Шпаргалка по "Статистике"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Марта 2013 в 16:29, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Статистике"

Файлы: 11 файлов

шпоры по энергосбережению.doc

— 549.50 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по философии.docx

— 192.12 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по статистике 2.doc

— 564.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по статистике 1.doc

— 2.27 Мб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по социологии.docx

— 73.55 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по охране труда.docx

— 60.48 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры макраэкономика с 12 вопроса.doc

— 1.60 Мб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры бел.яз..docx

— 124.85 Кб (Скачать файл)

Хаця фаналогія як навука аб драбнейшых адцягненых адзінках мовы ўзнікла толькі ў 20 стагоддзі, інтуітыўна патрэба ў  гэтых адзінках адчувалася вельмі даўно, па крайняй меры, з часоў стварэння  першых алфавітных сістэм, калі адзін  гук адлюстроўваўся адным графічным  знакам, што характарызуецца як геніяльнае адкрыццё , а алфавітнае адлюстраванне  членападзельнасці мовы зазначаецца  нават як яе сутнасць .Вынаходнікі  літарнага пісьма для розных моў (у тым ліку Кірыл і Мефодый  для славянскай пісьменнасці, якая ва ўдасканаленым выглядзе выкарыстоўваецца ў сучаснай беларускай мове) кіраваліся ў сваёй творчай дзейнасці  не столькі на характар вымаўлення гукаў, на іх акустычныя якасці, колькі на функцыі гукаў. Менавіта таму фактычна безліч гукаў маўлення, класы якіх і аб’ядноўваюцца ў сучасным мовазнаўстве ў фанемы, пры іх пісьмовым адлюстраванні  зводзілася ўсяго да некалькіх дзесяткаў  літар, з дапамогай якіх фіксаваўся не фанетычны, а пераважна фаналагічны  прынцып пісьма. Звядзенне мноства  рэальных гукаў нашага маўлення да абмежаванай колькасці фаналагічных адзінак і літар адбываецца, магчыма, і таму, што ў гэтых адзінках фіксуюцца толькі тыя прыкметы, якія служаць фаналагічна істотнымі, г. зн. адыгрываюць сэнсаадрознівальную  ролю, з’яўляюцца дыферэнцыяльнымі ў  мове, нясуць функцыянальную нагрузку (гл.: РЕФОРМАТСКИЙ 1970, 9 – 10). Іменна падсвядомая  фаналагічная арыентацыя стваральнікаў  алфавітаў прыводзіць да таго, што  спецыялістамі так і не створаны строгія арфаграфічныя сістэмы, якія б цалкам адпавядалі гукавым  сістэмам той ці іншай мовы. Больш  таго, некаторыя алфавіты, напрыклад  лацінскі для англійскай мовы, маюць  істотныя несупадзенні з гукамі пэўнай мовы.

Кірыліцкі алфавіт сучаснай беларускай літаратурнай мовы больш паслядоўна адлюстроўвае яе фанетычную сістэму (гл.: КАМАРОЎСКІ 1972, 21), але, зразумела, далёка не адэкватна адпавядае ёй (параўн.: ПАДЛУЖНЫ 1969, 137), бо мае, па-першае, літары, якім няма гукавых адпаведнікаў, напрыклад ь (параўн.: ГВОЗДЕВ 1963, 36); па-другое, адной літарай перадаюцца або спалучэнні двух гукаў (параўн.: я, е, ё, ю), або якасна розныя гукі ці фанемы (цвёрдыя і мяккія, звонкія і глухія і інш.). Асобныя гукі беларускай мовы перадаюцца спалучэннямі літар, у прыватнасці дыграфамі дз, дж, а таксама спалучэннем з мяккім знакам (параўн.: гусь, радасць, пісьмо і інш.); спалучэннем літар перадаецца і вымаўленне падоўжаных зычных (параўн.: збожжа, вяселле, насенне і інш.).

Для перадачы пяці галосных фанем  беларускай мовы, якія выконваюць сэнсаадрознівальную  ролю, выкарыстоўваецца 10 літар: а, е, ё, і, о, у, э, ы, ю, я. З іх так званыя ётавыя е, ё, і, ю, я ў пачатку слова, а пасля галосных, ў, апострафа ў сярэдзіне і ў канцы слова выражаюць спалучэнне гукаў ( й + адпаведны галосны э, о, і, у, а). З дапамогай дадзеных літар перадаецца і мяккасць зычных (параўн.: люк – лук, нёс – нос, спяц ь -- спаць, сіта – сыта, без – бэз і г.д.). 14 беларускіх літар б, в, г, дз, з, к, л, м, н, п, с, ф, х, ц перадаюць на пісьме і цвёрдыя зычныя (у прыватнасці, пасля галосных, што абазначаюцца літарамі а, о, ы, у, э ), і мяккія (абазначаюцца спалучэннем з ётавымі ці з мяккім знакам). Літары д, дж, ж, р, т, ў, ч, ш абазначаюць на пісьме адпаведныя цвёрдыя зычныя гукі. Правапіс галосных і зычных гукаў беларускай літаратурнай мовы падпарадкоўваецца кадыфікаваным правілам (гл.: КАМАРОЎСКІ 1965).

У складзе сённяшняга беларускага  алфавіта налічваецца 34 літары, кожная з якіх мае чатыры варыянты свайго графічнага адлюстравання, або чатыры графемы: рукапісная, друкаваная, малая, вялікая.

 А, а, а, А ; б, Б. б, Б; в, В. в, В; г, Г, г, Г; д, Д, д, Д; дж, Дж, дж, Дж; дз, Дз, дз, Дз; е, Е, е, Е ; ё, Ё, ё, Ё; ж, Ж, ж, Ж; з, З, з, З; і, І, і, І; к, К, к, К; л, Л, л, Л; м, М, м, М; н, Н, н, Н; о, О, о, О; п, П, п, П; р, Р, р. Р; с, С, с, С; т, Т, т, Т; у, У, у, У; ў, Ў, ў, Ў; ф, Ф, ф, Ф; х, Х, х, Х; ц, Ц, ц, Ц; ч, Ч, ч, Ч; ш, Ш, ш, Ш; ы, Ы, ы, Ы ; ь, Ь, ь, Ь ; э, Э, э, Э ; ю, Ю, ю, Ю ; я, Я, я, Я.

Паслядоўнасць размяшчэння літар  у алфавіце з’яўляецца штучнай, умоўнай, але яе трэба ведаць гэтаксама  добра, як табліцу множання, бо ў  прыведзеным алфавітным парадку  будуюцца разнастайныя слоўнікі (тлумачальныя, энцыклапедычныя, арфаграфічныя і  г.д.), картатэкі і каталогі ў бібліятэках, шматлікія даведнікі, адрасныя і  тэлефонныя кнігі і да т.п.

 

 

  1. Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнталагічная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная).

 

У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне  моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – (лац. inter “паміж”, ferens, ierentis “які нясе, пераносіць”) узаемадзеянне  элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэта ўзаемадзеянне  выражаецца ў адхіленнях ад нормаў іншай мовы, міжвольным (несвядомым) перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з’ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы:

- фанетыку (фанетычная інтэрферэнцыя), калі, напрыклад, у рускай мове  двухмоўнага індывіда сустракаюцца  такія беларускамоўныя фанетычныя  рысы, як цвёрдыя [р] і [ч]  на месцы рускіх мяккіх [р’] і  [ч’], дзеканне і цеканне, ярка  выражанае аканне і г.д.;

- акцэнтуацыю (акцэнтная інтэрферэнцыя), калі двухмоўны індывід размаўляе,  напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай  мовы: за* борт (замест за бо*рт), глі*няны (замест гліня*ны), адзі*наццаць (замест адзіна*ццаць), спіна* (замест спі*на) і г.д.;

- лексіку (лексічная інтэрферэнцыя), калі білінгв, напрыклад, у  беларускай мове ўжывае выразы  тыпу васкрасенне (бел. нядзеля), благадару (дзякуй), ці калі білінгв  у рускай мове ўжывае выразы  тыпу Сегодня сильная завея  (рус. метель);

- словаўтварэнне (словаўтваральная  інтэрферэнцыя), калі білінгв ужывае  словы, у якіх назіраецца несупадзенне  словаўтваральных сродкаў, напрыклад,  у рускім маўленні такімі інтэрферэмамі  з’яўляюцца безлюдность (рус.  безлюдие), атлетичный (атлетический), вишняк (вишенник), по-человечьи (по-человечески); ці ў беларускім маўленні білінгваў  вымакшы (бел. вымаклы), ахрыпшы  (ахрыплы), кантраліраваць (кантраляваць).

- марфалогію (марфалагічная інтэрферэнцыя), калі граматычнае афармленне  рускіх і беларускіх лексем  не адпавядае норме. Напрыклад,  білінгв, гаворачы па-руску, можа  няправільна ўжываць родавыя  формы назоўнікаў (золотой медаль  замест золотая медаль, порванный  шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага  ліку (озёры замест озёра, окны  замест окна) і г.д. 

- сінтаксіс (сінтаксічная інтэрферэнцыя), калі пры карыстанні рускай  мовай білінгв уводзіць у яе  сінтаксічныя канструкцыі беларускай  мовы, напрыклад, дочкина сумка  замест сумка дочери, сынов костюм  замест костюм сына, смеяться  с него замест смеяться над  ним і г.д. 

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць  і ўстойлівасць памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага  двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў  ва ўмовах двухмоўя.

 

 

 

  1. Род і лік назоўнікаў. Неадпаведнасць роду і ліку назоўнікаў у параўнанні з рускай мовай.

 

Назоўнік характарызуецца  як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі  роду, ліку, склону. Паняцце прадметнасці ахінае не толькі найменні канкрэтных рэалій рэчаіснасці, але і назвы адцягненых рэалій, якасцяў, дзеянняў, прыкмет, працэсаў, з’яў, уласцівасцяў і інш. Катэгарыяльнае значэнне прадметнасці не можа служыць адэкватным адпаведнікам канкрэтнай прадметнасці, што служыць асновай для выдзялення толькі аднаго класа назоўнікаў (канкрэтныя назоўнікі тыпу стол, кніга, дрэва і да т.п.). Па сутнасці, значэнне прадметнасці ўяўляецца лексічнай катэгорыяй, якая афармляецца пэўнымі граматычнымі паказчыкамі, таму назоўнікі правамерна называюць лексіка-граматычным разрадам слоў. Асабліва відавочным лексіка-граматычны характар назоўнікаў праяўляецца пры іх класіфікацыі на ўжо згаданыя разрады, што традыцыйна вылучаюцца з улікам і лексіка-семантычных, і марфалагічных крытэрыяў (адушаўлёныя і неадушаўлёныя, канкрэтныя і абстрактныя, агульныя і ўласныя, зборныя, рэчыўныя). Межы гэтых разрадаў назоўнікаў перакрыжоўваюцца, бо адны і тыя ж словы звычайна ўключаюцца адначасова ў некалькі груп. Напрыклад, адны адушаўлёныя назоўнікі могуць быць ахарактарызаваныя і як уласныя, і як абстрактныя (параўн.: Алесь, Яніна, Сымон і да т.п.), другія – як агульныя і як канкрэтныя (параўн.: цясляр, дзяўчына, маці і інш.).

Род служыць адной з найбольш глабальных граматычных катэгорый, якая праяўляецца не толькі ў імён (назоўнікаў, прыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, займеннікаў) , але і  ў пэўных формах дзеяслова (прошлы час  адзіночнага ліку, абвесны лад, дзеепрыметнікі). У пераважнай большасці назоўнікаў адзіночнага ліку род выражаецца фармальна, з дапамогай пэўных канчаткаў, на аснове якіх усе гэтыя назоўнікі  размяркоўваюцца па трох марфалагічных  разрадах: мужчынскі, жаночы і ніякі  род.

У дачыненні да многіх адушаўлёных  назоўнікаў катэгорыя роду даволі выразна  матывуецца біялагічным полам адпаведных асоб, дзякуючы чаму ўтвараецца натуральнае  супрацьпастаўленне назоўнікаў мужчынскага  і жаночага роду, якія сумесна супрацьпастаўляюцца  ў сваю чаргу назоўнікам ніякага  роду.

Такім чынам, род служыць для адушаўлёных назоўнікаў найперш семантычнай катэгорыяй, што аднак таксама даволі паслядоўна афармляецца марфалагічнымі паказчыкамі і яшчэ больш выразна і дакладна сінтаксічнымі сродкамі, праз спалучальнасць назоўнікаў з рознымі азначэннямі.

З семантычнага пункту гледжання да назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду адносяцца адпаведныя назвы  асоб мужчынскага і жаночага полу (параўн.: дзядзька, хлопчык і інш. – мужчынскі род, сястра, кабета і інш. – жаночы род), прычым і такія назоўнікі (звычайна запазычаныя словы), якія марфалагічна не маюць форм свайго выражэння, або нескланяльныя назоўнікі (параўн.: кулі – мужчынскі род, лэдзі – жаночы род і інш.). У тэксце род нескланяльных назоўнікаў паслядоўна праяўляецца сінтаксічна праз форму дапасаванага да іх слова (параўн.: прыгожае кімано, ветлівая мадам, замежны аташэ і да т.п.).

З марфалагічнага пункту гледжання  да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі  з нулявым канчаткам у назоўным склоне і канчаткамі –а (-я), -у (-ю) у родным склоне, а таксама тыя назвы асоб мужчынскага полу, якія маюць канчатак –а, (-я) у назоўным склоне (параўн.: мужчына, дзядуля і інш.). Да назоўнікаў жаночага роду належаць словы з канчаткамі –а (-я) і нулявым канчаткам у назоўным склоне і з канчаткам -ы (-і) у родным склоне (параўн.: хата – хаты, восень – восені, ноч – ночы, зямля – зямлі і да т.п.). Да ніякага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі –о (-ё), -а (-я), -е ў назоўным склоне, назоўнікі на –мя, нескланяльныя неадушаўлёныя назоўнікі тыпу шасі, метро, рагу, фота і інш.).

 

Лексіка-граматычная катэгорыя  ліку семантычна знаходзіць сваё выражэнне ў асобным разрадзе слоў – лічэбніках, а таксама ў некаторых формах дзеясловаў, у многіх назоўніках, займенніках, прыметніках, прыслоўях, з дапамогай якіх можна выразіць (азначыць) любы лік, і дакладны, і няпэўны. У параўнанні з родам катэгорыя ліку больш паслядоўна і выразна матывуецца знешняй рэальнасцю: адзінкавасцю або множнасцю пазначаных словамі прадметаў, з’яў, прыкмет, а таксама іх расчлянёнасцю (параўн.: НЕХАЙ, ПОПЛАВСКАЯ 1983, 100). У залежнасці ад таго, злічонымі ці незлічонымі з’яўляюцца адпаведныя абазначэнні, назоўнікі беларускай мовы падзяляюцца на словы, што маюць адзіночны і множны лік, словы толькі з адзіночным лікам, або singularia tantum, словы толькі з множным лікам, або pluralia tantum. Да слоў толькі адзіночнага ліку належаць уласныя назвы (параўн.:Купала, Беларусь, Мінск і да т.п.), рэчыўныя назоўнікі (параўн.: вада, сена , золата і інш.), адцягненыя назоўнікі са значэннем прыкметы, дзеяння, стану (параўн.: братэрства, сінь, ідэалізм і інш.), зборныя назоўнікі (параўн.: студэнцтва, птаства, ламачча і інш.), назвы месяцаў, напрамкі свету (параўн.: лістапад, жнівень, поўдзень і інш.). Pluralia tantum складаюць назоўнікі, што абазначаюць парныя або састаўныя прадметы (параўн.: сані, акуляры, шахматы і інш.), некаторыя абстрактныя паняцці (параўн.: паводзіны, зносіны, гульні і інш.), паўтаральныя дзеянні, працэсы (параўн.: дэбаты, заняткі, жмуркі і інш.), пэўныя часавыя адрэзкі, святы , абрады (параўн.: канікулы, дажынкі, заручыны і інш.), некаторыя ўласныя імёны (параўн.: Смалявічы, Афіны, Гімалаі і інш.), назвы сукупнасці чаго-небудзь (параўн.: аліменты, дрожджы, фінансы і інш.), найменні частак цела (параўн.: лёгкія, бронхі, ныркі і інш.). Некаторыя множналікавыя назоўнікі падлягаюць злічэнню (параўн.: трое саней, двое сутак, шмат дэбатаў і інш.). Назоўнікі з суадноснымі формамі адзіночнага і множнага ліку абазначаюць і канкрэтныя прадметы (параўн.: стол – сталы, літара – літары, ліст – лісты і інш.), і адцягненыя паняцці (параўн.: думка – думкі, тэорыя – тэорыі, погляд – погляды і інш.).

Фармальна граматычнае значэнне назоўнікаў адзіночнага ліку праяўляецца нулявым  канчаткам у назоўным склоне (параўн.: конь, дуб, горад і інш.), канчаткамі -а, (-я), -о , -е (параўн.: галава, вішня, акно, поле і інш.) ; множнага ліку – канчаткамі -ы, (-і) (параўн.: хаты, коні і інш.), радзей -е (параўн.: мінчане, сяляне і інш.) , а таксама сінтаксічна праз формы спалучальных з назоўнікамі азначэнняў, якія або дубліруюць марфалагічна выражаныя формы ліку (параўн.: галасісты салавей, смачная рыба, моцнае дрэва і інш.), або служаць адзіным сродкам яго выражэння для нязменных форм назоўнікаў (параўн.: прыгожае кашнэ – прыгожыя кашнэ і інш.). Асобныя назоўнікі і займеннікі ўтвараюць форму множнага ліку суплетыўным спосабам (параўн.: чалавек – людзі, я – мы і інш.).

Для значэнняў катэгорыі адзіночнага  і множнага ліку ўласцівы транспазіцыі (гл.: МАРТЫНОВ 1982, 101), бо ў пэўных сітуацыях  і кантэкстах памянёныя значэнні могуць ужывацца адно на месцы другога (параўн.: У нашых лясах водзіцца воўк і ліса і Мне не хочацца жыць у розных там аўстраліях і інш.). Адно з істотных адрозненняў паміж катэгорыямі адзіночнага і множнага ліку палягае ў тым, што першая звязана з паняццем пэўнасці, другая – з паняццем няпэўнасці (гл.: РЕВЗИН 1977, 155 – 156).

Множны лік рэчыўных назоўнікаў часцей за ўсё мае адносіны не да ўласна ліку, а да розных тых семантычных асаблівасцяў слоў, што адлюстроўваюць гатункі, якасці, інтэнсіўнасць, аб’ём і іншыя ўласцівасці рэчаў (параўн.: калійныя солі, малдаўскія віны, пяскі пустыні, сібірскія снягі і інш.), пры гэтым падобныя словы часта тэрміналагізуюцца (гл.: АРАШОНКАВА, БУЛЫКА, ЛЮШЦІК, ПАДЛУЖНЫ 1999, 119). У адносінах да ўласных асоб множны лік ужываецца для іх размежавання (параўн.: браты Казловы, дзве Тані і інш.).

У дзеясловаў значэнне множнага ліку праяўляецца марфалагічнымі сродкамі для форм цяперашняга часу і загаднага  ладу (параўн.: слуха-ю, слуха-ем, слуха-еш, слуха-еце, слуха -е, слуха-юць, слуха-й, слуха-йце); у дзеясловаў прошлага часу і ўмоўнага ладу – адпаведнымі родавымі канчаткамі (параўн.: адзіночны лік – нулявы канчатак, -а, -о ў прыкладах нёс, няс – л-а, няс-л-о і да т.п.), а ў гэтых жа дзеяслоўных формах множнага ліку – канчаткам –і (параўн.: няс-л-і і да т. п.).

Прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, дзеепрыметнікі, некаторыя займеннікі або дубліруюць граматычныя значэнні ліку назоўнікаў, да якіх яны дапасуюцца (параўн.: чорны конь – чорныя коні, першая птушка – першыя птушкі, цэлы дзень – цэлыя дні і інш.), або, як ужо зазначалася, служаць адзінай формай выражэння ліку ў нязменных назоўнікаў (параўн.: лепшае кіно – лепшыя кіно, хуткае таксі – хуткія таксі і інш.).

 

  1. Канчаткі назоўнікаў I скланення адзіночнага ліку ў давальным і месным склонах.

тесты по философии.doc

— 120.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

тесты по философии(1).doc

— 120.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

тесты по статистике.doc

— 46.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

Информация о работе Шпаргалка по "Статистике"