Шпаргалка по "Статистике"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Марта 2013 в 16:29, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Статистике"

Файлы: 11 файлов

шпоры по энергосбережению.doc

— 549.50 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по философии.docx

— 192.12 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по статистике 2.doc

— 564.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по статистике 1.doc

— 2.27 Мб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по социологии.docx

— 73.55 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по охране труда.docx

— 60.48 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры макраэкономика с 12 вопроса.doc

— 1.60 Мб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры бел.яз..docx

— 124.85 Кб (Скачать файл)

 

Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб'ядноýвае словы з прадметным  значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. 

         Да першага  скланення адносяцца назоýнікі  жаночага, мужчынскага і агульнага   роду, якія ý назоýным склоне  адзіночнага ліку маюць канчаткі - а (-я): сасна, нара, вясна, зямля, песня; бацька, стараста, суддзя, старшыня; плакса, сірата.

        У давальным  і местным склонах ужываюцца:  пры цвёрдай аснове - канчатак - е:  машыне, вадзе, сасне; пры зацвярдзелай  аснове - канчатак - ы: гары, працы,  ружы;  пры мяккай аснове  і   аснове на й - канчатак - і: песні,  лазні, партыі; пры аснове на  к пад націскам - канчатак - э, не  пад націскам - ы: рацэ, руцэ, рэчцы,  банцы; пры  аснове на г,х  - канчатак - е: дарозе, страсе.

        Назоýнікі  мужчынскага роду на - а (-я)  у давальным і местным склонах  маюць канчаткі назоýнікаý другога  скланення: бацьку, мужчыну; бацькам,  мужчынам; пры бацьку, мужчыну. 

        Назоýнікі  агульнага роду ý давальным  і местным склонах скланяюцца  на ýзор назоýнікаý першага   скланення, калі абазначаюць асоб  жаночага полу, і на ýзор назоýнікаý  другога скланення, калі абазначаюць  асоб мужчынскага полу.  

НАПРЫКЛАД:   Жаночы род    Мужчынскi род

 

Давальны:     плаксе, цiхонi, Сашы  Плаксу, цiхоню, Сашу 

 

Месны:        плаксе, цiхонi, Сашы  Плаксу, цiхоню, Сашу 

 

  1. Канчаткі назоўнікаў II скланення адзіночнага ліку ў родным склоне.

 

    Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб'ядноýвае словы з прадметным  значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. 

       Да другога  скланення належаць назоýнікі  мужчынскага роду з чыстай  асновай у назоýным склоне  адзіночнага  ліку і назоýнікі  ніякага роду з канчаткамі - о, -ё, - а,-е: клён, ствол, дзень, к  ісель, нож, дождж, двор, шалаш,  вырай; акно жыццё, збожжа, поле.

       Назоýнікі мужчынсквага  роду другога скланення ý родным  склоне адзіночнага ліку маюць  канчатк і - а (-я), -у (-ю).

       З канчаткам  -а (-я) ýжываюцца назоýнікі,  якія абазначаюць:

а)  асоб і жывых істот, а таксама  часткі цела чалавека и жывёл: брата, сына, філолага, каня, тыгра, носа, рота, зуба.

б)  канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія можна лічыць, канкрэтныя паняцці, навуковыя тэрміны: нажа,  мяшка,  вугла, перпендыкуляра, косінуса.

в) грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы: камітэта, завода, сельсавета, горада, камбіната.

г) геаграфічныя і астранамічныя  паняцці, населеныя пункты, назвы  мясцовасцей: Мінска, Гомеля, Нёмана,  касмадрома, узгорка, бугра.   

д) грашовыя адзінкі, меры вагі, пэýныя прамежкі часу: рубля, франка, кілаграма, года, тыдня,  верасня.

З канчаткам - у (-ю) ужываюцца:

а)  абстрактныя назоýнікі, якія абазначаюць разнастайныя апрадмечаныя паняцці, якасці, дзеянні, працэсы, напрамкі ý прасторы, форму, час, грамадскія фармацыі, сацыяльна-палітычныя плыні, вучэнні, палітычныя і навуковыя аб'яднанні, стыхійныя з'явы прыроды і іншыя: вопыту, гавтунку, болю, сну, шуму, захаду, размеру, часу, рамантызму, выбуху, грукату, шторму, камунізму, сацыялізму, марксізму.

б) рэчыýныя назоýнікі, якія абазначаюць  разнастайныя рэчывы, хімічныя элементы і злучэнні, матэрыялы: гароху, пяску, цукру, снегу, моху, цэменту, мёду, торфу, цынку, алюмінію, вадароду, але: аýса, хлебе.

в) зборныя назоýнікі: лесу, саду, чаю.  

 

  1. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў III скланення адзіночнага ліку.

 

 

     Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая аб'ядноýвае словы з прадметным  значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. 

     Да трэцяга скланення  адносяцца назоýнікі жаночага  роду з чыстай асновай у  назоýным склоне адзіночнага  ліку: бездань, радасць, завязь, ноч,  мыш, шыр, Пціч.

     У родным, давальным  і местным склонах назоýнікі  трэццяга скланення з мяккай  асновай, асновай на ý і губныя маюць канчатак - і-, пры зацвярдзелай аснове -ы-: бездань - бездані, завязь-завязі, кроý-крыві, ноч-ночы, мыш-мышы, Пціч-Пцічы.

     У творным склоне  назоýнікі трэцяга скланення  маюць канчатак - у (-ю). Канчатак - у-  ýжываецца ý назоýніках з асновай на шыпячыя (ноч-ноччу, мыш-мышшу, печ-печчу); канчатак -ю- прымаюць назоýнікі з асновай на мяккія  зычныя (соль-соллю, моль-моллю, радасць-радасцю); канчатак -ю- ý назоýніках з асновай на губныя зычныя і р пішацца пасля апострафа: верф-верф'ю, глыб-глыб'ю, шыр-шыр'ю, Сібір-Сібір'ю.

 

  1. Правапіс адносных прыметнікаў з суфіксам –ск–.

 

      Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаý. Гэтыя прыметы могуць выражаць адносіны  да матэрыялу, месца, часу і інш.: бетонны мост, вясковая вуліца, студэнцкая сталовая, пяццітонны самасвал. Адносныя прыметнікі - вытворныя словы. Яны ýтвораны   ад назоýнікаý,  дзеясловаý і прыслоýяý: чытальная зала,  драýляны ступ, заýтрашні дзень. 

     Прыметнікі ýтвараюцца  рознымі спосабамі, але найчасцей  суфіксальным, прыставачна-суфіксальным.

     У прыметніках, утвораных  пры дапамозе суфікса -ск- ад назоўнікаў з асновай на с і ш, пішацца адно с: беларус-беларускі, Палессе-палескі, таварыш-таварыскі. 

     У прыметніках, утвораных  ад назоўнікаў  пры дапамозе  суфікса -ск-  зычныя асноý г, ц, ч, к  у сплучэнні з суфіксальным  с  даюць у  вымаýленні і напісанні ц: брат-брацкі, ткач-ткацкі, мастак-мастацкі. Каранёвае д у спалучэнні з суфіксальным с таксама вымаýляецца як “ц”, але на пісьме  захоýваецца д: сусед-суседскі горад-гарадскі.

     У прыметніках, утвораных  ад геаграфічных назваý, назваý  нацыянальнасцей і народнасцей  на г, к, х, з, ж,  пры дапамозе суфікса -ск-,  зычны асновы  назоўніка захоýваецца: Выбарг-выбаргскі, таджык-таджыкскі, казах-казахскі, Каýказ-каýказскі, Добруш-добрушскі; але: славацкі, калмыцкі, турэцкі.

     Мяккі знак пішацца  перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад  назваý месяцаý і пор года на нь: ліпень-ліпеньскі, жнівень-жнівеньскі, восень-восеньскі.   

 

  1. Лічэбнік. Асаблівасці ўжывання лічэбнікаў з назоўнікамі.

      

     Лічэбнік - Часціна мовы, якая абазначае пэўную або няпэўную колькасць, мае катэгорыю склону, а таксама менш выразна граматычныя катэгорыі роду і ліку.

      Лічэбнікі могуць ужывацца ў якасці самастойных слоў, што абазначаюць адцягнены лік, і несамастойна ў спалучэнні з субстантывамі.   Да лічэбнікаý адносяцца словы, якія абазначаюць колькасць прадметаý або ýказваюць на парадак іх пры лічэнні.

        Паводле значэння лічэбнікі падзяляюцца на:

колькасныя, якія абазначаюць колькасць прадметаý: адзін, пяць, дзесяць, трыццаць;

і парадкавыя, якія абазначаюць парадак прадметаý пры іх лічэнні: першы, пяты, дзесяты, трыццаты.

Паводле структуры лічэбнікі  падзяляюцца на:

простыя: адзін, чатыры, дзесяць;

складаныя: дваццаць, дзвесце, восемсот;

састаýныя: дваццаць тры, сто восемдесят восем, шэсцьдзесят пятага.

      Колькасныя лічэбнікі не маюць роду (за выключэннем адзін, два, абодва, тысяча, мільён), не змяняюцца па ліках, не могуць спалучацца з прыметнікамі.

        Выступаючы  самастойна або ý спалучэнні з назоýнікамі, лічэбнік у сказе  можа быць:

а) дзейнікам: Сто трыццаць дзевяць  не вярнуліся ý калгас з франтоý  Вялікай Айчыннай вайны.

б) выказнікам: Самаму старэйшаму з  іх сорак тры гады, а самаму малодшаму  дзевятнаццаць.  

в) дапаýненнем: Порт можа абслугоýваць  дваццаць-дваццаць пяць суднаý у суткі.

г) азначэннем:  Касмічны  карабель “Усход-4” абляцеý  больш 48 разоý  вакол Зямлі і прайшоý  адлегласць каля 2 мільёнаý  кіламетраý.

д) акалічнасццю: На старонках летапісу Тураý  упамінаецца  ýпершыню  ý 980 годзе. 

 

  1. Скланенне лічэбнікаў.

     

     Скланенне колькасных  лічэбнікаў мае свае асаблівасці.

     Лічэбнік адзін змяняецца па родах і ліках (адзін дом, адна кветка, адны ножны) і дапасуееца да назоýніка.

     Лічэбнік два спалучаецца з назоýнікамі мужчынскага і ніякага роду,  дзве - з назоýнікамі жаначага роду; пры гэтым родавыя адрозненні захоýваюцца ва ýсіх склонах.

Назоýны    два, дзве

Родны   двух, дзвюх

Давальны   двум, дзвюм

Вінавальны   два, дзве; - або - двух, дзвюх

Творны   двума, дзвюмя 

Месны    (пры) двух, дзвюх

     Лічэбнік тры, чатыры не маюць роду; у творным склоне гэтых лічэбнікаý, так сама як і ý лічэбніку два, ужываецца канчатак - ма: трыма, чатырма.

     Лічэбнік ад пяці  да дваццаці і лічэбнік трыццаць  скланяюцца на ýзор назоýнікаý  трэцяга скланення (як радасць,  косць).  

     У творным склоне  лічэбнікаý пяць, ад адзінаццаці  да дваццаці і ý лічэбніку  трыццаць пішацца падвойнае ц:  пяццю, дзевяццю, шаснаццаццю.   

     У складаных колькасных  лічэбніках ад пяцідзесяці да  васьмідзесяці, ад двухсот да  дзевяцісот пры скланенні змяняюцца  абедзве часткі. 

Назоýны   пяцьдзесят,  дзвесце,  пяцьсот

Родны  пяцідзесяці, двухсот, пяцісот

Давальны  пяцідзесяці, двумстам, пяцістам

Вінавальны  пяцьдзесят, дзвесце, пяцьсот; або пяцідзесяці, двухсот, пяцісот

Творны  пяццюдзесяццю,  двумастамі, пяццюстамі   

Месны   (пры) пяцідзесяці, двухстах, пяцістах

     Пры скланенні састаýных  колькасных лічэбнікаý змяняецца  кожнае  слова:  дзвесце дваццаць  тры, двухсот дваццаці трох  і г.д. 

     Пры скланенні састаýных  парадкавых лічэбнікаý змяняецца  толькі апошняе слова: дзвесце  дваццаць трэці, дзвесце дваццаць  трэцяга і г.д. 

     Састаýныя парадковыя  лічэбнікі на - тысячны, - мільённы, - мільярдны ýтвараюцца ад формы  роднага  склону адпаведных  колькасных лічэбнікаý і слоý  тысячны, мільённы, мільярдны.  Такія  састаýныя парадковыя лічэбнікі  скланяюцца  і пішуцца ý адно  слова. (дзевяцісотсямідзесяцівасьмітысячны).  

    Парадковыя лічэбнікі  на - тысячны, - мільённы, - мільярдны  пішуцца праз  злучок, калі першая  іх частка  напісана лічбай (10-тысячны, 300-мільённы). 

     Да колькасных лічэбнікаý  адносяцца  словы, якія называюць  колькасць неакрэслена, няпэýна:  многа, мала, шмат, безліч.  Гэтыя  лічэбнікі заýсёды ý сказе  адносяцца да назоýнікаý (на нашым  двары гуляе многа (лічэбнік) дзяцей).

  1. Дзеепрыметнік. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў.

 

Дзеепрыметнік – гэта неспрагальная форма дзеяслова, што абазначае прымету прадмета ці асобы паводле дзеяння: лісты пажоýклыя, прыбыýшыя пасажыры, узведзены палац. 

   Дзеепрыметнік як дзеяслоýная  форма сумяшчае ý  сабе рысы  дзеяслова і  прыметніка. 

  Дзеепрыметнікі ýтвараюцца  ад дзеясловаý, таму маюць з  імі  агульную аснову і лексічнае  значэнне: выразаць узор-выразаны  ýзор, пашыць сукенку-пашытая сукенка. 

  Дзеепрыметнікі маюць закончанае  і незакончанае трыванне: ехаýшыя  дзяýчаты, прыехаýшыя студэнты.

  Дзеепрыметнікі маюць цяперашні  і прошлы час: працуючыя рабочыя,  працаваýшыя рабочыя.

  Дзеепрыметнікі захоýваюць  кіраванне назоýнікам: прыгожа выглядала  ýсыпаныя (чым?) снегам елачкі.  

  Дзеепрыметнікі дапасуюцца  да назоýнікаý у родзе, ліку  і склоне: куплены аловак, купленая  кніга, купленыя сшыткі.

  Дзеепрыметнікі незалежнага  стану цяперашняга часу ýтвараюцца  ад дзеяслоýных асноý цяперашняга  часу пры дапамозе суфіксаý - уч-(юч), - ач-(яч) і адпаведных канчаткаý  прыметнікаý: пішуць-пішучы, пішучая,  пішучае, пішучыя; рашаюць - рашаючы,  рашаючая, рашаючае, рашаючыя.

  Дзеепрыметнікі незалежнага  стану прошлага часу ýтвараюцца  ад асноý дзеясловаý прошлага  часу пры дапамозе суфіксаý - ýш-ш   і канчаткаý прыметнікаý: бралі  - браýшы, браýшая, браýшыя; неслі  - нёсшы, нёсшая, нёсшыя.

  Дзеепрыметнікі незалежнага  стану прошлага часу могуць  утварацца пры дапамозе суфікса  - л-: збялелы, заржавелы, спацелы.  

  Дзеепрыметнікі залежнага стану  цяперашняга часу ýтвараюцца  ад асноý дзеясловаý цяперашняга  часу пры дапамозе суфіксаý  –ем-, -ім- і адпаведных канчаткаý  прыметнікаý: будуюць-будуемы, будуемая, будуемыя; узводзяць - узводзімы,  узводзімая, узводзімае, узводзімыя.

  Дзеепрыметнікі залежнага стану  прошлага часу ýтвараюцца ад  асноý дзеясловаý прошлага часу  пры дапамозе суфіксаý -ен- (-ан-ян-), - т- і канчаткаý прыметнікаý:  напісалі - напісаны, напісанае, напісаныя,  напісаная; мылі - мыты, мытая, мытае,  мытыя. 

тесты по философии.doc

— 120.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

тесты по философии(1).doc

— 120.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

тесты по статистике.doc

— 46.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

Информация о работе Шпаргалка по "Статистике"