Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Марта 2013 в 16:29, шпаргалка
Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Статистике"
Мова — найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў, пра вызначэнне агульных планаў і г. д. Мова ўзнікае з настойлівай патрэбы грамадства і ў грамадстве, гэта — сацыяльная з’ява.
Для таго каб служыць сродкам зносін, мова павінна выказваць усё, што мы ведаем пра навакольны свет, грамадства і яго развіццё, пра сябе і нават пра саму мову. Таму ў моўных сродках замацоўваецца каласальная праца чалавецтва ў пазнанні свету.
Так, у слове “пяць” замацавана і здольнасць чалавека лічыць прадметы і падзеі, і здольнасць адцягваць паняцце лічбы ад канкрэтных прадметаў, якія падлічваюцца (пяць чалавек, пяць вагонаў), і здольнасць ажыццяўляць з гэтымі адцягненымі лічбамі пэўныя аперацыі, напрыклад, складанне ці ўзвядзенне ў ступень і г. д. Пазнанне свету працягвалася тысячагоддзі, і замацаванне ў мове вынікаў гэтай працы азначала ўкараненне адпаведных ведаў у свядомасць, быт. Таму мова не проста сродак зносін, але і помнік велізарнай духоўнай працы мінулых пакаленняў.
Грамадскае прызначэнне мовы рэалізуецца і раскрываецца праз яе сацыяльныя функцыі. Сучаснае грамадства дазваляе чалавеку і нават прымушае яго ўключацца ў вялікую колькасці відаў зносін. Яны патрабуюць адпаведнай колькасці моў.
Унутраная складанасць зносін у сучасным грамадстве адлюстроўваецца, у прыватнасці, у шматзначным ужыванні слова мова: мова родная і чужая, літаратураная і дыялектная, нацыянальная і міжнацыянальная і г. д.
Патрэбныя чалавеку мовы — не простая сукупнасць разнастайных сродкаў зносін, а пэўная сістэма моў розных тыпаў. На кожным грамадска-гістарычным этапе яна адлюстроўвае развітасць унутраных і знешніх сувязей сям’і, нацыі, народа, краіны і накіроўвае асобу, памагае ёй авалодаць духоўнымі багаццямі грамадства, яго культурай. Спроба аб’ектыўна акрэсліць грамадскі ідэал развітай у моўных адносінах асобы вядзе да вылучэння наступных відаў канкрэтных моўных патрэб, цесна звязаных з кантэкстам сучаснай культуры грамадства.
Па-першае, гэта патрэба ў чалавечай мове як сродку пераўтварэння біялагічнай істоты чалавека ў істоту сацыяльную. Мова маці, мова сям’і, мова першаснага асяроддзя, незалежна ад яе этнічнай або сацыяльнай адметнасці ўвасабляюць другую сігнальную сістэму і даюць магчымасць дзіцяці стаць асобай, далучыцца да роду чалавечага. Патрэба гэта самая жыццёвая з усіх відаў чалавечых патрэб. З ёю ў вялікай ступені звязана інтэлектуальнае развіццё асобы.
Па-другое, патрэба ў этнамове, мове роднай, нацыянальнай, у форме якой толькі і можа рэалізавацца і існаваць чалавечая мова.
Па-трэцяе, патрэба ў мове (або мовах) міжнацыянальных зносін у шматнацыянальным грамадстве ці арганізацыях.
Па-чацвёртае, патрэба ў сацыяльных дыялектах, што існуюць у межах нацыянальных моў. Гэта прафесійныя мовы, мовы навукі, спецыфічныя “падмовы” культуры (фальклор, узроставыя і прафесійныя жаргоны і г. д.).
Па-пятае, патрэба ў разнастайных замежных мовах. Веданне замежных моў пашырае кругагляд асобы, запяспечвае разнастайныя інтэрнацыяльныя зносіны, азнаямленне з вопытам іншых народаў і дасягненнямі іх культуры.
Па-шостае, патрэба ў фармалізаваных мовах, што забяспечваюць чалавеку доступ да ЭВМ, складанай сучаснай тэхнікі, а значыць, і да актыўнага, свядомага, прадуктыўнага выкарыстання самай разнастайнай інфармацыі ў сферах сучаснай вытворчасці, навуковых даследаванняў, навучання і адукацыі, кіраўніцкай дзейнасці, прагназавання сацыяльных падзей.
Па-сёмае, патрэба ў так званых другасных мадэлюючых сістэмах — мовах музыкі, кіно, жывапісу, архітэктуры і іншых мастацтваў, г. зн. Разнастайных вынайдзеных людзьмі знакавых сістэмах, прызначэнне якіх — забяспечыць удзел асобы ў духоўна-культурным развіцці грамадства, яго маральнай і мастацкай эвалюцыі.
Нарэшце, існуе і грамадская патрэба ў агульналінгвістычнай адукаванасці. Веданне тэарэтычных асноў мовазнаўства (як і асноў фізікі, біялогіі і г. д.) — адзін з фактараў выпрацоўкі навуковага светапогляду.
З першых дзён свайго жыцця
індывідуум пачынае авалодваць
грамадска-гістарычным вопытам
Авалоданне нацыянальнай мовай
— неабходная перадумова сацыялізацыі
асобы, фарміравання яе самасвядомасці,
далейшага ўваходжання ў
Пад функцыяй мовы разумеюць яе прызначэнне і ролю, якую яна выконвае ў жыцці чалавека і грамадства.
Галоўная функцыя мовы - камунікатыўная. Узнікшы разам з грамадствам, мова нястомна служыць чалавеку ў розных яго занятках і патрэбах. У штодзённай моўнай практыцы людзі ўдасканальвалі гэты сродак зносін, імкнуліся спазнаць яго прыроду. Народ даўно заўважыў, што мова — найважнейшы сродак зносін, і выказаў гэтую думку вобразна і даступна ўсім: Язык да Кіева давядзе. Няведамая дарога на канцы языка.
Сувязь чалавека з навакольным светам ажыццяўляецца праз намінатыўную функцыю мовы, знешнія прадметы становяцца ўнутраным здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, пачуццяў, калі гэтыя прадметы атрымліваюць назвы сродкамі мовы, у першую чаргу словамі.
У свядомасці
чалавека, у яго ўнутраным свеце
адлюстроўваюцца знешняя
Пазнавальная функцыя. Чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы. Засвойванне назапашаных чалавецтвам ведаў, практычна ўсе працэсы навучання людзей (у школах, у ВНУ і г. д.) звязаны з шырокім выкарыстаннем мовы, якая служыць галоўным сродкам атрымання, павелічэння, узбагачэння ведаў.
Мова з’яўляецца і галоўным спосабам выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека і тым самым выконвае экспрэсіўную функцыю. Праз мову перадаюцца не толькі веды, пэўныя звесткі, але і выяўляюцца адносіны да таго, хто гаворыць (яго здольнасці, вопыт, эрудыцыя, уменне валодаць мовай), разгортваецца ўвесь унутраны свет чалавека. Добрае, шчырае слова высока цэніцца ў народзе. Яно ўздымае настрой, надае сілы. Дапамагае жыць. Невыпадкова яго параўноўваюць з прадметамі і з’явамі, якія маюць вялікае значэнне ў жыцці чалавека: Добрае слова далёка чуваць. Ласкавае слова — што дзень ясны. Скажа — як мёд пакажа. Слова даражэй за золота.
Эстэтычныя функцыя. Увасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні, красамоўстве.
Як бачым, родная мова — гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, і знак яго прысутнасці на зямлі; родная мова — гэта адвечны голас радзімы.
Беларуская мова, як і руская, і
ўкраінская, пачала складвацца ва ўмовах
феадальнай раздробленасці Кіеўскай Русі
ХІ — ХІІ стст. на аснове тых дыялектных
асаблівасцей, якімі адрозніваліся
гаворкі былых
Беларуская народнасць і яе мова сфарміраваліся ў ХІV — ХVІ стст. у складзе Вялікага княства Літоўскага, у якім знаходзіліся землі сучаснай Беларусі пасля таго, як паўночна-ўсходнія і паўднёвыя землі былой Кіеўскай Русі трапілі пад уладу татара-манголаў. Тагачасная беларуская мова ўжо выразна адрознівалася і ад усходнеславянскай мовы, якая была яе асновай, і ад іншых старажытных славянскіх моў.
Развіццю мовы ў ХV — ХVІ стст. садзейнічалі яе значныя культурныя і грамадска-палітычныя функцыі: яна з’яўлялася дзяржаўнай мовай, а таксама сродкам міжэтнічных зносін у Вялікім княстве Літоўскім (на ёй пісалі ўрадавыя пастановы, акты, граматы, вялася дыпламатычная перапіска, афармляліся справы ў земскіх і гарадскіх судах). Асноўнымі цэнтрамі свецкай дзелавой пісьменнасці былі дзяржаўныя, прыватнафеадальныя і гарадскія (магістрацкія) канцылярыі. Асаблівае значэнне мела вялікакняжацкая канцылярыя, дзе афармляліся найважнейшыя акты, прывілеі, дэкрэты. Беларускай мовай карысталіся і ў асноўных жанрах свецкай літаратуры, найперш у летапісах і хроніках, якія адлюстроўвалі грамадска-палітычнае становішча розных слаёў насельніцтва. Да нас дайшлі мастацкія творы таго перыяду: вершы Сімяона Полацкага, Андрэя Рымшы, “Ліст да Абуховіча”, “Прамова Мялешкі” і інш.
На беларускай мове ўпершыню на славянскім усходзе пачаў кнігадрукаванне выдатны асветнік Францыск Скарына, традыцыі якога прадоўжылі Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Пётр Мсціславец, браты Мамонічы і інш. У развіцці асветы значную ролю адыгралі друкарні ў Нясвіжы, Цяпіне, Заблудаве, а таксама Брэсцкі друкарскі двор. Выдатным культурным помнікам таго часу з’яўляецца выдадзены ў 1588 годзе “Статут Вялікага княства Літоўскага”, які доўгі час заставаўся адзіным зборам законаў у Еўропе.
Беларускай вуснай і пісьмовай мовай карысталіся не толькі беларусы, але і літоўцы, і татары. У рэлігійных кнігах беларускіх татар — кітабах, што пісаліся па-беларуску арабскім пісьмом, выразна адлюстроўваюцца фанетычныя і лексічныя асаблівасці нашай мовы таго часу.
Пашырэнне грамадскіх і культурных
функцый мовы ўзбагачала яе, удасканальвала
граматычную структуру, павялічвала
лексічны запас. Але пасля таго, як
Вялікае княства Літоўскае аб’
У канцы ХVІІІ ст. беларускія землі ў выніку раздзелаў Рэчы Паспалітай аказаліся ў складзе Расійскай імперыі і паскорылася фарміраванне беларускай нацыі і нацыянальнай мовы. На народна-дыялектнай аснове фарміруецца новая літаратурная мова беларусаў, з’яўляюцца творы разнастайных жанраў і стыляў: паэмы “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навыварат”, камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча, вершы і паэмы Ф. Багушэвіча, публіцыстычныя адозвы К. Каліноўскага і інш.
Станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы адбывалася ва ўмовах сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, калі царскія ўлады забаранялі выкарыстанне роднай мовы ў дзяржаўных установах і школах. Указам 1840 года забаранялася само слова “Беларусь”, а пасля задушэння паўстання 1863 года не дазвалялася выданне кніг на беларускай мове. Распаўсюджвалася нелегальная літаратура, выдадзеная за мяжой. Пасля рэвалюцыйных падзей 1905 года з’явілася не толькі легальная літаратура, але і перыядычныя выданні: “Наша ніва”, Наша доля”, “Гоман”, “Лучынка”, “Раніца” і інш. Вакол выданняў і выдавецтваў групаваліся творчыя сілы Беларусі, загучала беларускае слова ў творах Янкі Купалы, Якуба Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, З. Бядулі, Ядвігіна Ш. і інш. Асабліва спрыяльныя ўмовы склаліся для беларускай мовы ў 20-я гады ХХ ст., калі беларуская мова стала дзяржаўнай, калі яна стала мовай навукі, справаводства, на ёй працавалі школы, тэхнікумы, ВНУ. Удасканальваліся нормы беларускай мовы, узбагачаўся яе слоўнікавы запас, актывізавалася навуковае даследаванне моўных працэсаў (Я. Карскі, Б. Тарашкевіч). Беларускі правапіс уніфікаваўся, што замацавана рэформамі правапісу 1933 і 1957 гг.
У 30-я гады ХХ ст. функцыянаванне нацыянальнай
мовы звужаецца, што адразу праяўляецца
ў сферы навучання. У 1938 годзе
выходзіць пастанова “Аб
У 1990 годзе быў прыняты Закон
аб мовах у Рэспубліцы Беларусь,
паводле якога мова карэннай нацыі
станавілася дзяржаўнай. Пасля правядзення
першага