Шпаргалка по "Статистике"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Марта 2013 в 16:29, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Статистике"

Файлы: 11 файлов

шпоры по энергосбережению.doc

— 549.50 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по философии.docx

— 192.12 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по статистике 2.doc

— 564.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по статистике 1.doc

— 2.27 Мб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по социологии.docx

— 73.55 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по охране труда.docx

— 60.48 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры макраэкономика с 12 вопроса.doc

— 1.60 Мб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры бел.яз..docx

— 124.85 Кб (Скачать файл)

У 50-я гады пад кіраўніцтвам Я. Коласа была праведзена вялікая навукова-арганізацыйная праца па стварэнню тэрміналагічнай  камісіі пры Акадэміі  навук  БССР, у задачы якой планавалася  ўключыць каардынацыйную і нармалізуючую  дзейнасць па беларускай тэрміналогіі, а таксама выданне бюлетэня рэкамендуемых  тэрмінаў. Смерць Я. Коласа перашкодзіла ажыццяўленню гэтай задачы.

У 60 — 70-я гады ХХ ст. некаторыя пытанні  беларускай тэрміналогіі знайшлі асвятленне ў шэрагу дысертацыйных прац па даследаванню пэўных тэматычных аб’яднанняў слоў і асобных галіновых тэрміналогій у сучаснай беларускай  мове.

У 1979 годзе ў рэспубліцы створана тэрміналагічная камісія Акадэміі навук БССР, якая складалася з дзевяці  секцый і ўключала вядучых вучоных, спецыялістаў розных галін ведаў. У  задачы камісіі ўваходзіла распрацоўка  тэарэтычных асноў і методыкі ўпарадкавання беларускай тэрміналогіі, падрыхтоўка слоўнікаў, вывучэнне  вопыту работы Камітэта навукова-тэхнічнай  тэрміналогіі АН СССР і тэрміналагічных  органаў рэспублік.

Паколькі тэрміны ўзніклі і  развіваліся на глебе нацыянальнай мовы, то лексічная, граматычная, лексіка-семантычная  сістэмы мовы ляжаць у аснове кожнай галіновай тэрміналогіі. Патэнцыяльная  здольнасць беларускай тэрміналагічнай  лексікі перадаць сістэму паняццяў розных галін ведаў абумоўлена высокім  навукова-тэхнічным патэнцыялам  рэспублікі, развітасцю лексічных і  граматычных сродкаў беларускай мовы, наяўнасцю пэўнай, хоць і невялікай, практыкі выкарыстання беларускай навукова-тэхнічнай  тэрміналогіі ў беларускім перыядычным  друку, на беларускім радыё, тэлебачанні, у навуковых выданнях.  

 

  1. Сучасны стан развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі. Галіновыя тэрміналагічныя слоўнікі.

 

З прыняццем у пачатку 1990 года Закону “Аб мовах у Беларускай ССР” тэрміналагічная работа на Беларусі ажывілася. За некалькі наступных гадоў выйшлі з друку разнастайныя вузкагаліновыя слоўнікі  ў асноўным перакладнога тыпу: “Русско-белорусский словарь электротехнических терминов” (аўтары Н.П. Краеўская, Б.В. Грынберг, В.П. Красней, Мінск, 1993), “Русско-белорусский словарь по теплотехнике и санитарной технике” (аўтары В.М. Капко, Б.М. Хрусталёў, Мінск, 1995), “Руска-беларускі слоўнік нафта- і газаздабычы” (аўтар У.В. Люшцік, Мінск, 1997), “Русско-белорусский политехнический словарь” (пад рэдакцыяй І.Л. Бурак, Мінск, 1997 — 1998), “Русско-белорусский терминологический словарь по металлургическому производству” (аўтары А.П. Ласкаўнёў, Н.М. Нямковіч, А.Ц. Валочка, Мінск, 1998)  і шмат іншых. Усе яны ствараліся ў паскораным тэмпе, часта без уліку традыцыі, якая ўжо існавала ў Беларусі. Увогуле 90-я гады ХХ ст. характарызуюцца асаблівай увагай да актывізацыі лексічных, словаўтваральных сродкаў беларускай мовы, што тлумачыцца даволі значным уплывам рускай мовы ў папярэдні перыяд развіцця ва ўмовах СССР і  тымі зменамі, якія адбываліся ў нашым грамадстве: распад СССР, набыццё Беларуссю статусу незалежнай дзяржавы, прыняцце Закону “Аб мовах у Беларускай ССР” — усе гэтыя фактары моцна паўплывалі на ход развіцця мовы. А паколькі тэрміналогія з’яўляецца яе неад’емнай часткай, якая жыве і развіваецца па моўных законах, то яна таксама адчула гэты ўплыў.

У друку ў пачатку 90-х гадоў  ХХ ст. усё часцей і часцей з’яўляюцца публікацыі, прысвечаныя мовазнаўчай праблематыцы ў тэрміналогіі: правапісу, словаўтварэнню і інш. Нягледзячы на тое, што ў асяроддзі тэрмінолагаў няма адзінага погляду на некаторыя пытанні, большасць даследчыкаў асноўнымі прыёмамі тэрмінатворчасці называе тэрміналагізацыю, тэрмінаўтварэнне, у тым ліку і калькаванне, запазычванне тэрміна з іншых моў. Так, частку навукова-тэхнічных тэрмінаў можна знайсці ў слоўніках беларускай мовы агульнага карыстання: разрадка, расклёпка, расплаў, святло, струмень, ступень, сумесь, сушка, сцяна, таўшчыня, хвост (імпульсу), цвёрды, цячэнне, чарцёж, чорны,  шво, шкло, шырата, шыццё (дротам), іншыя выпрацоўваліся аўтарамі самастойна шляхам калькавання адпаведных тэрмінаў рускай мовы: газоочиститель — газаачышчальнік, газопроницаемость — газапранікальнасць, газораспределитель — газаразмеркавальнік, фотопреобразователь — фотапераўтваральнік, электродвигатель — электрарухавік і інш.

Безумоўна, у сучасныя слоўнікі ўключаны і шматлікія запазычанні з  іншых моў: вальфрамавая руда, іанізацыя, ізалятар, індукцыя, мадуляцыя, электрон, эмісія і інш.

Значнае месца аўтары адводзяць  уласнай тэрмінатворчасці: адлюстраванне (прасторавае), беспаветраны, біццё, буйнасць, буйны, выбіўка, выплаўка, выпрацоўка, выяўленне (няспраўнасцей), галіна (трубаправода), дапальванне, дапрацоўка, даробка, запальнік, засцерагальная (зона), засцерагальны (болт), уключэнне, успышка, утулка (калектарная), уцісканне  і інш. Аналіз паказвае, што ўсе гэтыя прыёмы выкарыстоўваюцца ў сучасных вузкагаліновых слоўніках.

На жаль, аўтары не заўсёды абапіраліся  на тыя традыцыі, якія ўжо існавалі ў беларускай мове і былі закладзены ў 20-я гады ХХ стагоддзя. Як адзначае В.П. Красней, у 20 — 30-я гады тэхнічная тэрміналогія абапіралася на ўласнамоўную глебу, яна “…фарміравалася 1) шляхам увядзення ў склад той ці іншай тэрміналогіі агульнаўжывальных слоў…; 2) шляхам утварэння шматлікіх неалагізмаў…; 3) шляхам  выкарыстання дыялектных слоў…”*.  Відавочна, што крыніцы тэрміналогіі, якія выкарыстоўваліся ў перыяд стварэння тэрміналагічных слоўнікаў у 20 — 30-я гады, зараз недастатковыя, бо любая галіна тэхнікі патрабуе соцень тысяч тэрмінаў.

Звяртае на сябе ўвагу і той факт, што многія тэрміны, якія былі створаны ў 20 — 30-я гады на ўласнабеларускай аснове, аказваліся няўстойлівымі ў часе і паступова замяняліся іншымі. У прыватнасці, беларуская тэхнічная тэрміналогія пастаянна адчувала моцны ўплыў з боку рускай мовы, і таму шмат тэрмінаў, утвораных на аснове дыялектызмаў, паступова выходзілі з ужытку і замяняліся іншымі тэрмінамі: асяродзішча — асяроддзе, злучво — злучэнне, круцёлка — вяртушка, курадым і куро дым  — сажа, кут — вугал, мазіва —змазка, плешка — галоўка (сцірання), почапка — падвеска, скарупіна — корка, сцяжніца — сцяжка, хібіна — складка. Іншыя замяняліся запазычаннямі: значнік — кернер, падвалак — падшыпнік, падымач — дамкрат, свярдлілка, бразготка — свердзел, струмант — інструмент і інш.

Страта тэрмінаў на ўласнабеларускай аснове абумоўлена таксама і тым, што ў вуснай форме часцей ужываліся тэрміны з рускай мовы ў сувязі з невыкарыстаннем беларускай у вышэйшых тэхнічных навучальных установах і ПТВ, невялікай колькасцю навукова-тэхнічнай літаратуры на нацыянальнай мове.

Разам з названымі вышэй агульнымі  прычынамі знешнелінгвістычнага характару на змяншэнне тэрмінаў на ўласнабеларускай аснове дзейнічалі і чыста лінгвістычныя фактары. У 20-я гады ХХ ст. у тэрмінатворчасці назіралася тэндэнцыя да пурызму — імкненне ачысціць мову ад іншамоўных слоў і выразаў, не дапусціць у яе запазычаную лексіку. Пурызм у тэрміналогіі 20-х гадоў адзначалі многія даследчыкі. У 90-я гады ХХ ст. аўтары тэрміналагічных слоўнікаў таксама пачалі ўводзіць у склад тэрміналогіі вузкадыялектныя словы, ствараць штучныя неалагізмы. Толькі калі ў 20-я годы вучоныя імкнуліся надаць мове навукі і тэхнікі своеасаблівы, нацыянальны характар, праўда, не зусім апраўдана, то цяпер пурыстычная тэндэнцыя праявілася галоўным чынам у тым, што з тэрмінасістэм выключаліся тэрміны, агульныя для беларускай і рускай моў: назіраецца адмежаванне ад рускай мовы, якая ў Беларусі пануе ў навукова-тэхнічнай сферы. Гэта словы: датчик — надайнік, корочка — скарынка, угореть — учадзець, фактар — чыннік, явление — выявішча  і інш.

Практычная работа над слоўнікамі розных галін ведаў паказвае, што  аб’ектыўных моўных перашкод для  распрацоўкі беларускай тэрміналогіі не існуе, аб чым сведчаць і паспяховыя спробы падрыхтоўкі слоўнікаў па асобных галінах тэхнічных ведаў. У той жа час існуючая практыка выкарыстання беларускай навукова-тэхнічнай  тэрміналогіі сведчыць аб тым, што хоць патэнцыяльна гэтая тэрміналогія, як і  тэрмінасістэмы іншых галін  ведаў, здольна перадаць усю сістэму  навукова-тэхнічных паняццяў на сучасным сусветным узроўні, аднак яна патрабуе значнай работы ў напрамку ўпарадкавання і сістэматызацыі.

 

 

  1. Нормы беларускай літаратурнай мовы.

 

Што  тычыцца норм беларускай літаратурнай мовы, то толькі ў 20 ст. прыняты дзве ўрадавыя пастановы (1933, 1957 г.), у якіх афіцыйна зацверджаны пэўныя змены  ў літаратурных нормах беларускай мовы. У моўным ужытку некаторыя літаратурныя нормы могуць існаваць у розных варыянтах, якія трэба разглядаць часам як звычайную з‘яву. Тым не менш, не ўсе ўжывальныя варыянты дапускаюцца ў маўленні, прызначаным для сацыяльнага выкарыстання, бо многія з іх з‘яўляюцца проста адхіленнямі ад літаратурнай нормы, якая і дазваляе для ўжывання толькі пэўныя варыянты. Так, беларускія формы слоў дзіця і дзіцё, паўтара і паўтары, раба і рабыня і інш. служаць варыянтамі і дапускаюць сваё раўнапраўнае ўжыванне, а ў формах слоў і словазлучэнняў пачнём і пачнем ,у паліто і паліце, сабака пабег і сабака пабегла і інш. адзначаюцца памылкі (правільна, пачнём, у паліто, сабака пабег). Для выбару правільных, дапушчальных літаратурных норм неабходна карыстацца адпаведнымі слоўнікамі, найбольш аўтарытэтныя і поўныя з якіх павінны быць настольнымі кнігамі кожнага кіраўніка (гл., напрыклад: Слоўнік 1987; Тлумачальны слоўнік 1977 – 1984; Тлумачальны слоўнік 1996 і інш.).

Унутры агульнай літаратурнай нормы  выдзяляюцца арфаэпічныя (правільнасць вымаўлення гукаў, слоў, выказванняў), акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску ў слове і ў спалучэннях  слоў), лексічныя (правільны выбар  слова для адпаведнага паняцця  і для пэўнага кантэксту), марфалагічныя (правільнае ўтварэнне і ўжыванне словаформ) , сінтаксічныя (правільнае спалучэнне слоў і пабудова сказаў у адпаведнасці з правіламі літаратурнай мовы).

Беларускія літаратурныя арфаэпічныя нормы грунтуюцца на вызначаных прынцыпах вымаўлення як асобных гукаў, так і іх спалучэнняў у межах слоў і на стыку апошніх. Напрыклад, у адрозненне ад літаратурных норм суседняй блізкароднаснай рускай мовы такі гук беларускай мовы, як ч вымаўляецца толькі цвёрда (у рускай мове – толькі мякка), гук р у беларускай мове толькі цвёрды, а ў рускай мове можы быць і цвёрдым, і мяккім; у канцы слоў беларускія губныя зычныя п, б, м вымаўляюцца толькі цвёрда, а ў рускай мове – толькі мякка (параўн.: голуб і голубь, насып і насыпь, сем і семь і да т.п.). Для беларускай літаратурнай мовы характэрны больш запаволены тэмп маўлення (гл.: Фанетыка 1983, 51 – 52) і больш выразнае вымаўленне націскных і ненаціскных галосных, чым у рускай мове, і многа іншых асаблівасцяў, засведчаных у спецыяльных працах (гл.: Янкоўскі 1966, 13 – 14).

Акцэнталагічныя нормы заснаваны на правільнай пастаноўцы націску ў слове, які служыць адначасова і фанетычнай прыкметай слова ва ўсіх мовах свету (Гумбольдт 1984, 344). Неправільная пастаноўка націску сведчыць пра недастатковую або нават нізкую культуру маўлення чалавека (параўн. неправільнае вымаўленне слоў: *кілóметр, *магáзін, *дакýмент, *адзíнаццаць і інш замест правільных норм вымаўлення кіламéтр, магазíн, дакумéнт, адзінáццаць і інш.). Складанасць акцэнталагічных норм беларускай мовы, гэтаксама як і ў рускай, палягае ў тым, што ў адрозненне ад некаторых іншых моў, дзе націск замацаваны за пэўным складам (напрыклад, у чэшскай мове – на першым складзе, у польскай – на перадапошнім, у франнцузскай – на апошнім), націск з‘яўляецца рухомым і можа служыць як для адрознення граматычных форм аднаго слова (параўн.: гýбы – губы, у першым выпадку назоўны склон множнага ліку слова губа, у другім – родны склон адзіночнага ліку прыведзенага слова), так і лексічных значэнняў слоў (параўн.: бýйны ‘неспакойны, дзёрзкі’ і буйны ‘выдатны, значны’ і інш.). Тым не менш, літаратурныя нормы беларускай мовы для некаторых слоў дапускаюць варыянтны націск (жыхар і жыхáр, лáскавы і ласкáвы, надáлей і надалéй і інш). Фактычна ўсе слоўнікі беларускай мовы прыводзяць лексемы з неабходнымі акцэнтнымі прыкметамі, якія трэба лічыць нарматыўнымі, правільнымі.

Марфалагічныя нормы беларускай мовы, згодна з якімі ўтвараюцца розныя формы зыходнага слова, з‘яўляюцца больш стабільнымі, чым акцэнталагічныя, але таксама могуць парушацца недасведчанымі асобамі, людзьмі з нізкай моўнай культурай, а таксама пад уплывам рускай мовы ці дыялектаў беларускай мовы нават адукаванымі носьбітамі мовы. Так, для беларускай літаратурнай мовы ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў вызначаюцца правілы вымаўлення (напісання) ці канчатак –а, ці канчатак –у (у прыватнасці канчатак –а характэрны для канкрэтных назоўнікаў тыпу стала, дуба, алоўка і да т.п., а таксама назваў жывых істот, найменняў устаноў, прамежкаў часу, адзінак вымярэння і інш., а канчатак –у для абстрактных назоўнікаў тыпу розуму, характару, ідэалу і да т.п., а таксама для найменняў рэчываў, месца, памеру, навуковых тэорый і інш.; гл.: Беларуская граматыка 1985, 71 – 78).

Сінтаксічныя  нормы рэгулююць правільнае спалучэнне лексем у словазлучэнні, у сказы і вынікаюць як з граматычных асаблівасцяў асобных беларускіх слоў, так і з прыдатных беларускай мове мадэляў словазлучэнняў і сказаў. Напрыклад, у беларускай мове дзеяслоў дзякаваць спалучаецца з субстантывамі ў давальным склоне (дзякаваць сябру, дзякаваць дзяўчыне і да т.п.), у той час як рускі адпаведнік благодарить – з назоўнікамі ў вінавальным склоне. Безасабовыя пасіўныя канструкцыі характэрны ў беларускай літаратурнай мове для неадушаўлёных назоўнікаў (параўн.: Ветрам зваліла альху і да т.п.), але не характэрны для адушаўлёных прадметаў (параўн.: неправільна *Лесніком зваліла альху і інш.).

Адэкватны выбар слоў для пэўных сітуацый і кантэкстаў рэгулюецца лексічнымі нормамі, якія, аднак, з‘яўляюцца менш стабільнымі і распрацаванымі, чым іншыя нормы, бо грунтуюцца не на фармальных падставах, а на тонкіх семантычных і стылістычных адценнях слоў. Нельга, напрыклад, спалучаць рознастылёвую лексіку (параўн.: *кагорта мужыкоў, * сенатары раўлі і да т.п недарэчна ўжываць русізмы ў беларускай літаратурнай мове (параўн.: *недахват кармоў, правільна недахоп кармоў і да т.п.).

 

 

  1. Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы.

 

Нягледзячы на тое, што фанема служыць  мінімальнай моўнай адзінкай, якая з сінтагматычнага пункту гледжання  не падзяляецца на часткі, яна не мае адназначнай інтэрпрэтацыі  з боку спецыялістаў, якія належаць не толькі да розных навуковых школ, але і да адной школы. Напрыклад  гук ы ў беларускай мове вылучаецца ў якасці самастойнай адзінкі фактычна ва ўсіх фанетычных апісаннях і класіфікацыях, але ён не мае фаналагічнага статуса, не выконвае сэнсаадрознівальнай функцыі, таму характарыстыка яго ўпоравень з іншымі мінімальнымі адзінкамі мовы з’яўляецца супярэчлівай: такой фаналагічнай адзінкі нібы і не існуе ў беларускай мове, але ёй знаходзіцца месца ў большасці адпаведных класіфікацый беларускіх фанем.

тесты по философии.doc

— 120.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

тесты по философии(1).doc

— 120.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

тесты по статистике.doc

— 46.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

Информация о работе Шпаргалка по "Статистике"