Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Января 2013 в 12:34, курсовая работа
Цель: способствовать воспитанию патриотических чувств у детей старшего дошкольного возраста посредством фольклора.
Задачи исследования:
1. Определить условия и факторы патриотического воспитания детей дошкольного возраста;
2. Раскрыть воспитательные функции фольклора и особенности его использования в педагогическом процессе;
ВВЕДЕНИЕ 1
ГЛАВА 1. ФОРМИРОВАНИЕ ОСНОВ ПАТРИОТИЗМА КАК ПЕДАГОГИЧЕСКАЯ ПРОБЛЕМА 5
1.1 Условия и факторы формирования основ патриотизма 5
1.2 Виды патриотического воспитания детей дошкольного возраста 9
1.3 Фольклор как средство воспитания личности ребенка 12
ГЛАВА 2. ПЕДАГОГИЧЕСКОЕ РУКОВОДСТВО ПРОЦЕССОМ ПАТРИОТИЧЕСКОГО ВОСПИТАНИЯ ДЕТЕЙ СТАРШЕГО ДОШКОЛЬНОГО ВОЗРАСТА 29
2.1 Характеристика уровня сформированности основ патриотизма у детей старшего дошкольного возраста 29
2.2 Использование фольклора в патриотическом воспитании старших дошкольников 32
ЗАКЛЮЧЕНИЕ 44
СПИСОК ИСПОЛЬЗОВАННЫХ ИСТОЧНИКОВ 46
ПРИЛОЖЕНИЕ А 51
ПРИЛОЖЕНИЕ B 71
ПРИЛОЖЕНИЕ C. 87
ПРИЛОЖЕНИЕ D 91
КАЗКА ПРА ВОЛАТАУ
Некалі даўно на нашай зямлі жылі нашыя дзяды.
нашы дзяды-волаты
І былі яны асаблівыя. Былі яны мужныя і вельмі моцныя. Паглядзіш і адразу скажаш – сапраўдныя волаты.
Але галоўная іх сіла была ў тым, што яны стаялі адзін за аднаго, былі разам і дапамагалі адзін аднаму. А разам іх трымала нашае імя.
Напаўзуць змяюкі з Захаду – адкруцяць ім галовы волаты. Прыляцяць з Усходу цмокі – пасякуць іх волаты мячамі. Наляціць пошасць з Поўдня ці Поўначы – паразганяюць іх волаты па ўсім свеце так, што болей і не збяруцца.
Была нашая зямля вольнаю і свабоднаю. Ніхто не мог нас захапіць.
Падабалася нашая зямля шмат каму, але баяліся волатаў ворагі, а перамагчы не давалі рады.
І вось аднойчы спаўзліся злодзеі на змовіны і пачалі раіцца, як волатам рады даць.
Прыйшлі злодзеі да волатаў, як сябры, і пытаюцца:
- Ці будзеце нас прымаць як сяброў? Ці будзеце стол для гасцей накрываць? Ці не пагоніце нас?
Волаты адрозніваліся не толькі сілай, але і дабрынёй, прабачылі змеям і цмокам, бо ведалі, што лепш сябраваць, чым ваяваць. Ды і гасцей волаты на сваёй зямлі любілі прымаць і падарункі ім дарыць, бо няма нічога лепшага, як зрабіць прыемнае іншаму.
Тады кажуць злодзеі - змеі і цмокі:
- Дзякуй! Напаілі і накармілі вы нас, падарункі далі. Мы таксама вам падарункі прынеслі: вады з найчысцейшых іншаземных крыніц. Пачастуйцеся! Такой вады вы ніколі не пілі.
Пакаштавалі волаты ваду (а яна была чароўнаю) і паснулі ад яе ўсе. І снілася волатам нашая ладная зямля, дзеткі і сонца.
А ў гэты час змеі ды цмокі дасталі торбачкі і пачалі лётаць над волатамі. Сон прымушаў мроі вылятаць у неба, а злодзеі выхоплівалі з гэтых мрояў нашае імя. Як толькі хто з волатаў прысніць нашае імя, ворагі яго хапаюць і ў торбачку хаваюць. Так нашае імя і скралі.
Калі волаты прачнуліся, наляцелі злодзеі-ворагі, але волаты не сталі з імі змагацца, бо яны не ведалі, за што і з кім змагацца. Яны не помнілі імя сваёй зямлі, а значыць не помнілі сваё імя.
З таго часу нашу краіну часта дзялілі ворагі з розных канцоў. А волаты спяць у курганах, бо не чуюць сваё імя. Ляжаць яны ў курганах-валатоўках і чакаюць свайго часу.
Шукайма ж нашае імя! Гэтае імя падыме волатаў на старожу, абудзіць іх сэрцы, раскрые ім вочы. Той, хто шукае імя нашае, сам робіцца волатам.
Сонейка-сонца
Сонейка-сонца,
Выгляні ў аконца,
Пасвяці нам трошку,
Дам табе гарошку.
Ладкі ладком
З народнага
Ладкі ладком,
Піражкі з мядком,
Кашка з алеем,
Есці не ўмеем.
Ладу, ладу, ладкі
— Ладу, ладу, ладкі,
Дзе былі?
— У бабкі.
— А што елі?
— Кашку.
— А што пілі?
— Бражку.
Бабулька казала,
Як нас частавала:
— Ты прыходзь часцей,
Пачастую смачней:
Дам вам сыраквашкі,
Бярозавай кашкі.
Баю-баінку, баю
Баю-баінку, баю.
Не лажыся на краю.
Не лажыся на краёк,
Прыйдзе шэранькі ваўчок.
Прыйдзе шэранькі ваўчок,
Цябе схопіць за бачок.
Люлі, люлі, люлі
Люлі, люлі, люлі,
Дзеткі ўсе паснулі,
Не спіць толькі коця,
Ходзіць па балоце.
Адмарозіў лапку,
Пайшоў грэцца ў хатку.
Недзе коцю дзецца,
Лапачцы пагрэцца.
Палез на палаткі —
Спалохаўся бабкі.
Палез ён на вышкі —
Там гулялі мышкі.
Так яны дурэлі —
Хвост кату ад’елі.
Пайшоў каток у лясок,
Знайшоў белы паясок.
А котачка узяла
I дзіцяці аддала.
Пайшоў каток пад масток,
Злавіў рыбку за хвасток.
Ці самому з’есці,
Ці дадому несці?
Думаў, думаў каток,
Укусіў адзін разок
I панёс дадому
Дзіцятку малому.
А курачка-рабушэчка
А курачка-рабушэчка!
Пазыч жа мне грабушэчка!
Гута-та, гута-та!
Не пазычу, не прадам!
Прыйдзі ка мне — дарма дам!
Гута-та! Гута-та!
Мышка, мышка, дзе была?
— Мышка, мышка, дзе была?
— Была ў пана караля.
— Што рабіла? — Лыжкі мыла.
— А што далі? — Кавал сала.
— Дзе паклала? — Пад лаўкаю.
— Чым накрыла? — Халяўкаю.
— Дзе падзела? — Кошка з’ела.
Гого-гого, гусачок
Гого-гого, гусачок,
Зрабі хлопчыку свісток
З беласнежнага крыла
Ды з бліскучага пяра.
I зрабіў ён, і падаў,
I сыночак заіграў.Верабейчык
З народнага
Верабейчык скача, скача,
Яму холадна, няйначай,
Бо мароз трашчыць,
Бо сняжок блішчыць.
Сарока кашу варыла
Чыкі, чыкі, сарока,
А дзе была?
- Далёка.
На сяле, на таку.
Што рабіла?
- Талаку,
Дзеткам кашку варыла,
На прыпечку студзіла,
Чарпаком мяшала,
Дзеткам давала.
Гэтаму дала,
Гэтаму дала,
Горкай, горкай, горачкай
Горкай, горкай горачкай,
Шоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Пратаптаў Ягорачка
Сцежачку да горачкі.
Выразаў Ягорачка
Дудачку-свісцёлачку,
І свістаў ён птушачкай,
Птушачкай-пяюшачкай.
Горкай, горкай, горачкай
Шоў малы Ягорачка.
Блішчыць лядок
Блішчыць лядок аж страх,
Трашчыць лядок трах-трах.
Імчу па ім канём,
Лячу па ім віхром!
Я скок, аж дым дыміць,
Сняжок кругом пыліць.
Кую, кую ножку
Кую, кую ножку.
Паеду ў дарожку,
За чатыры мілі,
Па масла, па сыры.
Дарожка крывая,
Кабылка кульгае,
Напраўлю цялежкі,
Паеду ў арэшкі.
Стану я іх трэсці,
Будуць дзеткі есці.
Гоп-гоп, і-га-га.
На буланцы едзець Янка,
Паўтараста рублей санкі,
Пяцьдзесят рублей дуга,
А кабылка паўрубля.
Гоп-гоп, і-га-га.
* * *
Сарока, варона
Дзецям кашу варыла,
На прыпечку ставіла,
Качаргой мяшала,
Паляном давала.
Гэтаму дала,
Гэтаму дала,
Гэтаму дала,
А гэтаму, маленькаму, не стала.
Бяжы, малы, па вадзіцу,
Знойдзеш кашку на паліцы.
Тут пень, тут калода,
Тут зімняя, а тут цёплая вадзіца.
* * *
Тфу-тфу-тфу.
Варыла, варыла мышка кашку,
На палонічку дзяліла.
Гэтаму дала,
Гэтаму дала,
Гэтаму дала,
Гэтаму дала.
А ты, маленькі, невялічкі,
Бяжы па вадзічку.
Табе кашка ў гаршочку на паліцы.
Тут пень, тут калода,
Тут мох, тут балота,
Тут крыніца,
А там зімняя вадзіца.
* * *
- Бегаў бай па сцяне
У чырвоным каптане.
Добрая мая казка ці не?
- Добрая.
- Як табе добрая, то і мне добрая.
Бегаў бай па сцяне
У чырвоным каптане.
Добрая мая казка ці не?
- Ну, добрая.
- Як табе добрая, то і мне добрая.
Бегаў бай па сцяне
У чырвоным каптане.
Добрая мая казка ці не?
- Ай, ідзі ты.
* * *
Ладкі-ладкі,
Каб кароўкі гладкі
Малачко давалі,
Дзетак гадавалі.
Ладу-ладу-ладкі,
Пабіліся бабкі
Пасярод рынку
За сівую свінку,
Пасярод места
За камок цеста.
* * *
- Ладкі-ладкі,
Дзе былі?
- У бабкі!
- А што елі?
- Кашку!
Кашка з алеем,
Есці не ўмеем.
* * *
Чыкі-чыкі, сарока!
Прыляцела далёка,
Села ў пана на таку,
А пан кажа: - Засяку!
- А, паночку, не сячы,
Буду табе служыці,
Дзеткам кашу варыці,
На прыпечку дзяліці.
Гэтаму дала, гэтаму дала.
А гэтаму - не дала:
- Ты ж, маленькі, круп не драў,
Вады не насіў, дзяжы не мясіў.
Ідзі, малы, па ваду,
Табе кашка на ляду,
А місачка на паліцы,
А лыжачка ў дайніцы.
* * *
Кую-кую ножку,
Паеду ў дарожку,
Дарожка крывенька,
Кабылка сляпенька.
Кую-кую пятку,
Паеду к братку.
У майго братка
На гарэ хатка,
І стажок, і млынок,
І моркаўкі градка.
* * *
Кую-кую ножку,
Паеду ў дарожку,
Зарэжу барана,
Завязу да пана.
Пан дасць гасцінца
У белай хусцінцы.
Да ножкі прывяжам,
Нікому не скажам.
* * *
Кую-кую ножку,
Паеду ў дарожку.
Сам на кабыле,
Сама на карове,
Дзеці на цялятах,
Слугі на сабаках.
Дарожка крывая,
Кабылка храмая.
* * *
- Ласачка, ласачка!
Дзе была?
- У Бога.
- Што рабіла?
- Кросны ткала.
- Што зарабіла?
- Кусочак сала.
- Дзе ж тое сала?
- Кошка ўкрала.
- А дзе тая кошка?
- Пад печ пайшла.
- А дзе тая печ?
- Агонь спаліў.
- А дзе той агонь?
- Вада заліла.
- А дзе тая вада?
- Вол папіў.
- А дзе той вол?
- Доўбня ўбіла.
- А дзе тая доўбня?
- Шашукі паелі.
- А дзе тыя шашукі?
- Куры паклявалі.
- А дзе тыя куры?
- На мора паляцелі.
- А дзе тое мора?
- Красачкамі зарасло.
- А дзе тыя красачкі?
- Дзеўкі парвалі.
- А дзе ж тыя дзеўкі?
- Хлопцы пабралі.
- А дзе тыя хлопцы?
- На вайну пайшлі.
* * *
Дожджык, дожджык, перастань,
Я паеду на Растань,
Куплю табе сарафан.
Паеду на Кіеў
Богу маліцца,
Хрысту пакланіцца.
Як у Бога сірата
Адкрывала варата
Ключыкам-замочкам,
Шоўкавым платочкам.
* * *
Божая кароўка,
Паляці на небка.
Прынясі нам хлебка,
Чорнага і белага,
Толькі негарэлага.
***
Дражнілкі
Андрэй, не дурэй,
Не дзяры сарочкі,
Не ты ткаў, не ты праў,
Не твае і дочкі.
* * *
Кацярына-Кацька
Не слухала бацьку,
Пайшла ў даліну -
Знайшла Акуліну.
Пайшла ў другую -
Знайшла рагуліну.
* * *
Іван-балван
Качарыжкі каваў,
Цыганам прадаваў.
Цыгане не купілі,
Івана аблупілі.
* * *
Сівы-сівы, па колькі слівы?
Як па пяць, то буду браць.
Як па дваццаць пяць,
То няхай табе згараць.
РУССКИЕ НАРОДНЫЕ ПЕСНИ, ПОТЕШКИ
Ночь пришла,
Темноту привела;
Задремал петушок,
Запел сверчок.
Уж поздно, сынок,
Ложись на бочок,
Баю-бай, засыпай...
Ах ты, ноченька, ночка темная!
Ночь ты темная, ночь осенняя!
Что ж ты, ноченька, так нахмурилась?
Ни одной в небе нету звездочки!
У нас на дворе туман, туман,
Что густой туман с частым дождичком;
Во чистом поле буйны ветры,
Что буйны ветры со вихрями;
На улице частый дождичек,
На синем море непогодушка.
***
Уж ты, зимушка-зима,
Закурила да замела
Все дорожки, все лужки;
Негде Сонечке пройти.
***
Весна, весна красная!
Приди, весна, с радостью,
С радостью, с радостью,
С великою милостью:
Со льном высоким,
С корнем глубоким,
С хлебами обильными!
***
Солнышко катилось ко западу,
Красное катилось ко темному;
Светел месяц на востоке,
Он светит, не померкнет...
***
Тень-тень-потетень,
Села кошка под плетень.
Налетели воробьи.
Хлопни им в ладошки:
Улетайте, воробьи!
Берегитесь кошки!
***
Гуля, гуля-голубок,
Гуля сизенький,
Сизокрыленький,
Всем миленький.
***
Курочка-тараторочка
По двору ходит,
Цыплят водит,
Хохолок раздувает,
Малых деток потешает.
***
Петушок, петушок,
Золотой гребешок,
Ты подай голосок
Через темный лесок.
Через лес, За реку Покричи:
— Ку-ка-ре-ку!
***
Пошли коровушки
Около дубровушки,
Пошли овечки
Около речки,
Свинушки около нивушки.
***
—Улитка, улитка!
Покажи свои рога,
Дам кусок пирога,
Пышки, ватрушки,
Сдобной лепешки,
— Высуни рожки!
***
. Ты трава ли моя, травушка,
Ты трава моя шелковая,
Да кто же тебя, травушка,
Кто тебя, зеленая,
Примял, притоптал?
. Притоптали меня, травушку,
Притоптали меня, зеленую,
Да все детушки, да все малые,
В зеленом саду гуляючи,
Бегая, играючи...
***
— Сорока, сорока, Где была?
— Далеко!
По полю летала,
Зерна собирала.
Печку топила,
Кашку варила.
Детишек скликала,
Кашкой угощала.
Этому дала в чашечке,
Этому — в плошечке,
Этому — в поварешке,
Этому — на ложке,
А этому — весь масляничек!
Толчет, мелет,
По воду ходит,
Дрова носит,
Печку топит!
***
Ты умница-разумница!
Про то знает вся улица,
Кот да кошка,
Твой друг Ермошка,
Да я немножко.
***
Попляши! Попляши!
Твои ножки хороши!
Вот так, Вот сяк,
И вот этак,
И вот так! Вот как ножки хороши!
Пляши, пляши!
***
Жили у бабуси Два веселых гуся:
Один серый, Другой белый, Два веселых гуся.
Вытянули шеи, У кого длиннее —
Один серый, Другой белый, У кого длиннее.
Мыли гуси лапки В луже у канавки —
Один серый, Другой белый, Спрятались в канавке.
Вот кричит бабуся:
«Ой, пропали гуси — Один серый, Другой белый, Гуси мои, гуси!»
Выходили гуси, Кланялись бабусе —
Один серый, Другой белый, Кланялись бабусе.
***
Ай, ду-ду, ду-ду, ду-ду! Сидит ворон на дубу,
Он играет во трубу Во серебряную.
Труба точеная, Позолоченая,
Песня ладная, Сказка складная.
Грушка
Белорусская народная игра
Играющие берутся за руки, образуя круг, в середине которого становится мальчик или девочка. Это и будет грушка. Все ходят вокруг грушки по кругу:
– Мы посадим грушку
Вот, вот!
Пускай наша грушка
Растет, растет!
Вырастай ты, грушка,
Вот такой вышины;
Вырастай ты, грушка,
Вот такой ширины;
Вырастай ты, грушка,
Вырастай в добрый час!
Потанцуй, Марийка,
Покружись ты для нас!
А мы эту грушку
Все щипать будем.
От нашей Марийки
Убегать будем!
Грушка в середине круга должна изображать все то, о чем поется в песне: танцевать, кружиться. На слова «Вот такой вышины» дети поднимают руки вверх, а на слова «Вот такой ширины» разводят их в стороны. Когда поют: «А мы эту грушку все щипать будем», все приближаются к грушке, чтобы дотронуться до нее, и быстро убегают, а грушка ловит кого-нибудь.
Информация о работе Патриотическое воспитание детей дошкольного возраста