Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Мая 2013 в 10:49, курсовая работа

Описание работы

Цікавасць да трывожна-таямнічага гучання сівых вякоў, зварот да вытокаў, імкненне ўявіць і зразумець першапачынальнікаў нацыі і ўласнага роду — “якія яны, мае прадзеды?” [1, с. 3] і — заўжды прысутнічалі і нават выступалі ў якасці вядучых матываў у творчасці паэта і празаіка Л. Дайнекі. Такое ўдумлівае светаспасціжэнне праз багатыя магчымасці гістарычнай памяці, ацалелыя рэчыўныя і прыродныя рэаліі выявіліся ўжо ў першым вершаваным зборніку пісьменніка “Галасы” (1969). “Для маладога аўтара неспакой сівых вякоў, грымучы крыгаход стагодзяў, подых даўніны, яе прысутнасць у дні сённяшнім угадваюцца ў такіх атрыбутах някідкага беларускага рэльефу, сведках перажытага роднай зямлёй-славянкай, як камяні, курганы, шчодра палітае крывёю жытнёвае поле, журлівыя крыніцы, блакітныя рэкі, лясныя могілкі” [2, с. 64].

Содержание работы

Уводзіны……………………………………………………………………….... 3
1 Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання………………………………..………..……………..………..… 8
2 Гістарычныя падзеі і вобразы ў раманах Леаніда Дайнекі…...………...… 20
3 Міфалагічныя вобразы і рэлігійныя супярэчнасці ў раманах Леаніда Дайнекі………………………………………………………………………… 34
4 Наватарства Леаніда Дайнекі ў асвятленні падзей далёкай мінуўшчыны…………………………………………………………………… 43
Заключэнне……………………………………………………………………. 52
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………

Файлы: 1 файл

дайнека гистар проза дыплом.docx

— 151.81 Кб (Скачать файл)


РЭФЕРАТ

Дыпломная работа мае 59 старонак, выкарыстана 54 крыніцы.

Ключавыя  словы: гістарычная проза, раманны цыкл, міф, міфалогія, фальклор, легенда, язычніцтва, паганства, міфалагічны вобраз.

Аб’ект  даследавання: раманы Леаніда Дайнекі.

Прадмет даследавання: старонкі гісторыі.

Метады  даследавання: культурна-гістарычны, кантэкстуальны, аналітычны. Мэта дыпломнай работы: раскрыць спецыфіку гістарычнай прозы                   Л. Дайнекі.

Задачамі  дыпломнай работы з’яўляюцца:

    • па-новаму перачытаць гістарычную прозу Л. Дайнекі, паказаць якія важныя і актуальныя праблемы ставіў і вырашаў пісьменнік ў творах;

• раскрыць гістарычныя падзеі і вобразы ў раманах Л. Дайнекі;

• даследаваць міфалагічныя вобразы і рэлігійныя супярэчнасці ў раманах Л. Дайнекі;

• вызначыць наватарства  Дайнекі ў асвятленні падзей далёкай  мінуўшчыны.

Вынікі: Тэма гісторыі сталася сэнсава значнай і магістральнай і на празаічнай ніве Л. Дайнекі. Сучасную гістарычную раманістыку ўжо немагчыма ўявіць без твораў гэтага пісьменніка. Поруч з творамі                   У. Караткевіча, В. Іпатавай,   У. Арлова яго раманы вельмі істотна пашыраюць дыяпазон мастацкага адлюстравання і асэнсавання мінулага, узбагачаюць нас светапоглядна і духоўна, робяць гістарычны мацярык па-сапраўднаму цікавым і прывабным. Значную ролю ў мастацкай арганізацыі гістарычных твораў Л. Дайнекі адыгрывае арыентацыя на традыцыйныя формы з іх уважлівым стаўленнем да канкрэтных фактаў і асоб, дакументальнай асновы, максімальнай набліжанасцю да аб’ектыўнай, праўдзівай перадачы падзей, характараў і разумнай доляй домыслу ў іх асвятленні. Разам з тым гэтак жа эфектыўна сцвярджае сябе прыкметна адрозная ад папярэдняй разнавіднасць жанру, што абірае ў якасці асноўнага прынцып мастацкай ўмоўнасці, сканчэнсаваны ці то ў міфалагічным, ці то ў фальклорным казачна-легендарным матэрыяле. Л. Дайнеку   ўласцівы   глабальна-касмічны   погляд   на   прыроду і чалавека, планетарнае мастацкае мысленне. Вытокі касмізму Л. Дайнекі — пераважна ў акаляючай спрадвечнай прыродзе.

        Вынікі  дыпломнай работы могуць быць  выкарыстаны ў працэсе выкладання  курса “Беларуская літаратура  дваццатага стагоддзя” на факультатыўных  і краязнаўчых занятках у сярэдняй  школе.

                                                                                                                  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗМЕСТ

 

Уводзіны………………………………………………………………………....   3

1 Гістарычны жанр як  адметная літаратурная адзінка:  тэарэтычны аспект даследавання………………………………..………..……………..………..…    8

2 Гістарычныя падзеі і  вобразы ў раманах Леаніда  Дайнекі…...………...…   20

3 Міфалагічныя вобразы  і рэлігійныя супярэчнасці ў  раманах Леаніда Дайнекі…………………………………………………………………………   34

4 Наватарства  Леаніда   Дайнекі  ў  асвятленні  падзей   далёкай  мінуўшчыны……………………………………………………………………   43

Заключэнне…………………………………………………………………….   52

Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………...…………..   56

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

 

 Цікавасць да трывожна-таямнічага  гучання сівых вякоў, зварот  да вытокаў, імкненне ўявіць  і зразумець першапачынальнікаў  нацыі і ўласнага роду —  “якія яны, мае прадзеды?” [1, с. 3] і — заўжды прысутнічалі і нават выступалі ў якасці вядучых матываў у творчасці паэта і празаіка Л. Дайнекі. Такое ўдумлівае светаспасціжэнне праз багатыя магчымасці гістарычнай памяці, ацалелыя рэчыўныя і прыродныя рэаліі выявіліся ўжо ў першым вершаваным зборніку пісьменніка “Галасы” (1969). “Для маладога аўтара неспакой сівых вякоў, грымучы крыгаход стагодзяў, подых даўніны, яе прысутнасць у дні сённяшнім угадваюцца ў такіх атрыбутах някідкага беларускага рэльефу, сведках перажытага роднай зямлёй-славянкай, як камяні, курганы, шчодра палітае крывёю жытнёвае поле, журлівыя крыніцы, блакітныя рэкі, лясныя могілкі” [2, с. 64]. Менавіта яны дапамагаюць пісьменніку прарвацца за хмары былога і ў нейкі момант зразумець, што “камяні — наша памяць жывая” [1, с. 5], а курганы, гэтыя “помнікі змагання”, не што іншае, як “стагоддзяў зорны шлях” [1, с. 16]. Яшчэ больш выразна гістарызм мыслення творцы, пільная ўвага яго душы да кожнай праявы акаляючага свету здолелі ўвасобіцца ў буйных эпічных формах.

3 імем Л. Дайнекі трэба  звязваць з’яўленне ў айчынным  мастацтве слова гістарычнага  раманнага цыкла. Як вядома, больш  звыклая для беларускай літаратуры  і нават плённа распрацаваная  ў ёй складаная адметная эпічная  форма ў жанры ваеннага ці  сацыяльна-псіхалагічнага эпасу.  Варта ўзгадаць дылогію А. Адамовіча,  трылогію I. Навуменкі, тэтралогію                В. Адамчыка, незавершаную пенталогію І. Чыгрынава і інш. Тым не менш у іншых літаратурах без асаблівых цяжкасцей можна адшукаць прыклады празаічных цыклаў якраз гістарычнай тэматыкі. Назавём хоць бы серыю раманаў “Праклятыя каралі” М. Друона, “Коні сонца” Ж. Руа, “Лёс Францыі” Р. Мерля, біяграфічны цыкл Ю. Тынянава, “Да апошняга мора”   У. Яна, “Гасудары Маскоўскія” Дзм. Балашова і іншых.

Першы зварот да мінуўшчыны не вызначаўся арыгінальнасцю, індывідуальна  канкрэтным бачаннем гісторыі. Вось якімі, напрыклад, паказаны прадзеды, дняпроўскія  плытагоны:

 

Яны ў навальніцу ладзілі

З напорам хваляў шалёных,

Яны жартавалі  нявесела,

Збягалі з плытоў на прыстань

І мокрыя лапці  вешалі

Над цяпельцам  іскрыстым,

Начамі ля вогнішча прадзеды гаварылі

…пра лёс, пра  надвор’е

І пра сялянскую  сціпласць,

Пра тое, што дзеці  хворыя

Чакаюць бацькоўскіх  гасцінцаў…[1, с. 17].

 

І, вядома, пра волю. У іх сэрцах “адвага спела.. пусціць пад панскія дахі чырвонага пеўня” (“Прадзеды” ) [1, с. 25].

“Цікавасць да айчыннай гісторыі праходзіць праз усю творчасць  пісьменніка”, — слушна заўважае М. Шамякіна [3, с. 158]. Многія з яго вершаў прысвечаны вайне. Дзеянне рамана “Людзі і маланкі” адбываецца ў 1917—18 гадах на фоне рэвалюцыйных перамен у грамадстве. А ў рамане “Запомнім сябе маладымі” Леанід Дайнека звяртаецца да падзей 1919 года, напярэдадні стварэння Савецкай Беларусі. Наогул, увагу пісьменніка ў першаю чаргу прыцягваюць пераломныя часы. Атмасфера змен, якія робяцца цяжкім выпрабаваннем для герояў.

Творам Леаніда Дайнекі  ўласціва спецыфічная “філасофія гісторыі”. За канфліктамі паміж персанажамі  чытаецца сутыкненне светапоглядаў, маральных  установак, сістэм каштоўнасцей. Адзін  з удзельнікаў канфлікту адстойвае  трывалыя, правераныя, але часткова састарэлыя ідэалы, другі — прыхільнік змен. I ні за кім з іх няма “абсалютнай  праўды”. Гэтая аб’ектыўная гістарычная  праўда раскрыецца пазней, ужо за часавымі межамі рамана. Увесь ланцуг прычын і наступстваў узновяць нашчадкі. Тут нельга не прыгадаць верш Леаніда  Дайнекі “Ісціна” з кнігі “Вечнае імгненне”:

 

Кліча яна дябе і мяне,

Яна, як маяк на планеце.

Ісцша не ў вше, не ў вайне.

Ісцша ў нашых  дзецях [4, с. 39].

 

У гэтым зборніку прыкметна вылучаецца нізка вершаў “Постаці гісторыі айчыннай”, у аснове якой ляжыць паэтызацыя вобразаў вядомых людзей беларускай мінуўшчыны, пра што самі за сябе гавораць назвы твораў: “Вячка. 1224 год”, “Лышчынскі. 1689 год”, “Вецер. 1744 год”, “Грынявіцкі. 1881 год”, “Чарвякоў. 1922год”. Зноў жа, з пазіцый сучаснасці, не ўсё ў некаторых з гэтых вершаў у светаасэнсавальным плане выглядае бездакорна, бо сёння ў новым святле адкрываюцца факты і старонкі мінулага. Звярнуўшыся да нашай гісторыі, Л. Дайнека імкнуўся выявіць свабодалюбнасць і патрыятызм беларускай душы:

 

Да вас іду, адважныя, палеглыя.

I разамз вамі  за народ свой б’юся. 

I праз усе нягоды  і адлегласці

 Нам свецяць  вочы роднай Беларусі [4, с. 95].

 

У вершах нярэдка фігуруюць  вобразы продкаў: далёкіх прашчураў  ці зусім блізкіх — бацькоў  салдат Другой сусветнай вайны. Галоўным героі паэзіі Леаніда Дайнекі  — чалавек і прырода ў межах  часу, у сусвеце няспынных змен.

Адзначым аднак, што пісьменнік-пачатковец лічыць патрэбным сказаць аб сваёй  далучанасці да мінулага, падкрэсліць  непарыўнасць сувязі вякоў, прайшоўшы  з сённяшнім днём.

Аб сваім успрыняцці Гісторыі сам пісьменнік расказвае так: “Гісторыя... Якое прывабнае і яюое няўлоўнае паняцце! Каменная сякера ў руках дзікуна — гісторыя.. Юрый Гагарын у космасе — гісторыя. Сказ, напісаны мною за імгненне да сказа, яй я зараз пішу, — гісторыя. Бясконцы ланцуг... Ні пачатку ні канца не відна...

“Гісторыя —  гэта вялізны разнастайны вопыт  чалавецтва, сустрэча людзей у стагоддзях”. Так пісаў гісторык Марк Блок, герой  французскага Супраціўлення, расстраляны  фашыстамі.

У кожнага народа павінна быць нацыянальная энергія  і гістарычная памяць. У кожнага” [5, с. 3].

Раман “Меч князя Вячкі” выразна вылучаецца на фоне папярэдніх твораў навізной матэрыялу і ўзнятых праблем. Больш матываванымі і пераканаўчымі сталі паводзіны герояў, узбагаціліся іх адчуванні іперажыванні.

“Даўно мне хацелася напісаць пра беларускую мінуўшчыну. Сверб  стаяў у душы, незагойная стрэха ныла ў сэрцы.. Яшчэ ў маленстве.. чытаючы кніжкі пра славутых віцязяў, пра аблогі гарадоў, пра жахлівыя вастрадзюбыя бярвенні-тараны, якія нібы шкарлупенне, праломвалі акутыя жалезам  брамы, марыў я нейкім чынам сустрэцца  з продкамі — з крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі” [5, с. 56], — тлумачыць пісьменнік свой зварот да гісторыі. Сустрэча з продкамі адбылася. Пісьменніцкае ўяўленне ўвасобіла на саронках першага гістарычнага рамана мужнага абаронцу роднай зямлі кукейноскага князя Вячаслава Барысавіча (Вячку), полацкага князя Уладзіміра, рыжскага епіскапа Альберта, які сілай і хітрасцю імкнуўся захапіць землі славян, ліваў, эстаў.

На жаль, да сённяшняга часу мала асветлены “гістарычныя” творы       Л. Дайнекі  крытыкамі і літаратуразнаўцамі. У сучасным літаратуразнаўстве толькі некалькі даследчыкаў ацэньвалі  гэтыя творы. Гісторык М. Ермаловіч  — рэцензент рамана Л. Дайнекі  “Меч князя Вячкі” спадзяецца, што  гэты твор “будзе Л. Дайнеку добрым грунтам для далейшага пранікнення  ў полацкую гісторыю, якая даўно  чакае свайго глыбокапраўдзівага і  высокамастацкага паказу ў беларускай літаратуры” [7, с. 7]. В. Шынкарэнка даследуе праблемы паэтыкі гістарычнага жанру на матэрыяле сучаснай прозы. Гістарычны жанр характарызуецца аўтарам як самастойная літаратурная адзінка, што будуецца і існуе ў шматжанравым мастацкім свеце па своеасаблівых законах і прынцыпах. Назіранні над адметнасцямі паэтыкі гістарычнай прозы грунтуюцца на разглядзе творчых наробкаў У. Караткевіча, Л. Дайнекі,         К. Тарасава. М. Гайдука, У. Арлова і іншых аўтараў, якія ўтвараюць надзвычай важкі і неабходны для паўнавартаснага засваення курсу гісторыі сучаснай літаратуры культурны пласт. В. Шынкарэнка разглядала мастацкія вартасці твораў Л. Дайнекі. Яна ўказвае, што “да сённяшняга дня праблема выбару ўласнага беларускага шляху застаецца надзвычай актуальнай. Сімвалы яго — імкненне да незалежнасці, якую мячом і гартаваным агнём адстойвалі героі Л. Дайнекі, вернасць роднай зямлі, сцягу, мове. Да гэтага клічуць “няўмольны голас памяці, голас продкаў, голас крыві” [8, с. 292].

Творчасць Л. Дайнекі ў сваіх артыкулах разглядалі такія даследчыкі, крытыкі, літаратуразнаўцы, як М. Ермаловіч [7],  К. Сідзельнікава [6],          М. Шамякіна [3], В. Шынкарэнка [2], [8] і іншыя.

Тым не менш, многія аспекты  творчасці Л. Дайнекі патрабуюць свайго далейшага асэнсавання. Так, неабходна больш грунтоўна даследаваць эвалюцыю мастацкага мыслення пісьменніка, змястоўную глыбіню яго твораў. Існуе неабходнасць у суаднясенні твораў Л. Дайнекі з духоўным кантэкстам сучаснасці.

Такім чынам, актуальнасць нашай  работы заключаецца ў неабходнасці далейшага комплекснага, сістэмнага асэнсавання гістарычнай прозы              Л. Дайнекі. Гістарычная проза пісьменнікаў заўсёды актуальная для нацыянальнай культуры. Гэтая актуальнасць пацвярджаецца, акрамя ўсяго іншага, яшчэ і невыпадковым фактам грамадскага прызнання гэтага тыпу творчасці, а таксама пастаяннымі  спробамі зразумець яе ў кантэксце  істотных праблем, якія вылучае кожная наступная культурна-гістарычная  сітуацыя.

Мэта дыпломнай работы — раскрыць спецыфіку гістарычнай  прозы    Л. Дайнекі.

Мэтай прадвызначана вырашэнне  наступных задач:

• па-новаму перачытаць гістарычную прозу Л. Дайнекі, паказаць якія важныя і актуальныя праблемы ставіў і вырашаў пісьменнік ў творах;

• раскрыць гістарычныя падзеі і вобразы ў раманах Л. Дайнекі;

• даследаваць міфалагічныя вобразы і рэлігійныя супярэчнасці ў раманах Л. Дайнекі;

• вызначыць наватарства  Дайнекі ў асвятленні падзей далёкай  мінуўшчыны.

Аб’ектам даследавання —  раманы Леаніда Дайнекі.

Прадмет даследавання — старонкі гісторыі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1 ГІСТАРЫЧНЫ ЖАНР ЯК АДМЕТНАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ АДЗІНКА: ТЭАРЭТЫЧНЫ АСПЕКТ ДАСЛЕДАВАННЯ

 

Спроба сутнаснага спасціжэння  літаратуры на пачатку 21 стагоддзя істотна нічым не розніцца ад намаганняў аналагічнага кшталту ў папярэднія эпохі. I справа тут не ў абумоўленых часам адметных патрабаваннях да мастацтва слова, а ў трываласці грунту яго прызначэння, заўсёднай наканаванасці выступаць найвышэйшай формай выяўлення нацыянальнай духоўнай культуры. Сённяшняе разуменне прыгожага пісьменства, нягледзячы на непрыхаваны скепсіс і бязвер’е ў яго заўтрашняй актуальнасці, звыклай запатрабаванасці, сляпых вернікаў, апалагетаў новых тэхналогій і бясконцага прагрэсу, застаецца блізкім да толькі што акрэсленага. Хоць, безумоўна, жыццё грамадства, яго мараль і эстэтычныя густы, скіраванасць і захапленні сусветнай культурай не могуць не ўплываць і адпаведна не фарміраваць заканамернасці развіцця літаратурнага працэсу на яго канкрэтнай гістарычнай стадыі.

Информация о работе Гістарычны жанр як адметная літаратурная адзінка: тэарэтычны аспект даследавання