Леанід Дайнека імкнецца паглядзець на мінулае краю адначасова вачымі яго жыхароў і вачыма людзей, якіх лёс прывёў на зямлю славян. У рамане “Меч князя Вячкі” гэта, найперш Генрых.
Здаецца місія Генрыха — запаліць у цёмных паганскіх душах святло ісціннай веры. У мясцовым людзе Генрых бачыць дзікуноў. Напачатку ён схільны быў іх шкадаваць, як непрылучаных да святой царквы. Аднак хутка пераканаўся, што жыхары ляснога краю не жадаюць адмаўляцца ад сваёй веры, са зброяй у руках абараняюць незалежнасць, права жыць па завешчаных продкамі законах, і шкадаванне знікла. Да божага служкі ўсе сродкі становяцца добрымі, калі імі дасягаецца мэта.
Генрых мала падобны на тых рыцараў ордэна, якіх вабяць багацці чужой краіны. Ён не дамагаецца асабістай карысці, імкнецца толькі, каб святло хрысціянства ўвайшло ў душу кожнага чалавека. Аднак ён яшчэ больш небяспечны, чым епіскап, па захадзе якога гараць селішчы славян, латгалаў, ліваў, эстаў, гінуць людзі. “Мечаносцы і Альберт хочуць узяць у скароных тубыльцаў зямлю і волю, ― трапна заўважае Вячка, ― Генрыху ж гэтага мала – ён хоча забраць душу” [5, с. 193].
Самае нечаканае ў вобразе Генрыха Лівонскага тое, што ён не тэўтон. Адарваны ў дзяцінстве ад роднай Латгаліі, ён быў выхаваны адданым служкам рымскай царквы. Нічога не абуджаецца, не адтае ў яго душы, калі лёс прывёў яго на радзіму, калі апынуўся ён ля магіл бацькі і маці. Нібы на халодную каменую сцяну натыкаюцца супляменнікі, спрабуючы вярнуць маладому манаху памяць, нагадаць, якога ён роду і якой ён веры.
Вобраз Генрыха выразна праецыруецца на сучаснасць Ва ўсе часы самымі жорсткімі і паслядоўнымі ў вынішчэнні мовы, веры, гістарычнай памяці, нацыянальнай адметнасці былі адступнікі, тыя, хто забываўся на свой род, на крэўную сувязь з роднай зямлёй.
У рамане “Меч князя Вячкі” адной з галоўных з’яўляецца праблема рэлігійных узаемаадносін на зямлі славян. 3 “хрышчэннем Русі” ў 988 годзе яна, вядома, вырашана не была. Барацьба з прынесеным веравызнаннем зацягнулася на стагоддзі. Асаблівы драматызм надало ёй умяшанне знешніх сіл (езуіцкага ордэна, каталіцкіх месіянераў).
Дайнека паказвае перажытыя
стагоддзі назад нашымі продкамі
душэўны і духоўны разлом. Пісьменнік
не завастрае ўвагу на тым, што
страцілі яны і што набылі,
калі спалілі драўляныя выявы
старых багоў і прызналі новага.
Ен адзначае драматызм барацьбы,
спачувае пераможанай рэлігіі, якая
прываблівае яго сваёй
3 другога боку, разгляд
акрэсленага гістарычнага
Нягледзячы на адносную закончанасць, аўтаномнасць і самазамкнёнасць кожнага з твораў цыкла, агульны сюжэтна-храналагічны абсяг якога ахоплівае два стагоддзі, можна вылучыць некаторыя роднасныя для ўсіх трох раманаў прынцыпы ідэйна-вобразнай і кампазіцыйнай пабудовы, прыёмы і сродкі моўна-стылявога выражэння.
Амаль заўсёды героі Л. Дайнекі выяўляюць сябе на полі бітвы. Так, змаганне з ворагам пад Юр’евам стала для Вячкі і яго лепшага дружынніка Халадка лебядзінай песняй. Нарастание дзеяння, градацыя напружання падкрэсліваюцца шматразовым паўторам праз пэўныя прамежкі тэксту фразы: “Пачыналася лебядзіная песня Вячкі” [5, с. 39]. Не адмаўляючы паэтычнасці, музычнага гучання яе, нельга не пагадзіцца з меркаваннем вядомага даследчыка пра тое, што “паўтор слоў і радкоў гэта заўсёды сэнсавае паўтарэнне, падкрэсліванне міфалагічнай сімволікі і магічнай сілы слова, а не проста момант рытміка-меладычнага малюнка” (Я.Мялецінскі) [цыт. па : 8, с. 285].
Слынны праўнук Рагнеды са “Следа ваўкалака” (1988) разбіў не адно палавецкае полчышча. А вось сваім князям-сапернікам не дагадзіў. Баярын Чудзін гаворыць: “Усяслаў — злая небяспечная сіла. На яго моляцца халопы і смерды. Ягонае імя крывёй пішуць на сваіх лясных капішчах паганцы-пяруннікі. Ён — хворы зуб у здаровым роце” [31, с. 95]. На самой справе палачанскі князь больш за ўсё не хацеў кровапраліцця, заўсёды думаў пра родную зямлю, таму і адмовіўся ад бітвы з Ізяславам і ўладарання ў Кіеве.
Зорны час Міндоўга ў “Жалезных жалудах” (1993) супадзе са стратай ранейшых пазіцый магутным Ордэнам (60-я гады 13 ст.). Кунігас мячом ярасці, вераадступніцтвам, варагаваннем з роднымі людзьмі мацуе падмурак новай дзяржавы. Не раз стамляецца, гнецца пад віхурамі жыцця і бітваў, а за ўдзячнасць мае тое, што “князі ненавідзелі адзін аднаго, а ўсе разам ненавідзелі Міндоўга” [32, с. 37].
Не трэба думаць, што сюжэтная прастора раманаў звязана з дзейнасцю і раскрыццём характараў выключна гістарычных. Разгалінаваная структура твораў разам з тым і манагамная. Часта поспех пісьменніку прыносіць зварот да простых, звычайных людзей, якія інтуітыўна тонка, глыбока ўспрымаюць свет, з’явы прыроды, яе хараство, веру, імкнуцца спасцігнуць іх складанасці. У першым рамане адметна, а таму запамінальна выпісаны летапісец Клімята, Якаў з Гарэлай Весі, яго малодшы стрый Мірошка. У другім і трэцім — залатар Белавалод, жартаўнік Ядрэйка, дружыннік Раман, паганец Люд, вяшчун Валасач, асілак Курыла Валун, прыгажуня Лукера і іншыя.
У рамане Л. Дайнекі “Жалезныя жалуды”, дзеянне якога абмяжоўваецца пакутлівым працэсам фармавання новай дзяржавы, прасторавае і часавае абжыванне восяў твора на самой справе набывае шматузроўневы характар. Некаторыя падзеі ніяк не асвятляюцца ў тэксце, але іх уплыў на тагачасныя абставіны, рашэнні і ўчынкі герояў досыць адчувальны.
“3 далёкага поўдня чуецца дыханне Залатой Арды...” [32, с. 23]. Аўтар — толькі канстатуе. Але гэтага подыху дастаткова для таго, каб не толькі Даніла Галіцкі, але і Ізяслаў Васільевіч, і Міндоўг, і іншыя бралі яго ва ўлік. Яшчэ больш турбуе іх нядаўні саюз рыцараў-тэўтонаў з мечаносцамі. “Міндоўг заўсёды адчуваў сябе, сваю сям’ю і свой народ між гэтых няўмольных дошак Ордэна і Арды. Спыніць іх, зламаць іх можна, толькі сабраўшы вялікую супольную сілу” [32, с. 58].
Пералічаныя прычыны абумоўліваюць
палітыку князёў, з’яўляюцца падставай
іх далейшых дзеянняў, хоць самі карціны
змагання з прадстаўнікамі Ордэна ўвойдуць
у сюжэт толькі напрыканцы твора.
Асноўная ж частка зместу ахоплівае
паказ унутраных праблем
Але Л. Дайнека не толькі дакладна апісваў падзеі мінуўшчыны, але і скіроўваў свой зрок у дзень бягучы. Менавіта па гэтай прычыне ён не мог не абысці наступствы навукова-тэхнічнага прагрэсу. Пагаршэнне экалагічнай сітуацыі ў будучым Л. Дайнека не толькі паказаў у жудасных карцінах, але і намаляваў з фантастычнымі элементамі.
Информация о работе Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання