Шпаргалка по "Статистике"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Марта 2013 в 16:29, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на вопросы для экзамена (зачета) по "Статистике"

Файлы: 11 файлов

шпоры по энергосбережению.doc

— 549.50 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по философии.docx

— 192.12 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по статистике 2.doc

— 564.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по статистике 1.doc

— 2.27 Мб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по социологии.docx

— 73.55 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры по охране труда.docx

— 60.48 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры макраэкономика с 12 вопроса.doc

— 1.60 Мб (Просмотреть файл, Скачать файл)

шпоры бел.яз..docx

— 124.85 Кб (Скачать файл)

Выкладанню зместу або  сутнасці працы, прамовы (навуковай, грамадскай) прысвечана і рэзюме. Яно абазначае яшчэ і кароткі вывад са сказанага, падагульненне, заключэнне. У сучасны момант выкарыстанне гэтага паняцця пашыраецца не толькі ў навуковым маўленні, але і ў іншых напрамках.  Гэтым тэрмінам называюць у справавых або прафесійных зносінах аўтабіяграфію, таму што яна ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне дзейнасці чалавека. Выкарыстоўваюць і тады, калі неабходна падвесці вынік, зрабіць важны вывад.

      Навуковыя працы  афармляюцца па выпрацаваных  стандартах, строга ўпарадкаваны  і структурыраваны, часта суправаджаюцца  рэзюме, анатацыямі, нярэдка рэцэнзіруюцца  і рэферыруюцца (звычайна манаграфічныя  выданні), складаюць асноўны фонд  бібліятэк спецыяльных устаноў  (ВНУ, акадэмічныя інстытуты і  інш.). З усіх стыляў літаратурнай  мовы навуковы з‘яўляецца найбольш міжнародным па свайму характару, бо грунтуецца на параграфемах і на лексіцы інтэрнацыянальнага паходжання (прынамсі, у еўрапейскіх краінах).

 

  1.  Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.

 

Цытаты і правілы іх афармлення. Цытата - даслоўная вытрымка з якога-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Цытаты могуць афармляцца як простая і як ускосная мова.

  Калі цытата суправаждаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова, і бярэцца ў двукоссе: Кандрату Кандратавічу Крапіве належаць словы: “Гарачай любоўю ўзнагароджвае народ таго, хо, пачынаючы з першых дзён свайго свядомага жыцця, назаўсёды звязаў свой лёс с лёсам народа, хто на  працягу амаль паўстагоддзя аддае народу лепшыя парывы свайго сэрца, усе свае сілы і свой вялікі талент”.

   Калі  цытата ўключаецца ў тэкст  як частка сказа (або як даданы  сказ), яна пачынаецца з малой  літары і бярэцца ў двукоссе: Кандрат Крапіва быў катэгарычна не згодны з тымі людзьмі, якія “….. прапануюць дзеля прастаты  або зручнасці выкладання ліквідаваць тыя ці іншыя асаблівасці беларускай мовы”. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.

   Вершаваныя  цытаты, а таксама эпіграф, запісаныя слупком, у двукоссе не бяруцца: І сёння хвалююць мяне многія  вершы Багдановіча, многія і да апошняга, выключнага па сваёй прастаце і  насычанасці чатырохрадкоўя:

У краіне светлай, дзе я ўміраю……………                

   Пры  цытатах заўсёды даецца спасылка  на аўтара і яго твор або  толькі на аўтара. Яна звычайна  размяшчаецца пасля цытаты ў  дужках або ў зносцы.

    Спасылкi афармляюцца ў выглядзе бібліяграфіі і складаюць прэсупазіцыйны фон дадзеных тэкстаў, надаюць ім даставернасць, інфармацыйную насычанасць, а аўтарам тэкстаў – неабходную кампетэнтнасць, эрудыцыю і кваліфікаванасць.

 

  1.  Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці.

 

Афіцыйна-справавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, законаў, пастаноў, пратаколаў, даведак, справаздач, заяў і іншых справавых папер афіцыйнай і дзелавой перапіскі.

   Афіцыйна-справавы стыль  абслугоўвае канцылярскую, юрыдычную,  адміністрацыйную сферы дзейнасці  людзей, і рэалізуецца пераважна  ў маналагічнай пісьмовай форме  (пастановы, загады, інструкцыі, рэзалюцыі,  указы, інструкцыі, кодэксы, дзелавыя  пісьмы, аб‘явы, характарыстыкі, даверанасці, распіскі, аўтабіяграфіі, статуты, распараджэнні, пагадненні, пратаколы, акты і  іншыя дакументы).

      Асноўная форма бытавання гэтага стылю — пісьмовая.

      Дакументы афіцыйна-дзелавога стылю патрабуюць дакладнасці, лагічнасці, паслядоўнасці, адназначнасці вербальных фармулёвак, сцісласці, эканомнасці, таму часта афармляюцца на адпаведных бланках ці па ўстаноўленай форме.

      Для афіцыйна-дзелавога  стылю характэрны строгасць у  адборы слоý і выразаý (прысутнічалі, слухалі, згодна з пастановай, прыцсвоіць званне, вывесці са  складу, у мэтах, закон, адзначыць,  пастанавілі, справаздачны перыяд), аднастайнасць, сцісласць, эканомнасць  выкладу, бо інфармацыя перадаецца, як правіла, ад упаўнаважанай  калектывам (установай, міністэрствам,  дзяржавай, урадам і інш.) асобы  або групы асоб.

       Выкарыстанне  афіцыйна-дзелавога стылю мае  на мэце два асноўных прызначэнні  – інфармацыйную і пабуджальную, г. зн. у адпаведных дакументах  падаюцца не толькі звесткі,  але і патрэбы, заклікі, пабуджэнні  да іх выканання тымі, каму  яны скіраваны (загады, распараджэнні,  пастановы, указы і інш.).

      Для афіцыйна-дзелавога  стылю таксама характэрны своеасаблівыя  ўстойлівыя адзінкі, так званыя  «канцылярскія звароты»: вызначаецца  заканадаўствам, мець права, давесці  да ведама, і інш.

      Афіцыйна-дзелавым  стылем мовы павінны добра  валодаць кіраўнікі, вербальная  дзейнасць якіх часта рэалізуецца  сродкамі гэтага стылю, але  ўжывацца павінен ён толькі  ў афіцыйных варунках, у штатных  службовых сітуацыях, пры падрыхтоўцы  дакументаў.

 

  1.   Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, дакладная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш.); агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.

 

   Асноўным аб’ектам  афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца дакумент як сродак замацавання інфармацыі аб фактах, падзеях, з’явах аб’ектыўнай рэальнасці і мысліцельнай дзейнасці чалавека.

  Дакумент - справавая папера, на якой фіксуецца працэс гаспадарчай, юрыдычнай, эканамічнай дзейнасці, афармляюцца прававыя зносіны. Фіксуючы інфармацыю, дакумент тым самым забяспечвае яе захаванне і накапленне, магчымасць перадачы іншым асобам, паўторны зварот да яе, таму можа выконваць і такія функцыі, як уліковая, прававая, сацыяльная, культурная, кіравання і інш.

     Асноўная форма бытавання афіцыйна-справавога стылю — пісьмовая.

  Дзелавая карэспандэнцыя - адна з формаў пісьмовых зносін паміж фізічнымі ці юрыдычнымі асобамі. Гэта аўтабіяграфіі, дакладныя запiскi, заявы і кантракты, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, пагадненні і г. д.

  Афіцыйна-справавому стылю характэрна сцісласць у выкладзе матэрыялу, дакладнасць у перадачы інфармацыі, шырокае ўжыванне ўстойлівых традыцыйных выразаў, канцылярскіх зваротаў (штампаў), фармулёвак. Стыль выконвае інфармацыйную і камунікатыўную функцыі: з’яўляецца сродкам наладжвання афіцыйных і справавых (дзелавых) зносін, з’яўляецца носьбітам дакладнай інфармацыі. Мэта большасці дакументаў — паведаміць. Напрыклад, з аб’яў даведваемся, дзе і калі адбудзецца сход ці нарада, у пратаколе фіксуецца ход абмеркавання таго ці іншага пытання, у кантрактах (дагаворах) афіцыйна сцвярджаецца пагадненне паміж установамі, дзяржавамі.

  У тэксце дакументаў  не дапускаецца ўжыванне прастамоўных, дыялектных, жаргонных слоў, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. Інфармацыя афармляецца такім чынам, каб яе асноўная думка адразу была зразумелая, ясная. Дакументы складаюцца сціслай і простай мовай, без двухсэнсоўных і невыразных выказванняў, гэта значыць, што справавая мова адпавядае агульналітаратурным нормам. Афіцыйна-справавы стыль характарызуецца ўстойлівасцю, абмежаваным выбарам сродкаў, наяўнасцю ўстойлівых спалучэнняў і выразаў, таму стварэнне распаўсюджаных дакументаў парой зводзіцца да запаўнення стандартных бланкаў ці па ўстаноўленай форме.

     Лексічныя і сінтаксічныя  сродкі афіцыйна-дзелавога стылю  даволі строга рэгламентаваны, што  надае адпаведным дакументам  аб‘ектыўнасць, лаканічнасць, афіцыйнасць і катэгарычнасць.

 

  1.   Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.

 

У залежнасці ад абставін працоўнай дзейнасці зносіны  дзеляцца на дзелавыя і свецкія. Дзелавыя або афіцыйныя зносіны - гэта не толькі абмен інфармацыяй. Яны  цягнуць за сабой выпрацоўку рашэнняў, прыняцце абавязацельстваў, невыкананне якіх можа прывесці да адміністрацыйнай ці юрыдычнай адказнасці. Свецкія (неафіцыйныя) зносіны звязаны з вольным часам, носяць культурны характар.

Зносіны могуць быць прамымі, якія адбываюцца ў форме гутаркі двух ці больш чалавек, і ўскоснымі, з дапамогай пісьмовай перапіскі або тэхнічных сродкаў. На характар і змест дзелавых зносін уплываюць інтэлект, кампетэнтнасць субяседніка, веданне ім прадмета размовы, здольнасць выходзіць са  складаных сітуацый у працэсе гутаркі. Камунікабельнасць - гэта ўменне падтрымліваць размову (атрымліваць інфармацыю, выдаваць яе, уменне правільна ставіць пытанні).

У дзелавых зносінах значную  ролю ў мове адыгрывае арыентацыя на тэхнічны або тэхналагічны бок  справы ці на людзей, якія ўдзельнічаюць  у вытворчым працэсе. Ад таго, якія з гэтых каштоўнасцей на першым месцы, у многім залежаць узаемаадносіны паміж  начальнікам і падначаленымі, а  таксама і паміж супрацоўнікамі. Пры накіраванасці на тэхніку  і тэхналогію зносіны набываюць  дзелавы тон, пры арыентацыі на чалавека ў ім значнае месца займаюць разам  з дзелавымі і чалавечыя ўзаемаадносіны. Якасць зносін залежыць ад мовы суб’ектаў: ясны выклад сваіх думак, правільнасць маўлення, выразная дыкцыя робяць  гутарку  або выступленне даступнымі, садзейнічаюць  пошуку аптымальных рашэнняў. Эмацыянальны  бок  зносін узмацняюць выразная міміка і стрыманыя жэсты.

Поспех паседжанняў, сходаў, канферэнцый і інш. залежыць ад тэкстаў  дакладаў і выступленняў, якія павінны  рыхтавацца зараней: план, тэкст, тэзісы... Абавязкова падтрымліваць візуальны  кантакт з аўдыторыяй. Пачынаць не абавязкова з уступу, хоць ён і пажаданы, а з самага важнага і актуальнага. Абавязковым з’яўляецца вывад, падагульненне, дзе не толькі падводзіцца вынік, але і робяцца прапановы, напрыклад, па практычнаму прымяненню.

Важнейшыя патрабаванні да дзелавога выступлення - канкрэтнасць і канструктыўнасць. Неабходна пазбягаць расплыўчатых, агульных фраз, а таксама незразумелых тэрмінаў. Выступленне ўпрыгожвае правільная інтанацыя, змяненне тэмпу маўлення, што мяняецца ў працэсе маналога, вытрымліванне паўз паміж важнымі думкамі або пасля іх выкладу. Слухачоў могуць раздражняць няправільна вымаўленыя словы, памылкова пастаўленыя націскі, паўторы адных і тых жа слоў ці выразаў (магчыма паўтарэнне асноўных думак, але рознымі фразамі).

Вядучы дыскусію павінен  сачыць за тым, каб яна не перарасла  ў канфлікт. Дапамагаюць весці  дыскусію веданне і ўжыванне этыкетных  маўленчых формаў.

Любое выступленне заканчваецца падзякай. У любой дыскусіі неабходна  выражаць павагу да субяседніка або  апанента, нават калі яго выказванне на першы погляд здаецца недарэчным. Неабходна імкнуцца зразумець чужое  меркаванне, цярпліва выслухаць яго. Дыскусія павінна весці да супрацоўніцтва, а не да канфрантацыі.

Залатое правіла маўленчых  зносін сцвярджае: чым цішэй гаворыш, тым лепш цябе зразумеюць. Ціхая, прыемная і спакойная мова афарбавана і  тэмбрам голасу, але і  тут можна  праявіць і патрабавальнасць, і рашучасць, і выразнасць. Ціхая прамова настройвае на развагу, а гучная выклікае трывогу, неспакой. Прыкметай культуры і розуму з’яўляецца мілагучная, выразная і  багатая мова.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Автотранспортное средство - аýтатранспартны  сродак

Анализ привлекательности рынка - аналіз  прывабнасці  рынку

Баланс - баланс

Банковская ссуда - банкаўская пазыка

Банкротство -  банкруцтва

Благоустройство - дабрабыт

Бюджет - бюджэт

Валовой доход -  валавы прыбытак

Валюта - валюта

Владелец - уладальнік

Внешние торговые операции -  знешне гандлёвыя аперацыі

Возможность - магчымасць

Входящее сырье - уваходная сыравіна

Выгода - выгада

Выработка - выпрацоýка

Графическое изображение - графічная  выява 

Деловой партнер - дзелавы партнёр

Денежно товарный - грашова таварны

Долгосрочный период - доўгатэрміновы перыяд

Дополнительные затраты - дадатковыя затраты

Дотации- датацыі

Задолженность - запазычанасць

Закон  спроса- закон  попыту

Запросы - запатрабаванні (запыты)

Зарубежные фирмы - замежныя фірмы 

Изделия -  вырабы

Издержки производства - выдаткі вытворчасці

Излишки потребителя -  лішкі спажыўца

Импорт - імпарт

Имущество - маёмасць

Инвестирование -  інвеставанне

Инвестиции- інвестыцыі

Индивидуальный предприниматель - індывідуальны  прадпрымальнік

Инфляция - інфляцыя

Использование - выкарыстанне

Исследование - даследаванне

Капитал - капітал

Качество -  якасць

Количество и качество - колькасць  і якасць

Коммерция- камерцыя

Конкурентоспособность - канкурэнтаздольнасць

Конкуренция - канкурэнцыя

Контролируемая доля рынка - кантралюемая  частка рынку

тесты по философии.doc

— 120.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

тесты по философии(1).doc

— 120.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

тесты по статистике.doc

— 46.00 Кб (Просмотреть файл, Скачать файл)

Информация о работе Шпаргалка по "Статистике"