Религиоведение

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Апреля 2015 в 01:31, курс лекций

Описание работы

У азначэннях рэлігіі, якія даюцца з пункту погляду тэалогіі, яна тлумачыцца як узаемадзеянне чалавека са звышнатуральным, пры гэтым зыходзяць з рэальнай наяўнасці апошняга. Азначэнні, якія належаць да гэтай групы, у асноўным падобныя паміж сабой. Мы прывядзем тыя з іх, якія належаць вядомым тэолагам ХХ ст. Згодна з А. Менем, рэлігія – гэта “сіла, якая звязвае светы, мост паміж створаным светам і Духам Боскім”, адпаведна Р. Гвардзіні – гэта “канкрэтныя ўзаемаадносіны канкрэтнага чалавека і жывога Бога”, па К. Ранеру – экзістэнцыяльная сувязь чалавека з жывым Богам, згодна з Э. Жыльсанам – асабовае стаўленне чалавека да трансцэндэнтнага, рэальнага і асабовага Абсалюта (Бога).

Содержание работы

1.1. Азначэнне рэлігіі.
1.2. Структура рэлігіі.
1.3. Функцыі рэлігіі.
1.4. Тыпы рэлігіі.

Файлы: 1 файл

Lektsyi_pa_religiyaznawstvu_1.doc

— 716.50 Кб (Скачать файл)

Махаяна (вялікая калясніца, вялікі шлях) сцвярджае, што нірваны могуць дасягнуць усе людзі, якія кіруюцца вучэннем Буды, а не толькі манахі. Лічыцца, што існуе бесконцая колькасць буд. Кожны з іх, у тым ліку і Сідхартха Гаўтама Шак’ямуні, з’яўляецца ўвасабленнем адвечнага звышнатуральнага сусветнага прынцыпу. Асаблівае месца ў махаяне займае канцэпцыя бодхісатвы (санскр. “істота, якая імкнецца да прасвятлення”). Гэта людзі, якія дасягнулі нірваны, але не разарвалі цалкам сувязь са светам, бо ў іх засталося адно жаданне: садзейнічаць выратаванню іншых жывых істот. Бодхісатвам пры-пісваюцца звышнатуральныя якасці, лічылася, што жывуць яны не толькі на зямлі, але і ў іншых светах, колькасць якіх бясконцая. Галоўнымі якасцямі бодхісатвы з’яўляецца прамудрасць, г. зн. здольнасць спасцігаць сапраўдную  рэчаіснасць, а таксама вялікае спачуванне, якое праяўляецца ў здольнасці выратоўваць розныя тылы жывых істот. Спачатку бодхісатвам называўся любы вернік, які імкнуўся да выканання такой альтруістычнай місіі. Пазней гэта слова стала ўжывацца ў дачыненні пераважна да вялікіх святых, надзеленых звышнатуральнай сілай, якія па моцы пераўзыходзяць багоў ведызму. У далейшым яны зрабіліся папулярнымі аб’ектамі шанавання і надзей для мільёнаў вернікаў. Культ бодхісатваў з’яўляецца настолькі важным для махаяны, што яе часта нават называюць бодхісатваянай – калясніцай бодхісатваў.

Дзякуючы таму, што ў махаяне лічыцца магчымым дасягненне нірваны не толькі для манахаў, але і для ўсіх вернікаў, яна ахапіла значна больш шырокае кола людзей, чым хінаяна. У працэсе распаўсюджвання за межамі Індыі махаяна праявіла выключную гібкасць у прыстасаванні да новых умоў, характару іншых культур і цывілізацый, што і дазволіла будызму зрабіцца сусветнай рэлігіяй.

Махаяну таксама называюць паўночным будызмам, яна распаўсюджана ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Азіі, такіх, як Кітай, Манголія, Карэя, Японія.

Доўгі час у навуцы існавала меркаванне, што хінаяна амаль дакладна перадае вучэнне ранняга будызму, а махаяна з’яўляецца вынікам больш позняга развіцця. Аднак сучасныя даследаванні паказалі, што, з аднаго боку, абодва гэтыя вучэнні адрозніваюцца ад першапачатковага будызму і сфарміраваліся ў выніку яго доўгай эвалюцыі, а з другога, што яны развіваюць тыя тэндэнцыі, якія існавалі ўжо ў раннім будызме. Трэба адзначыць, што самі назвы “хінаяна” і “махаяна” ўзніклі ў выніку палемікі паміж гэтымі кірункамі. Прыхільнікі хінаяны называлі свой кірунак тхеравадай (“вучэннем старцаў”) і прэтэндавалі на перадачу аўтэнтычнага першапачатковага будызму. Хінаянай жа гэты напрамак назвалі прыхільнікі махаяны: ёсць малая калясніца, якая выратоўвае нямногіх, і ёсць вялікая калясніца, на якой могуць выратавацца ўсе.

У другой палове І тысячагоддзя н. э. у межах махаяны фарміруецца новы кірунак, які атрымаў назву ваджраяна (алмазная калясніца). Узнікла яна ў Індыі і потым распаўсюдзілася ў Непал, Тыбет, Кітай, Японію. Вядома пра ваджраяну мала, бо яна з’яўляецца тайным вучэннем, прызначаным для нямногіх. Нірвана тут дасягаецца пры дапамозе магічных абрадаў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца наступныя сродкі:

  • мантра – малітва-заклінанне, якая паўтараецца без перапынку.

Лічыцца, што яе сіла выходзіць далёка за межы Сусвету і забяспечвае яго дабратворную энергетыку. Мантру можна напісаць на паперы і пакласці ў спецыяльную “малітоўную калясніцу” (апошняя ўяўляе сабой цыліндр на восі), якую потым круцяць. Лічыцца, што колькі разоў павярнулася “малітоўная калясніца”, столькі разоў сказана мантра;

  • мудра – сімвалічны жэст. У ваджраяне маецца цэлы набор спецыяльных рухаў, праз якія выяўляецца імкненне асобы зліцца з Абсалютам. Апроч таго, у ваджраяне прысутнічае моцны эратычны элемент. Лічыцца, што ў час узаемадзеяння паміж мужчынам і жанчынай вызваляецца дабратворная энергія Сусвету. Трэба адзначыць, што гэтае ўзаемадзеянне зводзіцца, як правіла, да сумесных фізічных практыкаванняў і толькі на вышэйшым узроўні мае форму сексуальных кантактаў;  
  • мандала – “кола медытацыі”. Уяўляла сабой круг, упісаны ў квадрат, які, ў сваю чаргу, таксама ўпісаны ў круг. Мандала ў ваджраяне – гэта мадэль Сусвету. У яе цэнтры знаходзіцца Абсалют, з якім вернік зліваецца ў працэсе сузірання мандалы.

У пантэоне ваджраяны побач з бясконцай колькасцю буд і бодхісатв ёсць яшчэ адзін від звышнатуральных істот – ідамы (“бог, які  звязаны абетам”). Асноўнае іх прызначэнне – быць ахоўнікамі людзей. У прынцыпе, ідамам можа зрабіцца любы буда, бодхісатва альбо архат; вернік выбірае яго сваім апекуном, калі пачынае ўзыходжанне па шляху Буды. Ідам – гэта боства мандалы і аб’ект медытацыі, сузіранне і зліццё з ім верніка вядзе да прасвятлення. Ідамы падзяляюцца па поле (мужчынскія і жаночыя), а таксама па эмацыянальным стане (спакойны, гняўлівы і спакойна-гняўлівы), як правіла, яны маюць шмат рук, ног і твараў.

Вельмі папулярнай у міфалогіі ваджраяны з’яўляецца легенда аб краіне Шамбала. Лічыцца, што яна знаходзіцца на поўнач ад Індыі. У ёй не бывае хвароб, неўраджаяў, стыхійных бедстваў. Яе жыхары – моцныя, прыгожыя людзі, якія жывуць да глыбокай старасці. Яны не проста будысты, а праніклі ў самыя глыбіны патаемных ведаў. Шлях у Шамбалу могуць знайсці толькі тыя, хто авалодаў гэтымі ведамі настолькі ж глыбока, як і яе жыхары, і пераадолеў у сабе пачуццёвую прывязанасць да жыцця. Усе астатнія могуць прайсці побач і не заўважыць яе. У сувязі з уяўленнямі аб тым, што ў Шам-                                                                                                          бале існуць найлепшыя ўмовы для рэалізацыі будыйскага шляху і што адзін толькі прыход у Шамбалу выключае магчымасць далейшых неспрыяльных перараджэнняў, распаўсюджваюцца малітвы аб нараджэнні ў ёй і “даведнікі” аб спосабах яе дасягнення. Змест апошніх паказвае, што шлях да Шамбалы ляжыць не столькі ў знешнім, колькі ва ўнутраным свеце, і зараз сярод адукаваных прыхільнікаў ваджраяны існуе ўяўленне аб Шамбале як аб унутранай рэчаіснасці – асаблівым стане псіхікі, якое дасягаецца ў працэсе самаўдасканальвання.

Будызм аказаў вельмі вялікі ўплыў на культуру Індыі і нават нейкі час з’яўляўся там дзяржаўнай рэлігіяй. Аднак яго складаныя абстрактныя палажэнні аб чатырох высакародных ісцінах былі незразумелымі для большасці насельніцтва, якому патрабавалася простая і наглядная рэлігія. У першым тысячагоддзі н. э. пазіцыі будызму ў Індыі паступова слабеюць, і ён выцясняецца індуізмам. Апошні з’яўляецца арганічным працягам рэлігіі вед і брахманізму. У індуізме існуе каля трох з паловай тысяч багоў, галоўнымі з іх лічацца Брахма – бог-стваральнік, Вішну – бог-ахоўнік і Шыва – бог-разбуральнік. Апроч багоў шануюцца жывёлы  (найбольш вядомыя – карова, бык, малпа, слон, змяя), расліны, камяні, мясціны (асабліва рака Ганг). Зараз у Індыі прыкладна 83 % насельніцтва належыць да індуізму.

Развіццё ж будызму як сусветнай рэлігіі адбываецца па-за межамі Індыі. У VІІ–ХIV стст. н. э. у Тыбеце ў выніку сінтэзу махаяны, ваджраяны і мясцовай шаманскай рэлігіі бон сфарміраваўся ламаізм. Сама яго назва паходзіць ад слова “лама” (“вышэйшы”) – настаўнік у глыбінным сэнсе гэтага слова. Ламамі ў Тыбеце называюць манахаў, колькасць іх часам дасягала адной трэці насельніцтва, бо кожная сям’я лічыла сваім абавязкам аддаць аднаго з сыноў у ламы.

У веравучэнні ламаізму, і гэтым ён адрозніваецца ад першапачатковага будызму, важнае месца займае касмалогія (вучэнне аб пабудове свету). Згодна з ёй існуе незлічоная колькасць светаў, адным з якіх з’яўляецца наш. Зямля ўяўляе сабой плоскі дыск, на якім размешчаны чатыры мацерыкі, абмытыя акіянам. У цэнтры дыска знаходзіцца гара Сумеру. Вакол яе круцяцца сонца, месяц і зоркі. На вяршыне гары і над ёй жывуць багі, унізе – злыя духі. Вакол Сумеру, абмытыя  акіянам, ляжаць чатыры кантыненты ў выглядзе круга, паўкруга альбо трапецыі, трохвугольніка і квадрата. Зямля ляжыць на слане, слон стаіць на чарапасе, чарапаха плавае ў моры. Калі на зямлі набіраецца шмат грахоў, чарапаха пачынае варушыцца, ад чаго адбываюцца землятрусы. Апошнія, такім чынам, з’яўляюцца сігналам дрэннага становішча і, адпаведна, неабходнасці ўзмацнення культавай дзейнасці.

Пантэон ламаізму надзвычай складаны і шматколькасны. Узначальваюць яго і найбольш шануюцца буды і бодхісатвы. На першым месцы знаходзіцца буда Амітабха, які трактуецца як прадаўжальнік вялікай справы Шак’ямуні, свайго роду творца-апякун цяперашняга перыяду існавання Сусвету, валадар Заходняга раю. Не менш, а ў некаторых выпадках і больш высока, ламаісты шануюць эманацыю Амітабхі бодхісатву міласэрнасці Авалакіцешвару. Сярод іншых буд, якіх у ламаізме тысяча, вылучаецца “спрадвечны буда”, г. зн. персаніфікаваная сутнасць усіх буд і бодхісатваў, Адзібуда, а таксама буда будучага часу Майтрэя. Побач з будамі і бодхісатвамі шануюцца шматлікія багі, духі-апекуны той ці іншай мясцовасці альбо прафесіі, святыя.

У ламаізме лічыцца, што дасягненне нірваны праз засваенне чатырох высакародных ісцін і праходжанне васьмярычнага шляху даступна толькі некаторым людзям, тым, хто прысвяціў сваё жыццё пазбаўленню ад перараджэнняў. Для большасці ж галоўнае – дабіцца пад кіраўніцтвам ламы ўдалага перараджэння альбо адрадзіцца ў Заходнім раі буды Амітабхі ці на адным са шматлікіх нябёсаў побач з боствамі і святымі, чыя карма дазваляе ім доўга жыць у іх свеце, застаючыся пры гэтым маладымі і здаровымі. Але пекла, рай і нябёсы – толькі часовае месцазнаходжанне, якое не выключае чалавека з кола сансары: калі вычарпана добрая альбо дрэнная карма, чалавек перараджаецца зноў.

Вельмі вялікае развіццё ў ламаізме атрымаў культ. Існуюць пышныя храмы са шматлікімі выявамі буд, бодхісатваў, багоў, духаў і святых, урачыстыя набажэнствы, цырымоніі і святы з абрадамі, спевамі і танцамі, ужываннем музычных інструментаў, званоў, харугваў, духмяных рэчываў і г. д. Асаблівае значэнне ў ламаісцкім кульце маюць мантры, самая папулярная сярод якіх “Ом мані падме хум”. Звычайна яе перакладаюць як “Ом, ты скарб на лотасе”, пры гэтым “ом” (“аум”) – магічнае слова ўсіх індыйскіх рэлігій. Лічыцца, што праз яго праяўляецца глыбінная сутнасць Сусвету. Кожны склад гэтай мантры мае для ламаістаў сакральны сэнс і з’яўляецца аб’ектам медытацыі, якая вядзе да прасвятлення. Вераць, што само вымаўленне  мантры актывізуе дабратворны энергетычны пачатак Сусвету, таму яе трэба казаць як мага часцей. Менавіта гэтым тлумачыцца шырокае распаўсюджанне  ў ламаізме малітоўных барабанаў, да іх нават могуць прыладзіць прапелер і паставіць на дах – чым больш разоў пад уздзеяннем ветру яны павернуцца, тым лепш.

Неад’емнай прыналежнасцю жылля ламаіста з’яўляецца сямейны алтар. Гэта невысокая шафка, у якой знаходзяцца невялічкія скульптуры бостваў, іконы, іншыя свяшчэнныя прадметы, а таксама палічка перад ёй, на якой стаяць кубачкі  для  ахвярапрынашэнняў, курыльныя свечкі, кветкі.

На чале ламаісцкай іерархіі знаходзяцца Панчэн-лама (“Настаўнік – вялікія веды”) і Далай-лама (“Лама вялікі, як акіян”). Абодва яны адносяцца да рангу хубілганаў – перараджэнцаў. Вераць, што найбольш вядомыя духоўныя дзеячы ламаізму з’яўляюцца перараджэннем таго ці іншага буды, бодхісатвы альбо святога. Духоўным кіраўніком ламаізму з’яўляецца Панчэн-лама, увасабленне буды Амітабхі і духоўны настаўнік Далай-ламы, але рэальная свецкая ўлада належыць апошняму, хаця ён лічыцца “толькі” ўвасабленнем адной з праяў Амітабхі бодхісатвы Авалакіцешвары. Вельмі цікавая працэдура выбараў новых Панчэн- і Далай-ламы. Калі памірае хто-небудзь з іх, вераць, што Амітабха ці Авалакіцешвара пераселяцца ў хлопчыка, які народзіцца праз дзевяць месяцаў. Такому хлопчыку паказваюць розныя рэчы, у тым ліку рэчы старога Панчэн- альбо Далай-ламы, і калі ён пазнае іх, яго абвяшчаюць новым кіраўніком ламаізму. Цяперашні Далай-лама ХІV атрымаў свой тытул у тры гады, а Панчэн-лама ХІ – у пяць.

Апроч Тыбету ламаізм зараз распаўсюджаны ў Манголіі, Бураціі, Туве і Калмыкіі.

Вельмі вядомым кірункам у махаяне з’яўляецца дзэн-будызм. Згодна з паданнем ён быў прынесены ў Кітай у VІ ст. н. э. індыйскім прапаведнікам Бодхідхармай. У ХІІ ст. дзэн-будызм пранік у Японію, дзе і атрымаў найбольшае распаўсюджанне. Зараз у свеце налічваецца прыкладна 10 млн дзэн-будыстаў, 9 з іх жыве ў Японіі.

Само японскае слова “дзэн” (па-кітайску “чань”) з’яўляецца перакладам індыйскага “дх’яна” – “сканцэнтраванасць, медытацыя”. Канчатковай мэтай рэлігійнага жыцця ў дзэн-будызме лічыцца дасягненне прасвятлення (“саторы”) шляхам медытацыі.

Дзэн-будызм лічыць, што Буда знаходзіцца  ўнутры кожнага чалавека, які тоесны абсалюту і з’яўляецца ўмяшчальняй неабмежаваных магчымасцей. Такім чынам, медытацыя разумеецца як унутраная сканцэнтраванасць, паглыбленне ва ўласнае “Я”. Адзін з патрыярхаў дзэн-будызму вучыў: “Калі вы не шукаеце Буду ў саміх сабе, а шукаеце звонку, значыць, вы падобныя да аблудных людзей. Калі ўнутры вашай прыроды вы вызваліліся ад вашых прыхільнасцей, то адразу ўбачыце ўласную прыроду, а гэта і ёсць сапраўдны Буда”. Згодна з вучэннем дзэн-будызму, існаванне ў свеце якіх-небудзь прынцыповых апазіцый – гэта фікцыя, якая пароджана “непрасветленай” свядомасцю. У сапраўднасці ж паміж суб’ектам і аб’ектам, нірванай і сансарай, жыццём і смерцю, ведамі і невуцтвам няма ніякай розніцы. Свядомасць прасветленага чалавека як быццам бы зліваецца з усім светам, пачынае працаваць у яго рытме. Прасвятленне дае чалавеку ўнутранае вызваленне ад улады абставін і абуджае паўнату творчай інтуіцыі. Свядомы кантроль саступае месца несвядомай рэгуляцыі паводзін чалавека, і патрэбны вынік дасягаецца як быццам бы без намаганняў у ходзе ажыццяўлення чалавекам сваёй унутранай сутнасці.

У дзэн-будызме ёсць два асноўныя спосабы медытацыі. Першы – гэта сядзячая медытацыя ў позе лотаса, у ходзе якой чалавек імкнецца паступова пазбаўляцца ад любых думак і вобразаў. Такім спосабам ён спасцігае ў сабе “сутнасць Буды” і дасягае прасвятлення. Другі спосаб – гэта медытацыя над якой-небудзь гісторыяй з жыцця патрыярхаў дзэн, якую настаўнік прапаноўваў свайму вучню ў якасці інтэлектуальнай задачы, якая мае, як правіла, парадаксальны характар. Вырашыць яе рацыянальным спосабам немагчыма. Напрыклад: адзін з патрыярхаў дзэн спытаў сваіх вучняў: “У мяне ёсць нешта, што не мае ні галавы, ні імя, ні назвы, ні пераду, ні заду. Ведае хто-небудзь з вас, што гэта такое?”. Альбо іншае пытанне: “Дзве далоні робяць пляскач. Што такое пляскач адной далонню?”. Гэта задача павінна цалкам авалодаць свядомасцю вучня, выціснуўшы ўсе іншыя думкі, і тады пасля крайняй ментальнай напружанасці адбываецца нечаканы “прарыў” і сэнс пытання робіцца зразумелым. Гэтым спосабам чалавек пазбаўляецца ад усіх агульнапрынятых формаў светаўспрымання і бачыць рэчы такімі, якія яны ёсць. Дзякуючы гэтаму, чалавек вызваляецца ад прадузятасцей і робіцца свабодным. Напрыклад, дзэн-будыйскія манахі дэманстравалі адсутнасць боязі смерці, непавагу да яе. Яны спаборнічалі паміж сабой, хто больш незвычайна памрэ. Адны паміралі седзячы, другія – знаходзячыся на дрэве, трэція – дагары нагамі і г. д. Ёсць гісторыя пра аднаго вельмі паважанага манаха, які прыйшоў з труной на рыначную плошчу і абвясціў, што зараз ён пойдзе паміраць да Усходняй брамы. Поўныя глыбокай пашаны людзі пайшлі за ім, каб паглядзець, як гэта адбудзецца, але праз некаторы час манах заявіў: “Сёння яшчэ рана, я памру заўтра каля Паўднёвай брамы”. І вось так тры дні ён дурыў людзям галаву. Усе перасталі яму верыць, і на чацвёрты дзень ужо ніхто не жадаў ісці глядзець на ягонае скананне. У адзіноце манах выйшаў за горад, лёг у труну і папрасіў выпадковага прахожага закалаціць яе пасля таго, як  ён памрэ.

Информация о работе Религиоведение