Шпаргалка по "Статистике"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Марта 2013 в 16:29, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Статистике"

Файлы: 11 файлов

шпоры по энергосбережению.doc

— 549.50 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по философии.docx

— 192.12 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по статистике 2.doc

— 564.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по статистике 1.doc

— 2.27 Мб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по социологии.docx

— 73.55 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по охране труда.docx

— 60.48 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры макраэкономика с 12 вопроса.doc

— 1.60 Мб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры бел.яз..docx

— 124.85 Кб (Скачать файл)

     У беларускай мове  як поýныя, так і  кароткія  дзеепрыметнікі  залежнага стану  прошлага часу пішуцца з адным  н: памножаны, нестрыманы, аплецены, куплены. 

Ўжыванне дзеепрыметнікаў. У беларускай літаратурнай мове часта ўжываюцца дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу: падмеценая падлога, скошаная трава, выбітая шыба. Гэтыя дзеепрыметнікі ýласцівы таксама і народным гаворкам.

     Беларускай мове вядомы  і дзеепрыметнікі незалежнага  стану прошлага часу з суфіксамі  -л- ýш- ш-: прыгарэлая бульба, парыжэлая  трава, праросшая бульба, прыбыýшая  вучаніца.

     У мове газет, часопісаý  і навучальных прац зрэдку  могуць ужывацца    дзеепрыметнікі  незалежнага стану цяперашняга  часу з суфіксамі - уч-(юч), -ач-(яч), а таксама дзеепрыметнікі залежнага  стану цяперашняга часу з суфіксамі  -ем, - ім-: рашаючы крок, пішучая машынка,  бягучыя справы, неабрацімая рэакцыя  і інш. 

    Зусім не ýжываюцца  ý мове мастацкай літаратуры  зваротныя дзеепрыметнікі тыпу  выдаваýшыйся часопіс, прагаладаýшыеся  дзеці. Такія  дзеепрыметнікі  як і некаторыя іншыя дзеепрыметнікі, што шырока бытуюць у рускай  мове, перакладаюцца на беларусмкую  мову або іншымі часцінамі  мовы, або даданымі сказамі: прогголодавшиеся  дети - дзеці, якія (што?) прагаладаліся;  издавшийся журнал - часопіс, які  (што?) выдаваýся. 

 

  1. Дзеепрыслоўе. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў.

 

Дзеепрыслоўе - нязменная дзеяслоўная форма, якая мае марфалагічныя рысы дзеяслова і прыслоўя і абазначае дадатковае ý адносінах да дзеяслова-выказніка дзеянне. 

    Дзеепрыслоўі з'яýляюцца  нязменнымі і прымыкаюць у  сказе да дзеяслова.  

    Дзеепрыслоўі бываюць  закончанага і незакончанага  трывання: бегучы, несучы; пагуляýшы,  прыйшоýшы; могуць быць зваротнымі: спяшаючыся, наспяваýшыся.

    Дзеепрыслоўі абазначаюць  дзеянне не ý адносінах да  моманту гутаркі, а ý адносінах  да дзеяння, выражанага  дзеясловам-выказнікам.  Таму дзеепрыслоўі  незакончанага  трывання абазначаюць  дзеянне,  якое  супадае ý часе з дзеяннем  выказніка: Яна хвалявалася, паднімаючыся  па крутых сходах і прыглядаючыся  да нумарацыі кватэр. Дзеепрыслоўі  закончанага трывання абазначаюць   дзеянне, якое адбылося раней  галоýнага дзеяння, выражанага  дзеясловам-выказнікам:  З раніцы, ускінуýшы на плечы граблі, Валя  пайшла  на сена.   

     Калі дзеепрыслоўе  ý сказе  адказвае на пытанні  што робячы?  што рабіýшы? што  зрабіýшы? яно выступае дадатковым  выказнікам.

     Калі дзеепрыслоўе  ý сказе  адказвае на пытанні  як? калі? пры якой умове?  з  якой  мэтай?  яно выступае  акалічнасцю: Саша гартаý том, (як?) павярнуýшыся спіной.

     Спалучаючыся з іншымі  словамі ý сказе, дзеепрыслоўе  ýтварае  дзеепрыслоўнае  словазлучэнне,  якое заýсёды выдзяляецца коскамі.

     З адмоýем не дзеепрыслоўе заýсёды пішацца асобна: не чытаючы, не гаворачы,  не слухаючы.

     Дзеепрыслоўі незакончанага  трывання ýтвараюцца ад асноý  дзеясловаý  цяперашняга часу  пры дапамозе суфіксаý -учы (-ючы-), -ачы (-ячы): бягуць-бегучы, нясуць-несучы, ляжаць-лежачы, стаяць-стоячы.

    Дзеепрыслоўі закончанага  трывання ýтвараюцца ад асновы  дзеясловаý  прошлага часу пры  дапамозе суфікса - ýшы-, калі аснова  дзеяслова заканчваецца на галосны  гук, і суфікса -шы-, калі аснова  дзеяслова заканчваецца на зычны  гук: сагнаýшы, занёсшы, апёкшы.

 

  1. Асаблівасці дзеяслоўнага кіравання і дапасавання ў беларускай мове ў параўнанні з рускай.

 

  Пры параýнанні адпаведных  словазлучэнняý беларускай і  рускай моý, словы ý якіх  звязаны з дапасаваннем і кіраваннем, выразна праяýляецца нацыянальная  спецыфіка беларускай мовы. 

  Ў беларускай мове лічэбнікі  два (дзве) абодва (абедзве), тры, чатыры  звязщваюцца з  назоýнікам  дапававаннем, а назоýнік мае  форму множнага ліку: два алоýкі, тры яблыкі, абодва браты. У  рускай мове ý такіх словазлучэннях  словы звязваюцца кіраваннем, а  назоýнікі пры лічэбніках маюць  форму роднага склону адзіночнага  ліку: два карандаша, три яблока, оба брата. 

  Дзеясловы дзякаваць, аддзячыць,  падзякаваць, выбачаць, прабачаць,  дараваць звязываюцца з назоýнікамі   ці займеннікамі кіраваннем, і  гэтыя залежныя словы маюць  форму давальнага склону: дзякаваць  настаýніку, выбачаць брату. У  рускай мове пры такіх дзеясловах  залежныя словы маюць форму  вінавальнага склону: благодарить  учителя, простить брата.

    Пры дзеясловах руху  ісці, бегчы, ляцець, ехаць, і інш., калі яны маюць мэтавае знвачэнне,  ужываюцца назоýнікі ці займеннікі  ý вінавальным склоне з прыназоýнікам па: пайсці па ваду, паслаць па ýрача, ехаць па дачку, схадзіць па хлеб. У рускай мове адпаведна ýжываецца прыназоýнік за з творным склонам адпаведных часцін мовы: пойти за водой, послать за доктором, ехать  за дочерью, сходить за хлебом.

  Пры дзеясловах  жартаваць, цешыцца, смяяцца, насміхацца, пасмейвацца, здзекавацца ýжываецца  прыназоýнік з і родны склон іменных часцін мовы: цешыцца з малога, дзівіцца з прыгажосці, пасмейвацца з яе, насміхацца з няўмекі. У рускай мове адпаведныя дзеясловы маюць пры сабе прыназоýнік над і творны склон іменных часцін мовы: шутить над сыном, смеяться над ним.

  Пасля  дзеясловаў ажаніць, ажаніцца ў беларускай мове ýжываецца прыназоýнік з і назоýнік ці займеннік творнага склону: ажаніць з Васем, ажаніцца з Нінай. У рускай мове пры такіх дзеясловах іменныя часціны мовы ýжываюцца ў форме меснага склону з прыназоýнікам на: жениться на Вере, жениться на ней.

  У дзеяслоўных словазлучэннях залежныя словы (назоýнікі, займеннікі) маюць форму  меснага склону множнага ліку з прыназоýнікам па: ісці па дарогах, вычыліся па вечарах. У рускай мове такія словазлучэнні маюць у сваёй структуры прыназоýнік по, а залежныя словы - форму давальнага склону множнага ліку: идти по дорогам, учились по вечерам, грустил по близким.

   У  беларускай мове ў дзеяслоўных словазлучэннях з прыназоýнікам праз выражаюцца прычынныя адносіны: не прыйшоў праз хваробу, плакала праз цябе, спазніўся праз навальніцу. Такі прыназоýнік ужываецца і ў складзе спалучэнняў слоў: праз смех, праз слёзы, шаптала праз сон; а таксама ў словазлучэннях з аб'ектным значэннем паміж кампанентамі са словамі прабівацца, праходзіць: прабівацца праз гушчар, праходзіць праз мглу. У рускай мове адпаведна: пробиваться сквозь гущу, проникать сквозь занавес, проходить сквозь мглу.

    У  беларускай мове ýжываюцца словазлучэнні: заехаў па дзяцей, прыйшлі да нас.    У рускай мове адпаведна: заехал за детьми, пришли к нам; бачыў на свае вочы, чуў на свае вушы, хата на тры пакоі, больш за сто кніг (рублёў, гектараў), накіраваць на адрас. У рускай мове адпаведна: видел своими глазами, слышал своими ушами, до из трех комнат, более ста книг (рублей, гектаров), направлять по адресу.    

 

 

  1. Класіфікацыя функцыянальных стыляў. Публіцыстычны стыль і яго асаблівасці.

 

Функцыянальны стыль - разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці: навуку, мастацтва, палітыку, дзелавыя і паўсядзённыя зносіны. Кожная нацыянальная мова на працягу свайго развіцця выпрацоýвае і замацоýвае грамадска ýсвядомленыя нормы ýжывання выяýленчых сродкаý, якія з'яýляюцца асновай для вылучэння функцыянальных стыляý мовы. Функцыянальныя стылі характарызуюцца формай (вусная, пісьмовая, дыялагічная, маналагічная), мэтай (паведамленне, просьба, загад) і ўмовамі зносін (узрост, характар узаемаадносін субяседнікаў). Як вядома, беларуская літаратурная мова развіваецца ý вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, у адпаведнасці з гэтым вуснай мове адпавядае размоýны стыль, а пісьмовай - кніжныя стылі: мастацкі, навуковы, публіцыстычны і афіцыйна-дзелавы.        

    Публіцыстычны стыль  адрозніваецца ад іншых моýных  стыляý сваім прызначэннем: яго  моýныя сродкі разлічаны не  толькі на паведамленне, перадачу  пэýнай інфармацыі, а і на эмацыянальнае  ýздзеянне.      

    Публіцыстычны стыль - гэта стыль газет, часопісаý, крытычных артыкулаý, грамадска-палітычных выступленняý і публікацый.

    Публіцыстычны стыль  рэалізуецца не толькі ў вуснай, але і ў пісьмовай форме,  прычым абедзве формы цесна  і непасрэдна ўзаемадзейнічаюць  паміж сабой: пісьмовы тэкст  часта выступае як агучанае  вуснае маўленне, а вусныя выступленні,  прамовы, інтэрв‘ю вядомых палітыкаў, грамадскіх дзеячоў, прадстаўнікоў, навукі, культуры, спорту і інш. часта друкуюцца ў СМІ, праяўляюцца ў пісьмовай форме.

     Публіцыстычны стыль  мовы патрабуе зразумелага для  ўсіх моўнага спосабу афармлення  і перадачы думкі, інфармацыі, паведамлення і звычайна мае  форму маналогу. Асаблівасцямі гэтага  стылю служаць выразнасць, зразумеласць, панятнасць, даступнасць інфармацыі  для ўсіх, каму яна прызначана.

     Важнай рысай публіцыстычнага  стылю служыць перадача актуальнай, свежай інфармацыі, а таксама  паведамленняў на тэмы, якія пастаянна  з‘яўляюцца цікавымі для аўдыторыi.

      У гэтым стылі  шырока выкарыстоýваюцца грамадска-публіцыстычная  лексіка і фразеалогія, рознага  роду крылатыя выслоýі, прыказкі  і прымаýкі, сінтаксічныя канструкцыі  з ярка выражанай экспрэсіяй - рытарычныя пытанні, сказы-заклікі,  звароты. У мове публіцыстыкі  могуць быць скарыстаны словы  са зніжанай стылістычнай афарбоýкай, жарганізмы, дыялектызмы, словы са  сферы палітычнага жыцця, эканамікі,  навукі.

     У публіцыстычным  стылі могуць быць шырока скарыстаны  моýна-выяýленчыя сродкі  іншых  стыляý - навуковага, мастацкага, афіцыйна-дзелавога.      

   

  1. Навуковы стыль. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю (агульнанавуковая і тэрміналагічная лексіка).

 

  Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Выкарыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літаратуры, у навукова-даследчай сферы і вытворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, артыкулаў, рэфератаў. Ён увасабляе навуковае мысленне, форму існавання і перадачы ведаў.

  Функцыя навуковага  маўлення заключаецца ў доказным  выкладзе матэрыялу, паведамленні  і тлумачэнні новых фактаў, вынікаў  навуковых даследаванняў.  Навуковы  тэкст нясе інфармацыю, выкладзеную  лагічна, сцісла, аб’ектыўна, неэмацыянальна.

      Навуковы стыль   выкарыстоýваецца ý  навуковых  даследаваннях па розных галінах  ведаý, напрыклад у падручніках  і вучэбных дапаможніках па  хіміі, медыцыне, фізіцы, матэматыцы. У Навуковым стылі шырока прадсталена  прафесійна-тэхнічная тэрміналогія, яму не ýласцівы мнагазначныя  словы.    

      Сінтаксіс навуковага  стылю вызначаецца ýскладненымі  канструкцыямі, складаназлучанымі  і складаназалежнымі сказамі,  дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі  словазлучэннямі, рознымі ýстаýкамі,  паясненнямі і інш.   

      Тлумачэнні, заўвагі,  паслядоўнасць выкладу перадаюцца  з дапамогай пабочных і ўстаўных  канструкцый. У сучасным навуковым  стылі многа  розных умоýных  абазначэнняý, схем, табліц, графікаý, дыяграм і інш. 

      Для навуковага  стылю не характэрна ýжыванне  вобразных, эмацыянальна-экспресіýных   моýных сродкаý. 

     Сістэма моўных сродкаў  адпавядае спецыфіцы стылю. Найперш  гэта агульнаўжывальная лексіка,  характэрная большасці стыляў: службовыя  словы, лічэбнікі, распаўсюджаныя  назвы і г. д. Выкарыстоўваецца  і лексіка з іншых распаўсюджаных  галін навукі - агульнанавуковая. У  навуковы тэкст уваходзіць і  спецыяльная тэрміналогія. Выбар  моўных адзінак абумоўлены задачамі, умовамі, напрамкамі навуковай  дзейнасці. 

     Моўнае напаўненне  навуковага зместу залежыць ад  сферы прызначэння тэксту, яго  падстылю: уласнанавуковага, вучэбна-навуковага, навукова-публіцыстычнага, навукова-папулярнага,  навукова-тэхнічнага і інш.

 

  1.  Жанры навуковай літаратуры (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.

 

     Жанры навуковай літаратуры  з’яўляюцца даволі разнастайнымі:  тэзісы,   анатацыя, рэферат, артыкул,  манаграфія, дысертацыйныя працы,  зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі,  спецыяльныя даведнікі, у тым  ліку энцыклапедычныя, шматлікія  слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя,  граматычныя і інш.) і г.д.

Рэферат - гэта сціслая перадача асноўнага зместу навуковай адзінкі: кнігі, тэмы, артыкула, працы. Рэферат лічыцца пісьмовай формай разгортвання думкі, але пажадана пры падрыхтоўцы выкарыстоўваць некалькі літаратурных крыніц, выказваць свае ўласныя меркаванні і адносіны да асвятляемай праблемы. Рэфератам называюць яшчэ і даклад, які рыхтуецца на аснове ўражанняў ад прачытанага: кніг, артыкулаў, публікацый і інш. Можна падрыхтаваць і агучыць даклад на аснове пісьмовага рэферата, улічваючы асабісты вопыт, уласныя погляды.

Да навуковага стылю  адносіцца і такі сціслы жанр, як анатацыя, якая змяшчаецца ў пачатку  або ў канцы кнігі і з’яўляецца каштоўнай крыніцай інфармацыі для  чытача.

Анатацыя — кароткі выклад зместу і яго характарыстыка. Такі від пісьмовай працы звычайна дае ўяўленне пра змест кнігі, характарызуе яго, а таксама можа паведамляць пра аўтара, час напісання, эпоху і г. д.

тесты по философии.doc

— 120.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

тесты по философии(1).doc

— 120.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

тесты по статистике.doc

— 46.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

Информация о работе Шпаргалка по "Статистике"