Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Марта 2013 в 16:29, шпаргалка
Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Статистике"
● не- (ня-), якія ўказваюць на адсутнасць таго або процілегласць таму, што названа ўтваральнай асновай: адмоўнасць → неадмоўнасць, адназначнасць → неадназначнасць, аднароднасць → неаднароднасць, адчувальнасць → неадчувальнасць, верагоднасць → неверагоднасць, дагаранне → недагаранне, дагарванне → недагарванне і інш.;
● без- (бяз-) і бес- (бяс-), пры дапамозе якіх утвараюцца тэрміны-прыметнікі са значэннем ‘не мае таго, што абазначана ўтваральнай асновай’: напорны → безнапорны, сальніковы → бессальніковы, сцёкавы → бяссцёкавы і інш.;
● звыш-, пры дапамозе якога ўтвараюцца тэрміны-прыметнікі, што абазначаюць перавышэнне якасці, уласцівасці, абазначанай утваральнай асновай: адчувальны → звышадчувальны, гарачатрывалы → звышгарачатрывалы, дакладны → звышдакладны, праводны → звышправодны, хуткадзейны → звышхуткадзейны, цягучы → звышцягучы і інш.
Прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння займае невялікае месца ў тэрміналагічнай намінацыі. Прэфіксальна-суфіксальным спосабам тэрміны ўтвараюцца шляхам адначасовага далучэння да ўтваральнай асновы прэфікса і суфікса:
● пры дапамозе прэфікса за- і суфікса -нік утвараюцца тэрміны-назоўнікі з агульным значэннем прадмета, які размешчаны за тым, што названа ўтваральнай асновай: галава → загалоўнік, зуб → зазубнік;
● пры дапамозе прэфікса на- і суфікса -нік утвараюцца тэрміны-назоўнікі, якія абазначаюць у асноўным прадметы, размешчаныя на чым-небудзь або прызначаныя для таго, аб чым сказана ўтваральнай асновай: галава → нагалоўнік, грудзі → нагруднік, канец → наканечнік;
● пры дапамозе прэфікса пад- і суфікса -нік утвараюцца тэрміны-назоўнікі са значэннем прадмета, які знаходзіцца або размяшчаецца пад тым, што абазначана ўтваральнай асновай: домна → паддоменнік, пята → падпятнік, рама → падрамнік;
● пры дапамозе прэфікса без- (бяз-) і суфікса -н- утвараюцца тэрміны-прыметнікі са значэннем ‘не мае ці адбываецца без таго, што названа ўтваральнай асновай’: паветра → беспаветраны, перабой → бесперабойны, полымя → бясполымны, перапынак → бесперапынны, шум → бясшумны і інш.;
● пры дапамозе прэфікса пры- і суфікса -н- утвараюцца тэрміны-прыметнікі са значэннем ‘знаходзіцца каля таго, паблізу таго ці побач з тым, што абазначана ўтваральнай асновай’: зямля → прыземны, граніца → прыгранічны і інш.;
● пры дапамозе прэфікса ўнутры- і суфіксаў -ев-, -н-, -ічн- утвараюцца тэрміны-прыметнікі са значэннем ‘знаходзіцца ўнутры, у сярэдзіне або ў межах чаго-н., што абазначана ўтваральнай асновай’: зерне → унутрызерневы, клетка → унутрыклетачны, крышталь → унутрыкрышталічны і інш.;
● тэрміны-прыметнікі з прэфіксам су- і суфіксам -н-, якія ўтвараюцца ад прыметнікаў і ўжываюцца са значэннем ‘які не падзелены на часткі’: цэлы → суцэльны.
Аснова- і словаскладанне займае значнае месца ва ўтварэнні тэрмінаў. Складаныя тэрміны (тэрміны-кампазіты) утвараюцца шляхам спалучэння ў адзінае цэлае двух і больш самастойных слоў або асноў. Асновы могуць злучацца паміж сабой злучальнымі галоснымі. Асноваскладанне можа спалучацца з суфіксацыяй: дабаўка і падавальнік → дабаўка-падавальнік, дабаўка і паскаральнік → дабаўка-паскаральнік, дабаўка і ўцяжарвальнік → дабаўка-ўцяжарвальнік; карыстацца вадой → водакарыстанне, паглынаць ваду → водапаглынанне, спальваць дым → дымаспальванне, дзяўбаць зубы → зубадзяўбанне і інш. Вылучаюцца тэрміны “змешанага” тыпу, у іх адзін з кампанентаў запазычаны, іншы — уласнабеларускі: аўтамабіль і самазвал → аўтамабіль-самазвал, аўтамабіль і ўсюдыход → аўтамабіль-усюдыход, аэрастат і скакун → аэрастат-скакун, блок і пакой → блок-пакой, бруст і памост → бруст-памост, вакуум і помпа → вакуум-помпа і інш.
Абрэвіятурны спосаб — гэта ўтварэнне тэрмінаў у выніку скарачэння словазлучэння. Актыўнаму ўжыванню іх садзейнічае агульная тэндэнцыя развіцця тэрміналогіі — імкненне да кароткіх тэрмінаў, “эканамічных”.
Сучасная беларуская тэрміналогія разнастайная паводле паходжання. На працягу ўсёй гісторыі фарміраванне яе адбывалася ва ўмовах кантактавання з іншымі мовамі, у тым ліку і неславянскімі.
Беларускую тэрміналагічную
● уласнамоўныя тэрміны;
● іншамоўныя тэрміны.
Уласнамоўныя тэрміны таксама розныя паводле паходжання. Да іх адносяцца многія словы, якія ўзыходзяць да праславянскіх і агульнаўсходнеславянскіх лексем (акно, бярвенамер, жабры, застаўка, падрашотка, пераходнік, цадзілка, чушка). Уласнабеларускімі лічацца таксама словы, якія ўзніклі ў перыяд самастойнага існавання мовы (буйны, галіна, паверх). Варта адносіць да ўласнабеларускіх даўнія запазычанні нашай мовы з польскай і літоўскай (або праз іх), якія поўнасцю асіміляваліся і не ўспрымаюцца як запазычаныя (адсмоктвальнік, валік, вяндлярня, загатоўка, падбэлька, перашкода, помпа, фарба). Беларускімі лексемамі новага перыяду (ХІХ — ХХ стагоддзяў) з’яўляецца вялікая колькасць слоў, утвораных паводле вядомых са старажытных часоў словаўтваральных мадэлей з дапамогай беларускіх дэрывацыйных (словаўтваральных) сродкаў, і калькі, пераважна з рускай мовы (воданагравальнік, пераключальнік, пераўтваральнік, узмацняльнік).
Запазычаныя тэрміны складаюць значную частку тэрміналагічнага фонду беларускай мовы. Запазычанне з іншых моў — натуральны працэс, які характарызуе кожную развітую нацыянальную мову і мову навукі. Прычыны ўзрастання запазычанняў з іншых моў не бываюць ізаляванымі ад працэсаў развіцця грамадства ўцэлым, ад асаблівасцей развіцця навук і нацыянальнай мовы. У тых выпадках, калі тэрміны ўтвараюцца на базе грэка-лацінскіх моўных элементаў, яны лёгка становяцца інтэрнацыянальнымі, аднак у натуральным працэсе раўнапраўнага ўзаемадзеяння моў навукі нельга не бачыць і фактаў прамога “засілля” англіцызмаў у сучасных нацыянальных мовах навукі. Часткова гэта тлумачыцца шырокім распаўсюджаннем англійскай мовы і выпускам вялікай колькасці навуковай літаратуры на англійскай мове.
У складзе тэхнічнай тэрміналогіі выкарыстоўваюцца запазычанні з:
● грэчаскай мовы: электранагравальнік, мікразаціскачка, фотаасвятляльнік, пнеўмазарадчык, аўтапаілка, гідраачыстка, тэрмапраяўленне і інш.;
● лацінскай мовы: радыёназіранне, вібрамлын, турбапрывод, авіялінія, відэазапіс, мотавоз, радыеўстойлівасць і інш.;
● англійскай мовы: буфер, блок, фарсунка, барэтэр, стартэр і інш.;
● нямецкай мовы: борт, вінт, дросель, гільза, штанга і інш.;
● французскай мовы: бандаж, гарнісаж, бензін, бетон, карбюратар, салон, фара і інш.;
● італьянскай мовы: гальванічны, кардан, аварыя, брута, каркас і інш.
Тэхнічная тэрміналогія ўяўляе своеасаблівую лексічную сістэму, якая прайшла доўгі шлях свайго развіцця. Нягледзячы на тое, што ў ёй запазычаная лексіка займае вельмі вялікае месца, тэрміны, утвораныя на ўласнамоўным матэрыяле, таксама прысутнічаюць. Гэты пласт лексікі параўнальна невялікі, аднак ён патрабуе пільнай увагі з боку тэрмінолагаў.
Сістэматычная праца ў галіне беларускай навуковай тэрміналогіі пачалася ў лютым 1921 года, калі была заснавана Навукова-тэрміналагічная камісія пры Навукова-літаратурным аддзеле Народнага камісарыята асветы Беларусі. У пачатку 1922 года быў створаны Інстытут беларускай культуры (з 1929 года — Беларуская Акадэмія навук), у якім прадоўжылася праца па распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі.
За параўнальна кароткі час, з 1922 па 1930 год, у краіне былі выдадзены 24 выпускі “Беларускай навуковай тэрміналогіі” з розных галін навукі, куды ўключаліся тэрміны, якія выкарыстоўваліся пераважна ў школьным выкладанні. Побач са слоўнікавай работай і ўзбагачэннем паняційна-тэрміналагічнага фонду значным укладам Навукова-тэрміналагічнай камісіі ў развіццё беларускай тэрміналогіі з’явілася распрацоўка тэарэтычных і практычных пытанняў тэрміналогіі, якія актыўна абмяркоўваліся ў галіновых секцыях камісіі.
У 1925 годзе была выдадзена “Інструкцыя
для збірання народнага слоўніка-
Тэрміны, якія выкарыстоўваліся ў прамысловасці, тэхніцы ў большасці сваёй не ўвайшлі ў картатэку слоўніка жывой беларускай мовы. У сувязі з гэтым Навукова-тэрміналагічная камісія падрыхтавала новую “Інструкцыю для збірання тэрміналагічнага матэрыялу тэхнічнага характару” (1930).
У 1932 годзе быў апублікаваны першы
выпуск тэхнічнай тэрміналогіі. Гэта
руска-беларускі слоўнік “
Перарывістасць працэсу
Прынцыпы стварэння новых
Члены Навукова-тэрміналагічнай
Характэрнай асаблівасцю тэрміналогіі,
распрацаванай Навукова-
У распрацоўку тэрміналогіі розных галін ведаў у 20 — 30-я гады ХХ ст. значны ўклад унеслі народныя пісьменнікі Беларусі Якуб Колас і Янка Купала. Удзел класікаў беларускай мовы ў фарміраванні тэрміналагічнай лексікі — з’ява невыпадковая. Заўважана, што ў распрацоўку тэрміналогій усіх нацыянальных моў народаў СССР у паслякастрычніцкі перыяд унеслі важкі ўклад выдатныя пісьменнікі. Можна вылучыць тры асноўныя аспекты дзейнасці вялікіх майстроў:
● непасрэдны ўдзел у распрацоўцы тэрміналогіі ў час работы ў Навукова-тэрміналагічнай камісіі;
● развіццё тэарэтычных палажэнняў аб узаемадзеянні тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі, аб мастацка-выяўленчых асаблівасцях тэрміналагічнай лексікі;
● выкарыстанне навуковай тэрміналогіі ў сваіх творах.
У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе ў рэспубліцы не было агульнага цэнтра распрацоўкі і ўпарадкавання тэрміналагічнай лексікі. Адсутнасць такога цэнтра, а таксама дапаможнікаў па тэрміналогіі стала прычынай значнага павелічэння варыятыўнасці: шагаючы экскаватар і крочачы экскаватар, выключацель і выключальнік, скорасць і хуткасць і г. д. Вялікая ступень варыятыўнасці тэрмінаў характэрна для выдадзеных у 1947 — 1950 гг. брашур і кніг па тэхналогіі металаў, будаўнічай справе, механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Моўная практыка патрабавала ўзнаўлення ў рэспубліцы тэрміналагічнай работы. У 1955 годзе ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР быў створаны сектар тэрміналогіі, які функцыянаваў да 1965 года. У гэтым сектары падрыхтаваны і выдадзены «Русско-белорусско-латинский словарь ботанической терминологии» (Мн., 1967), «Русско-белорусский словарь общественно-политической терминологии» (Мн., 1970), створана картатэка і падрыхтаваны «Русско-белорусский словарь сельскохозяйственной терминологии» (рукапіс), картатэка для Руска-беларускага політэхнічнага слоўніка. Названыя слоўнікі ствараліся на аснове прынцыпу збліжэння беларускай тэрміналогіі з рускай. З 1965 па 1979 гады ў рэспубліцы не было спецыяльнага тэрміналагічнага цэнтра.